11 красавіка парафія Святой Сям’і ў горадзе Ліда шчыра прыняла на чарговай сустрэчы медработнікаў Гродзенскай дыяцэзіі. Тэмай сустрэчы стала разважанне над медыцынскімі і духоўнымі аспектамі дэпрэсіі. Сустрэча ўключала тры канферэнцыі, Імшу ў інтэнцыі ўдзельнікаў, а таксама сюрпрыз ад дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага. На пачатку выступіў арганізатар сустрэчы і каардынатар Душпастырства аховы здароўя ў г. Гродна кс. Мікалай Ціхановіч. ...
Читать далее »У Беларусі
Нядзеля Божай Міласэрнасці адзначалася ў Лучаі
У другую Велікодную нядзелю Касцёл перажывае ўрачыстасць Божай Міласэрнасці. Свята было ўстаноўлена 15 год таму святым Янам Паўлам ІІ. Лічацца, што гэта «апошняя саломінка» для грэшнікаў. Пан Езус падчас аб’яўленняў святой сястры Фаўстыне Кавальскай заклікаў маліцца вяночкам: «Хоць бы грэшнік быў непераканальны, калі раз толькі адгаворыць гэты вяночак, заслужыць ласкі з бясконцай Міласэрнасці Маёй». Лучайская парафія асаблівым чынам адсвяткавала гэтую ...
Читать далее »Нарачанцы рыхтуюцца адзначыць першую гадавіну далучэння да ліку святых Вялікага Папы Яна Паўла ІІ
У нядзелю, 3 мая, у нарачанскай парафіі адбудзецца Імша-падзяка ў першую гадавіну кананізацыі Вялікага Папы Яна Паўла ІІ, якую будзе цэлебраваць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. У гэты дзень у парафіі адбудзецца ўжо традыцыйны конкурс выпечкі “папскіх пірожных” і выступленне фальклорнага калектыву “Радаўніца”, будзе асвечана парафіяльная бібліятэка, якая стане насіць імя Святога Яна Паўла ІІ. У межах падрыхтоўкі ...
Читать далее »У Шчучыне адбыліся аднадзённыя рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца прыняць сакрамант канфірмацыі
11 красавіка ў Шчучыне прайшоў дзень засяроджвання для маладых людзей, якія рыхтуюцца да сакраманту канфірмацыі ў гэтым годзе. У рэкалекцыях прынялі ўдзел амаль усе кандыдаты, каля 40 чалавек. На працягу дня маладыя людзі праслухалі дзве канферэнцыі, адна з іх на тэму клопату пра Касцёл, і асабліва пра супольнасць, да якой яны належаць, або ў будучыні будуць належыць кандыдаты да бежмавання. ...
Читать далее »Браты з Тэзэ наведаюць Мінск
Прыёр супольнасці брат Алоіс разам з чатырма іншымі братамі ў бліжэйшы час наведаюць Беларусь падчас пілігрымкі ў Маскву, Мінск, Кіеў і Львоў. Мы радыя запрасіць вас прыняць удзел у малітвах і сустрэчах, якія мы запланавалі ў Мінску: — панядзелак, 13 красавіка, 19.15 — малітва са спевамі Тэзэ ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, пасля якой адбудзецца сустрэча з братамі (пл. ...
Читать далее »Гурт «Laudans» запрашае на канцэрты ў парафіях нашай краіны
Пабываўшы ўжо ў многіх парафіях Беларусі, гурт «Laudans» у бліжэйшы час завітае: — 12 красавіка ў Дзісну; — 19 красавіка ў Глыбокае; — 26 красавіка ў Слуцк; — 1 мая ў Смаргонь; — 3 мая ў Міхалішкі. Сардэчна запрашаем!
Читать далее »Папа можа прыехаць у Беларусь без згоды Праваслаўнай Царквы
Для візіту ў Беларусь Пантыфіка ў якасці кіраўніка дзяржавы не патрэбны “дазвол” Беларускай Праваслаўнай Царквы, заявіў айцец Сергій Лепін, старшыня сінадальнага Інфармацыйнага аддзела вышэйузгаданай Царквы. “Наш Прэзідэнт запрашае да сябе кіраўніка іншай дзяржавы, і калі гэта дзяржаўны візіт, Беларуская Праваслаўная Царква ў гэтым не прымае ніякага ўдзелу, і ніякіх “дазволаў” з яе боку ў дадзеным пытанні не патрабуецца”, — заявіў ...
Читать далее »Мінчане распавялі, на чыім баку былі б у дзень распяцця Хрыста
Напярэдадні светлага хрысціянскага свята — Уваскрэсення Езуса Хрыста, карэспандэнт КРЫНІЦЫ.INFO выйшла на вуліцы Мінска, каб даведацца ў яго жыхароў, што б яны зрабілі, калі б апынуліся ў Ерузалеме сярод равучага, жорсткага натоўпу, які крычаў Езусу: «Распні Яго, укрыжуй». Памылі б рукі як Понцій Пілат, падтрымлівалі натоўп або за імя Езуса аддалі б сваё жыццё? А вось, што адказалі на гэтае ...
Читать далее »Апостальскі Нунцый сустрэўся з Міністрам замежных спраў
7 красавіка 2015 года адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Апостальскім Нунцыям у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці. Як інфармуе сайт Міністэрства, бакі абмеркавалі вынікі візіту ў Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Ватыкана кардынала П’етра Параліна, які прайшоў па запрашэнні беларускага боку 12-15 сакавіка 2015 года, а таксама шэраг пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Читать далее »«Вясёлы дзень для нас настаў!» Вялікдзень у Гродне
Уік-энд 4 — 5 красавіка быў асаблівым: настаў час Вялікай суботы і Вялікоднай нядзелі. Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі замерлі ў чаканні Збаўцы, пасля чаго па ўсіх парафіях Гродзеншчыны разнёсся радасны гоман: “Хрыстос Уваскрос!” У Вялікую суботу парафіяне, па ўжо даўно склаўшайся традыцыі, праз увесь дзень прыносілі ў касцёл кошычкі з велікоднымі стравамі для асвячэння. Увечары вернікі сабраліся на Пасхальную вігілію, якая ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!