Чарговую тэму нашай моўнай старонкі падказала чытачка “Каталіцкага Весніка” спадарыня Алена З. з Гарадзеншчыны. Сп-ня Алена, наколькі можна зразумець з яе допісу да аўтара, найчасцей карыстаецца ў побыце беларускай мовай, але, прызнаецца, часам узнікаюць цяжкасці з правільным ужываннем асобных слоў і канструкцый. “Даўно хацела запытаць, як правільна выкарыстоўваць у множным ліку назоўнік дзяўчына. Кансультавалася са знаёмай настаўніцай-філолагам, дык тая кажа, ...
Читать далее »Архив меток: як правільна
Ці варта ўжываць у беларускай мове спалучэнне сметанковае масла?
У штодзённай моўнай практыцы мы нярэдка сутыкаемся са спалучэннем сметанковае масла. Найчасцей гэта бывае, напэўна, у краме, калі хтосьці, хто карыстаецца беларускай мовай у побыце, купляе адпаведны прадукт. Такая канструкцыя нібыта служыць для размежавання сэнсу розных паняццяў: масла як “харчовага тлушчу, што атрымліваюць збіваннем смятанкі або смятаны”, і масла як “тлустага рэчыва, якое здабываюць з мінеральных рэчываў” (“Тлумачальны слоўнік беларускай ...
Читать далее »“Веруючы” ці “вернік”?
Абодва названыя словы з рознай частотнасцю ўжываюцца ў сучаснай моўнай практыцы. Лексема “веруючы” – гэта пазычанне з рускай мовы, дзе адпаведны назоўнік – “верующий” – паходзіць ад дзеепрыметніка з характэрным для рускай мовы суфіксам -ющ (-ущ). Параўнаем, напрыклад, “везущий”, “играющий”, “идущий” і г.д. Для беларускай жа мовы падобныя дзеепрыметныя формы неўласцівыя. Таму ў нас не выкарыстоўваюць словы кшталту “вязучы”, “іграючы”, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!