5 красавіка “Каталіцкі Веснік” адзначыў свой 5-цігадовы юбілей. З гэтай нагоды супрацоўнікі рэдакцыі адказалі на наступныя пытанні: Кс. Віктар Місевіч, галоўны рэдактар: – Што для Вас “Каталіцкі Веснік”? – Газета “Каталіцкі Веснік” для мяне – гэта не проста медыйны праект і нават не проста праца ў рэдакцыі. Газета – гэта як парафія. Гэта вялікая супольнасць. Я адчуваю выразную сувязь з ...
Читать далее »Апытанне
Чытачы “Каталіцкага Весніка” пра сустрэчу з Нікам Вуйчычам
15 красавіка на “Мінск-Арэне” выступіў вядомы аўстраліец, хрысціянскі прапаведнік, народжаны з рэдкім захворваннем, якое прыводзіць да адсутнасці рук і ног. Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы са знакамітым прапаведнікам дзеляцца чытачы “Каталіцкага Весніка”. Марыя Паўлючкова: — Сустрэча з Нікам Вуйчычам была маёй марай даўно. Калі я толькі даведалася пра тое, што ён прыязджае ў Беларусь, я адразу зразумела, што абавязана туды схадзіць. Сустрэча ...
Читать далее »Што думаюць чытачы «Каталіцкага Весніка» пра сустрэчу Папы і Патрыярха?
12 лютага 2016 года адбылася сустрэча Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Якіх вынікаў чакаюць вернікі ад сустрэчы Папы і Патрыярха, чытайце ў гэтым нумары “Каталіцкага Весніка”. Дзмітрый Шаршунс: – На мой погляд, гэта сустрэча ўносіць гістарычны ўклад у далейшае развіццё адносін паміж Царквой і Касцёлам, паколькі хрысціяне павінны трымацца разам. Ёсць вельмі шмат пытанняў, якія ...
Читать далее »Як выглядае Ваш пост?
Малітва ў Бібліі часта спалучаецца з пастом. Пост заключаецца ў духоўным і фізічным устрыманні ад празмернасцей. Ён дапамагае чалавеку духоўна ўзбагачацца і ўзрастаць у веры. Праз пост чалавек выказвае сваю любоў да Бога. У гэтым нумары вернікі распавядаюць “Каталіцкаму Весніку”, як выглядае іх пост. Рэгiна Канюк: – Мой пост – гэта перш за ўсё ачышчэнне сябе, сваіх думак, сваёй прасторы. ...
Читать далее »Праз якія Святыя Дзверы Вы пройдзеце ў Год Міласэрнасці?
У снежні 2015 года распачаўся Год Міласэрнасці і Папа Францішак адчыніў Святыя Дзверы ў базыліцы св. Пятра. Упершыню ў гісторыі з’явілася магчымасць адчыняць Святыя Брамы ў асобных касцёлах па ўсім свеце. У Беларусі было адчынена 17 сімвалічных Брамаў Міласэрнасці. А праз якія Святыя Дзверы збіраецеся прайсці Вы ў Год Міласэрнасці? Ірына Петрусевіч: – Канешне, як мага часцей буду наведваць нашу ...
Читать далее »Як Вы ставіцеся да хрысціянскіх знакаў на грашах?
У сувязі з дэнамінацыяй у Беларусі з’явяцца новыя грошы. На некаторых купюрах будуць змешчаны хрысціянскія знакі: царква, крыж і Евангелле, у той час як на манетах будуць выявы паганскіх арнаментаў. Як ставіцеся Вы да хрысціянскіх знакаў на грашах? Андрэй Нарэль: – Грошы кожнай краіны маюць свой дызайн, сваю форму і памер. Некаторыя ўзялі за аснову аднолькавыя грошы, як, напрыклад, ЕС, ...
Читать далее »Ці дапамаглі б Вы бежанцам з Сірыі?
Папа Францішак заклікаў каталіцкія парафіі Еўропы прыняць па адной сям’і бежанцаў у знак салідарнасці. А калі б уцекачы з Сірыі трапілі ў Беларусь, ці дапамаглі б Вы ім? \ Вольга Маслоўская: – Напэўна, адказаць на гэтае пытанне ў глыбіні душы хацелася б наступным чынам: “Так, я згодна прыняць бежанцаў у свой дом”. Але рэчаіснасць мне гаворыць іншае… На жаль, я ...
Читать далее »Што Вы памятаеце з урокаў рэлігіі?
Распачаўся новы навучальны год, таму Касцёл заклікае дарослых і дзяцей удзельнічаць у катэхезах, каб атрымаць пэўныя рэлігійныя веды. А што Вы запомнілі са сваіх катэхезаў? Алена Мiлюк: – На катэхезу я пачала хадзiць пры касцёле св. Вацлава ў Ваўкавыску. Мне было дзесьцi 7-8 гадоў. Першае ўражанне звязана з сястрою Вiялетай, што вяла ў нас заняткi. Нават зараз успамінаю яе добры, ...
Читать далее »Ці здараліся цуды ў Вашым жыцці?
Неверагодныя цуды чытачоў “Каталіцкага Весніка”, якія з імі адбываліся. Кацярына Дзерваноўская: – Калі расплюшчваю вочы, кожны дзень бачу цуд. Справа ў тым, што, калі я зацяжарыла старэйшым сынам Янам, выпадкова знайшла ў грудзях невялікі камочак. Мой урач супакойваў, кажучы, што гэта не страшна. Я ўсё ж дамаглася абследавання. Знайшлі пухліну. Пачаліся бясконцыя паходы да ўрачоў. Праз цяжарнасць камочак рос. Было ...
Читать далее »Які Ваш вопыт пешага пілігрымавання?
Лета – найбольш спрыяльны час для пешых паломніцтваў. З году ў год тысячы пілігрымаў ходзяць у святыя месцы, каб духоўна ўзбагаціцца. А які Ваш вопыт пешага пілігрымавання? Юлія Іода: – Пачала хадзіць у пілігрымкі з 14 гадоў. Ужо была ў шасці вандроўках. Я з Гродзеншчыны, таму штогод хадзіла ў Тракелі. Ліпень, гарачыня, а мы ідзём дарогай, спяваючы песні да Марыі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!