Усе навіны

Папа прыняў адстаўку біскупа Аляксандра Кашкевіча

30 верасня Папа Францішак прыняў адстаўку біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў сувязі з дасягненнем іерархам 75-годдзя. Як паведаміла ў гэты дзень Апостальская нунцыятура ў Мінску, новым біскупам Гродзенскім стаў біскуп Уладзімір Гуляй, да гэтага часу каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі. “Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Святы Айцец Францішак прыняў адмову ад пасады дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Яго Эксцэленцыі Аляксандра Кашкевіча ...

Читать далее »

Папа Францішак завяршыў падарожжа ў Люксембург і Бельгію

Папа Францішак завяршыў 46-е Апостальскае падарожжа, у рамках якога наведаў дзве краіны ў “сэрцы Еўропы” – Люксембург і Бельгію. Візіт працягваўся з 26 па 29 верасня 2024 года. Пасля святой Імшы і малітвы Анёл Панскі на стадыёне імя караля Бадуэна ў Бруселі Папа накіраваў на аўтамабілі на ваенную авіябазу Мельсбрук. Пасля кароткай цырымоніі развітання ён падняўся на борт самалёта A321 ...

Читать далее »

Папа Францішак паснедаў з бяздомнымі ў Бруселі

28 верасня 2024 года раніцай Пантыфік падзяліў сняданак з бяздомнымі і бежанцамі ў Бруселі. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы, Папа пачуў гісторыі прысутных. Падчас нечаканага візіту ў брусельскую парафію Сэн-Жыль Святы Айцец правёў час з людзьмі, якія апынуліся ў цяжкім становішчы. Сярод прысутных былі як мясцовыя жыхары, так і бежанцы з Афрыкі і Усходняй Еўропы. Марыя – надзея і апора ...

Читать далее »

У Інданезіі з’явілася статуя Хрыста

Нядаўна ў інданезійскай правінцыі Паўночная Суматра адбылося ўрачыстае адкрыццё новай статуі пад назвай «Езус Хрыстус Збаўца». Яе вышыня складае 61 метр, што на 20 метраў больш знакамітай статуі Хрыста Збаўцы ў бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра. Новая статуя ўзвышаецца над узгоркам Сібеабеа, адкуль адкрываецца від на возера Тоба. Урачыстую цырымонію яе адкрыцця правёў старшыня Канферэнцыі біскупаў Інданезіі Антоні Субіанта Бунмайн з Бандунга. Іерарх ...

Читать далее »

Гістарычны момант для католікаў Эстоніі: створана дыяцэзія

26 верасня 2024 года Папа павысіў статус апостальскай адміністратуры Эстоніі да ўзроўню дыяцэзіі і прызначыў яе першага біскупа. Рашэнне Папы Францішка падкрэслівае яго ўвагу да Касцёла ва Усходняй Еўропе. Новая Талінская дыяцэзія захавае сваю тэрытарыяльную канфігурацыю і статус касцёльнай акругі, непасрэдна падпарадкаванай Святому Пасаду. Першым яе пастырам прызначаны біскуп Філіп Жан-Шарль Журдан, які да гэтага часу займаў пасаду апостальскага адміністратара ...

Читать далее »

Салезіянскія дні моладзі прайшлі ў Мінску

З 20 па 22 верасня ў мінскай салезіянскай парафіі святога Яна Хрысціцеля адбыліся дні моладзі Don Bosco Youth Fest, слоганам якіх стала фраза «Мары, якія здзейсняцца». Падчас дзён моладзі салезіяне прапанавалі ўдзельнікам паразважаць над сном, які ксёндз Боска ўбачыў у дзевяцігадовым узросце і які стаў яго вялікай марай, прадказаўшы пакліканне і шлях да святасці. Арганізатары заахвочвалі моладзь абудзіць свае ўласныя ...

Читать далее »

Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах

З 4 па 6 кастрычнiка ў Баранавiчах пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, арганізатарам якіх з’яўляецца Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі. Да ўдзелу ў духоўных практыкаваннях запрашаюцца ўсе, хто сутыкнуўся з праблемай алкагольнай або наркатычнай залежнасці ва ўласным жыцці ці ў сям’і. Рэкалекцыі пройдуць у будынку Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах па адрасе: вул. Тараса Шаўчэнкі, 6. Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах: +375 33 ...

Читать далее »

Першая сусветная вайна і нашы касцёлы

Сёлета споўнілася 110 гадоў з дня пачатку Першай сусветнай вайны. Два з паловай гады фронт сусветнага канфлікту праходзіў па тэрыторыі Беларусі. У паласе ваенных дзеянняў апынуліся і касцёлы. Першая сусветная вайна пачалася 28 ліпеня 1914 года, калі Аўстрыя абвясціла вайну Сербіі. Гэта быў крок у адказ на забойства наступніка аўстра-венгерскага трона Франца Фердынанда, якога за месяц да таго застрэліў у ...

Читать далее »

Гістарычны візіт: Пантыфік упершыню ў Люксембургу

26 верасня 2024 года Папа Францішак прыбыў у Люксембург з аднадзённым афіцыйным візітам. У аэрапорце яго ўрачыста сустрэлі Вялікі герцаг з жонкай і прэм’ер-міністр краіны. Гэта першы візіт Пантыфіка ў Вялікае Герцагства за ўсю гісторыю дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Люксембургам. Варта адзначыць, што гэты візіт носіць не толькі рэлігійны, але і дыпламатычны характар. Люксембург – адна з найменшых ...

Читать далее »

Адышла ў вечнасць мама кс. Генадзя Рэйшэля

Віцебская Курыя паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Гэлена Рэйшэль, мама кс. Генадзя Рэйшэля, вікарыя катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Гэлена Рэйшэль памерла ва ўзросце 79 гадоў па прычыне хваробы. Выказваем шчырыя спачуванні кс. Генадзю Рэйшэлю з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць. Вечны адпачынак дай ёй, Пане, а ...

Читать далее »