Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! “Так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае” Ян 3,16 Свята Пасхі мае свой пачатак у гісторыі вызвалення Абранага Богам народа з егіпецкай няволі. Пасха, перажытая Езусам Хрыстом, распачала новую гісторыю – гісторыю вызвалення ўсяго свету з няволі граху ...
Читать далее »Архив меток: Вялікдзень
У Вялікі чацвер распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум
У Вялікі чацвер заканчваецца перыяд Вялікага посту і распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум. Гэта тры этапы адзінай збаўчай падзеі Вялікадня Хрыста. Завяршаецца Пасхальны Трыдуум у Велікодную нядзелю. Раніцай Вялікага чацвярга ў катэдральных касцёлах адпраўляецца св. Імша Хрызма, падчас якой бласлаўляецца алей. Яе цэлебруюць біскупы і прэзбітэры дыяцэзіі. Святары абнаўляюць абяцанні, якія давалі пры пасвячэнні. Увечары цэлебруецца св. Імша ва ўспамін Апошняй ...
Читать далее »На фінішнай прамой перад Вялікаднем
Здаецца, яшчэ нядаўна галовы вернікаў былі пасыпаны попелам, а ўжо перажылі Пальмовую нядзелю. Прадстаўляецца добрая нагода прыпыніцца і паразважаць аб прамежкавых выніках падрыхтоўкі свайго сэрца да сустрэчы з уваскрослым Збаўцам. Кожны свядомы вернік у Вялікім посце імкнецца змяніцца ў лепшы бок праз канкрэтныя пастановы. На іх палягае духоўнае ачышчэнне душы і вяртанне да Бога з чыстым сэрцам і новым духам. ...
Читать далее »“Каталіцкі Веснік” віншуе вернікаў праваслаўнай канфесіі з Вялікаднем
Паважаныя вернікі праваслаўнай канфесіі! Ад усяго сэрца віншуем Вас са святам Вялікадня! Езус сваёй крыжовай смерцю і Змёртвыхпаўстаннем збавіў людзей — і таму гэта радасць нас яднае. Жадаем Вам невычэрпных духоўных сіл, моцнага здароўя, радасці і супакою. Шчаслівых святаў Уваскрасення Хрыста! Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Рэдакцыя “Каталіцкага Весніка”
Читать далее »Велікодны тэст
Вялікдзень з’яўляецца самай вялікай хрысціянскай урачыстасцю. Яго называюць “святам святаў”. У гэты дзень Хрыстус сваёю крывёю адкупіў увесь свет. Праверце свае веды ў новым святочным тэсце “Каталіцкага Весніка”. Падрыхтавала Вікторыя Колзун
Читать далее »Благаслаўленне «Urbi et Orbi»: Не бойцеся! Пан не пакінуў нас!
Няхай Езус, Які зруйнаваў смерць, рассее цемру нашага чалавецтва і ўвядзе нас у свой слаўны дзень, які не ведае канца,- пажадаў Папа ў пасланні, якім суправадзіў велікоднае благаслаўленне “Urbi et Orbi”. У нядзелю, 12 красавіка 2020 г., пасля заканчэння ўрачыстай св. Імшы, Папа Францішак звярнуўся да вернікаў усяго свету з галоўнага алтара базылікі св. Пятра. Прапануем поўны тэкст разважання Папы: ...
Читать далее »Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча
Шаноўныя святары, кансэкраваныя браты і сёстры, дарагія вернікі, суайчыннікі! Хрысціянская вера – гэта няспынны напамін чалавецтву пра тое, што яно не пакінутае на волю сляпога лёсу. Мы не наступствы выпадковых падзей ці здарэнняў у Сусвеце, але плён творчага акту Сутнасці, недасяжнай нам у поўнай меры, але Якая паказвае нам няспынна сваю бязмежную Любоў. Сутнасці, для Якой мы з’яўляемся дзецьмі, непаслухмянасць ...
Читать далее »Велікодны выпуск перадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча
Прапануем вашай увазе выпуск перадачы «Вечерний Витебск», які прысвечаны святу Вялікадня. Гісторыя, сімвалы і знакі свята Вялікадня, пра гэта і многае іншае вядуць размову вядучыя тэлеперадачы Сяргей Маркаў, Iван Паючэнка з гасцямі Алегам Буткевiчам, бiскупам Віцебскім і Андрэям Юхневiчам OMI, пробашчам парафii Мацi Божай Фацiмскай (г.п. Шумiлiна). Яшчэ адным госцем перадачы стаў гурт «Talitha Kum».
Читать далее »Бласлаўленне страваў у аддаленых вёсках Лынтупскай парафіі
20 красавіка, у Вялікую суботу, вернікі Лынтупскай парафіі Святога Апостала Андрэя масава накіраваліся ў мясцовы касцёл, каб па традыцыі асвяціць велікодную ежу. Ксёндз Аляксандр Баран, які служыць у касцёле ў Лынтупах, не забыўся перад Вялікаднем і пра тых людзей, якія па розных прычынах не маюць магчымасці прыехаць у гарадскі пасёлак з навакольных вёсак. У асноўным гэта састарэлыя жыхары аддаленых вёсак ...
Читать далее »Вялікдзень на плошчы св. Пятра: кветкавы падарунак з Нідэрландаў
У Велікодную нядзелю плошча св. Пятра ў Ватыкане ператворыцца ў сапраўдны квітнеючы сад: амаль 58 тыс. кветак, дэкаратыўных раслін і дрэўцаў упрыгожаць прастору перад базылікай. Традыцыйны кветкавы падарунак з Нідэрландаў з нагоды Велікодных святаў Пантыфік атрымае ўжо ў трыццаць трэці раз, паведамляецца ў адпаведным прэс-рэлізе. Кветкавае ўбранне плошчы – вынік працы каманды галандскіх фларыстаў з 30 чалавек. Непасрэднаму ажыццяўленню дызайн-праекта ...
Читать далее »