Налета Лынтупская парафія будзе святкаваць 125-годдзе ад пачатку будаўніцтва касцёла св. Апостала Андрэя. Як у невялікім мястэчку паўстала вялікая святыня, каторая нават сучаснікам падавалася агромністай? Паспрабуем адказаць на гэтае пытанне. У гісторыі сакральнай архітэктуры ёсць перыяд імклівага росквіту касцельнага будаўніцтва, падчас якога на тэрыторыі Беларусі за кароткі час у вялікай колькасці паўсталі святыні высокай эстэтычнай вартасці. Гэты перыяд пачынаецца напярэдадні ...
Читать далее »Усе навіны
Ferrero Rocher – шакалад, натхнёны Маці Божай Люрдскай
Папулярны шакалад Ferrero Rocher быў натхнёны Маці Божай Люрдскай. Заснавальнік кампаніі быў глыбока адданы Найсвяцейшай Панне і прысвяціў ёй сваю дзейнасць. Шмат хто добра ведае шакаладныя цукеркі Ferrero Rocher, але пра сувязь гэтай кандытарскай кампаніі з Маці Божай Люрдскай вядома менш. Заснавальнік кампаніі Мікеле Ферэра не толькі прысвяціў сваю дзейнасць Багародзіцы, але і назваў сваю кампанію ў гонар скалістага грота ...
Читать далее »1 мая ў Шуміліне адбыўся з’езд катэхетаў Віцебскага дэканату
Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмяркоўвалі розныя тэмы звязаныя з евангелізацыяй дзяцей і падлеткаў, дзяліліся ўласным досвідам і вопытам, а таксама супольна маліліся пад час cвятой Імшы. Сімвалічна, што менавіта ў першы дзень мая, месяца прысвечаннага Панне Марыі, месцам для сустрэчы стаў санктуарый Маці Божай Фацімскай. Верым, што Марыя атуляе сваёй апекай справы служэння дзецям і выпрошвае ў Свайго Сына багатыя плёны. ...
Читать далее »Сем біскупаў пілігрымуюць пешшу пяць дзён у інтэнцыі новых пакліканняў
Біскупы сямі французскіх дыяцэзій, якія ўваходзяць у Рэймскую мітраполію, распачалі ў панядзелак пяцідзённую пешую пілігрымку ў інтэнцыі пакліканняў. Кожны з іх пройдзе па тэрыторыі сваёй дыяцэзіі. У суботу ўсе сустрэнуцца ў Рэймсе на Дні пакліканняў. Біскупы прыехалі з розных мясцін. Арцыбіскуп Эрык дэ Мулен-Бафор (Éric de Moulins-Beaufort), які з’яўляецца Мітрапалітам Рэймса і старшынёй французскага епіскапату, распачаў сваю пілігрымку на мяжы ...
Читать далее »Інтэнцыя Святога Айца на май: маліцца аб добрай фармацыі законнікаў і семінарыстаў
Кожнае пакліканне – “неапрацаваны алмаз”, які трэба адшліфаваць, апрацаваць, надаць яму форму з усіх бакоў, — нагадаў Папа Францішак у відэароліку Папскай сусветнай сеткі малітвы, абвяшчаючы інтэнцыю на май 2024 года. “Добры святар, законніца, павінны перш за ўсё быць людзьмі, сфармаванымі, апрацаванымі Божай ласкай; людзьмі, якія ўсведамляюць свае абмежаванні і гатовы весці малітоўнае жыццё, прысвяціць сябе сведчанню Евангелля”, — зазначыў ...
Читать далее »“Калі пачынае спавядацца, гэта перамога”. Якая цяпер сітуацыя з мужчынамі ў Касцёле?
“Касцёл жаноча-каталіцкі” – можна часта пачуць такую фразу, калі гаворка ідзе пра Хрыстовую супольнасць. Сапраўды, прыходзячы ў святыню, першае, што кідаецца ў вочы, – паўсюднасць верніц і дзе-нідзе адзінокі мужчына, які нібы стараецца застацца незаўважаным. Пра пасіўнасць мужчынскай паловы вернікаў і шляхі яе вырашэння разважаем з а. Віталем Сапегам ОР, які супрацоўнічае з рухам “Мужчыны святога Юзафа” ў Віцебску. – ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі адбыўся канцэрт гурта «Ave»
27 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і канцэрт семінарыйнага музычнага гурта “Ave”. Гэты вечар быў непадобны на звычайныя суботы ў семінарыйнай супольнасці. Капліца навучальнай установы была поўная людзей, якія сабраліся для ўдзелу ў адарацыі. Гэта былі як семінарысты, так і не звязаныя з семінарыяй асобы – у большасці моладзь, як з Гродна, так і ...
Читать далее »Пантыфік: сінадальны шлях – гэта шлях паглыбленага слухання
Сінадальнае падарожжа, у якое мы ўступілі як Касцёл, уяўляе сабой асабісты, супольны і касцёльны духоўны вопыт і таму патрабуе індывідуальнай працы кожнага ўнутры сябе, — адзначыў Папа. Пантыфік напісаў прадмову да кнігі езуітаў Хуана Антоніа Герэры Алвеса і Оскара Марціна Лопеса пад назвай Размова ў Духу – мастацтва распазнавання і практыка сінадальнасці, якая выйдзе на італьянскай мове 30 красавіка 2024 ...
Читать далее »Святы Пасад: пробашчы з 90 краін разважаюць пра Касцёл будучыні
Больш за 200 каталіцкіх святароў з усяго свету ўпершыню сустракаюцца пад эгідай Святога Пасада, каб абмеркаваць будучыню душпастырства у рамках сінадальнага працэсу, які працягваецца ў Каталіцкім Касцёле. Удзельнікі сустрэчы Пробашчы на карысць Сінода з 90 краін 29 красавіка 2024 года сабраліся ў Сакрафана пад Рымам. Дыскусіі завершацца ў чацвер 2 мая сустрэчай з Папам Францішкам у Ватыкане, падчас якой у ...
Читать далее »Дзяўчаты запрашаюцца на дзень засяроджання ў Адамавічы
Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат (узрост ад 17 гадоў) на дзень засяроджання, які адбудзецца 4 мая ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат). Пачатак сустрэчы ў 9.00, заканчэнне ў 19.00. Тэма – “Распазнанне Божай волі”. “Добрае распазнанне Божай волі ў жыцці вельмі важнае, – адзначаюць арганізатары сустрэчы. – Бог заўсёды ўваходзіць са сваёй дапамогай, калі ад усяго сэрца шукаем Яго рашэнняў. Ён ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!