Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр сустрэўся з намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімірам Пятровічам Пеніным. Сустрэча адбылася ў рамках візіту папскага легата ў Віцебскую дыяцэзію. Высокаму госцю спадарожнічаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Арцыбіскуп Габар Пінтэр падкрэсліў, што яму прыемна ўсведамляць, што ў Беларусі добра складваюцца двухбаковыя адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і свецкімі ўладамі. Ён таксама пацікавіўся актуальным станам рэчаў ...
Читать далее »Архив меток: візіт
Ватыкан: прадстаўлены дэталі візіту Папы ў Фаціму
Папа здзейсніць сапраўдную пілігрымку ў Фаціму, падкрэсліў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк падчас прэс-канферэнцыі з нагоды маючага адбыцца 12-13 мая 2017 г. візіту Святога Айца ў партугальскі марыйны санктуарый. Ён будзе прымеркаваны да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай і пройдзе пад дэвізам: «З Марыяй, пілігрым надзеі і міру». Папа Францішак прыбудзе ў Партугалію самалётам італьянскай авіякампаніі «Alitalia», 12 мая ...
Читать далее »Фаціма: афіцыйны гімн візіту Папы Францішка
Юбілейны год стагоддзя Марыйных аб’яўленняў у Фаціме, (Партугалія), будзе поўны многіх рэлігійных, культурных і навуковых падзей. Большасць з іх адбудзецца на тэрыторыі сусветна вядомага санктуарыя. Галоўнай падзеяй юбілейнага года ў Фаціме — візіт Папы Францішка 12 — 13 мая. Прапануем паслухаць афіцыйны гімн папскага візіту ў Фаціму. Credo пераклад catholicnews.by
Читать далее »Польскі арцыбіскуп уражаны Касцёлам на Гомельшчыне
1-2 красавіка 2017 г. упершыню Гомельшчыну наведаў арцыбіскуп Люблінскі Станіслаў Будзік. Польскі іерарх прыехаў паглядзець на плён служэння ў Беларусі трох ксяндзоў са сваёй дыяцэзіі. Ужо шмат гадоў тут, у Пінскай дыяцэзіі, працуюць пробашчамі кс. Славамір Ласкоўскі, кс. Тадэвуш Саморэк і кс. Яцэк Баровец. Увогуле ксяндзы з Люблінскай дыяцэзіі служаць у розных кутках свету, і арцыбіскуп імкнецца наведаць кожнага свайго ...
Читать далее »Францішак – чацвёрты Пантыфік у Мілане за шэсць стагоддзяў
Толькі чатыры Пантыфікі наведалі Мілан на працягу апошніх шасці стагоддзяў. Пра гэта нагадала італьянская „Corriere della Sera” перад візітам Францішка ў сталіцу Ламбардыі, які адбудзецца 25 сакавіка. Першым быў Марцін V у 1418 г. Два візіты здзейсніў сюды Ян Павел II у 1983 і 1984 гадах, аднойчы тут быў Бэнэдыкт XVI – у 2012 г. Візіт Францішка ў Мілан прадугледжвае ...
Читать далее »Святы Айцец здзейсніць афіцыйны візіт у Егіпет
Папа Францішак здзейсніць 28-29 красавіка 2017 года апостальскае падарожжа ў Егіпет. Візіт стане адказам Пантыфіка на запрашэнне Прэзідэнта і каталіцкага епіскапату краіны, а таксама Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы і вялікага імама мясцовага ўніверсітэта “Аль-Азхар”. Афіцыйная праграма двухдзённай паездкі Святога Айца будзе анансавана пазней. Аб гэтым 18 сакавіка паведаміла Зала Друку Святога Пасаду. Папа Францішак накіруецца ў Каір, каб працягнуць дыялог ...
Читать далее »Арцыбіскуп Габар Пінтэр распавядае аб сваім візіце на Гродзеншчыну
“Для мяне вялікая радасць і вялікае здзіўленне бачыць Касцёл такі дынамічны, такі жывы, які так добра развіваецца”, – прызнаўся ў каментарыі для grodnensis.by на заканчэнне свайго трохдзённага візіту ў Гродна Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. “Я вельмі рады гэтаму візіту, які пакінуў надзвычай добрыя ўражанні”, — адзначыў прадстаўнік Святога Айца, робячы своеасаблівае падсумаванне свайго прабывання на Гродзеншчыне. “Я ...
Читать далее »Два нечаканыя візіты Святога Айца за межы Ватыкана
Папа Францішак здзейсніў два нечаканыя візіты за межы Ватыкана. Вечарам 20 снежня 2016 года ён неспадзявана завітаў ў сядзібу Папскай рады па новай евангелізацыі, якая знаходзіцца на Віа дэла Канчыліяцыёнэ, у непасрэднай блізкасці да плошчы св. Пятра. Візіт працягваўся каля 15 хвілін. Пантыфік прыбыў у суправаджэнні толькі аднаго жандарма. Ён павіншаваў кіраўніцтва і супрацоўнікаў гэтай структуры з надыходзячымі святамі і ...
Читать далее »Новы Апостальскі Нунцый прыбыў у Беларусь
18 жніўня ў Беларусь прыбыў новы Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр. Самалёт з іерархам на борце прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» удзень. Прывітаць Апостальскага Нунцыя ў залу чакання прыбылі ўсе члены Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на чале з яе Старшынёй Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. «Спачатку я павінен увайсці ў курс справаў па многіх рэчах — становішча вернікаў у ...
Читать далее »Францішак з нечаканым візітам у кляштарах
Святы Айцец 9 жніўня адправіўся з прыватным візітам у італьянскую правінцыю Рыеці. Падарожжа не было запланавана раней, яго можна назваць спантанным. Пантыфіка суправаджаў мясцовы біскуп, Даменіка Пампілі. Ён наведаў кляштар сясцёр з манаскай кангрэгацыі Выкуплення Найсвяцейшага Аблічча Пана Езуса Хрыста ў Карзолі і кляштар Сясцёр францішканак святой Філіпы Марэры ў Борга-Сан-П’етра-дзі-Петрэла-Сальта. Гэта не першы спантанны візіт Пантыфіка падчас сёлетняга летняга ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!