Архив меток: Віцебск

Шаркаўшчынскія «Маргарыткі» зладзілі пілігрымку ў Віцебск

4 мая па асабістаму запрашэнню біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ўдзельнікі малітоўнага руху «Маргарыткі» з Шаркаўшчынскай парафіі наведалі Віцебск. Вядома, што ў снежні мінулага году катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага расчыніў сімвалічныя Брамы Міласэрнасці. Праходзячы праз іх, кожны вернік мае магчымасць атрымаць адпуст, калі ў стане асвячальнай ласкі прыме Святую Камунію і памоліцца ў інтэнцыі Святога Айца. Галоўнай нагодай пілігрымкі стала святая ...

Читать далее »

Віцебскія легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Панне Марыі

9 красавіка ў Віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбыўся чарговы сход “Легіёну Марыі” Віцебскай курыі – Acies. Спатканне распачалося з гімна і пачатковых малітваў легіянераў. Святую Імшу цэлебраваў а. Крыштаф Коц’ян ОР, які кіруе Віцебскай курыяй «Беззаганнага Зачацця Панны Марыі». Падчас Эўхарыстыі легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Каралеве Легіёну. Сустрэчу ўдзельнікі руху прадоўжылі ў кавярні, дзе за кубачкам духмянай гарбаты ...

Читать далее »

Рэліквіі святой Фаўстыны ўшанавалі ў Віцебскай катэдры

3 красавіка ў нядзелю Божай Міласэрнасці катэдральная парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску адзначыла парафіяльнае свята.   Урачыстую Эўхарыстыю канцэлебравалі пробашч Андрэй Аніскевіч разам з вікарыем Юрыем Жаўняровічам. Прыняў удзел у парафіяльным фэсце дыякан Васкрасенскай грэка–каталіцкай царквы ў Віцебску Аляксей Варанко. Падчас святочнай Імшы прысутныя засведчылі сваю любовь і павагу да святой Фаўстыны праз ушанаванне рэліквій святой, якія былі прадстаўлены вернікам. ...

Читать далее »

Асвячэнне страваў на Велікодны стол. Фотарэпартаж з Віцебскай катэдры

Паводле традыцыі ў Вялікую Суботу адбываецца асвячэнне страваў на Велікодны стол.  Звычаю асвячэння страваў вернікі надаюць асаблівы сэнс у перажыванні Вялікадня, але перш за ўсё трэба памятаць, што галоўную ролю ў перажыванні таямніцы Смерці і Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста з’яўляецца не знешняя, а ўнутраная, духоўная падрыхтоўка праз малітву, пост, учынкі міласэрнасці да бліжніх, святую споведзь і Эўхарыстыю. Прадстаўляем фотарэпартаж з катэдральнага касцёла ...

Читать далее »

У Віцебскай катэдры прайшла Літургія Мукі Пана

У Вялікую Пятніцу ў Віцебскай катэдры прайшла Літургія Мукі Пана, якой папярэднічаў Крыжовы Шлях. Пакутнае набажэнства правёў пробашч Віцебскай катэдры кс. Андрэй Аніскевіч. Набажэнства Мукі Пана распачаў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Будучы апранутым у чырвоны арнат, ён лёг крыжам на падлогу катэдры на ўспамін аб пакутніцкай смерці Езуса Хрыста. Казанне да прысутных вернікаў прамовіў кс. Андрэй Аніскевіч. Ён ...

Читать далее »

Семінарыст з Парыжа прыняў паслугу акалітату ў Віцебску

У біскупскай капліцы ў Вялікі Чацвер ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч удзяліў паслугу акалітату семінарысту Алегу Зямчонку, які паходзіць з парафіі св. Юзафа Рамесніка ў Парыжы. Падчас абраду біскуп Алег Буткевіч перадаў келіх з віном і патэну з гостыяй навучэнцу семінарыі. Гэты жэст падкрэслівае асноўныя функцыі, звязаныя з паслугай акалітату. Алег Зямчонак навучаецца на чацвёртым курсе Духоўнай семінарыі “Марыя ...

Читать далее »

У Віцебску прайшла Імша Вячэры Пана

Біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага. У прысутнасці вернікаў і духавенства пастыр дыяцэзіі абмыў ногі дванаццаці мужчынам. Гэты абрад мае свае вытокі ў Евангеллі, якое распавядае пра абмыццё ног вучняў Езусам Хрыстом. Сваё казанне біскуп Алег прысвяціў тэме пакоры і вернасці Божаму пакліканню, якое заключаецца ў любові адно да аднаго. Іерарх падкрэсліў, што той, ...

Читать далее »

У Віцебскай катэдры біскуп Алег Буткевіч асвяціў алей хворых і алей хрызма

У Вялікі Чацвер, 24 сакавіка, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма, якую разам з ім канцэлебравалі генеральны вікарый ксёндз-пралат Францішак Кісель і святары Віцебскай дыяцэзіі.  На пачатку Эўхарыстыі біскуп Алег звярнуўся да прысутных са словамі прывітання і падзякі, што святары сабраліся разам у Віцебску, каб адчуць еднасць свайго прэзбітэрыя. Некаторым давялося ў гэты дзень праехаць ...

Читать далее »

Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска

На працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прапануем расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска. Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага (г. Віцебск вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28, тэл. 8 (0212) 53-85-85): Вялікі Чацвер, 24 сакавіка: 11.00 — Імша Хрызма; 18.00 ...

Читать далее »

Віцебская катэдральная парафія развіталася з кс. Янам Кароткіным у сувязі з яго новым прызначэннем

13 сакавіка 2016 года ў Віцебскай катэдры нядзельную Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Але адметным стала тое, што ксёндз Ян Кароткін канцэлебраваў святую Імшу ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў якасці вікарыя апошні раз – у сувязі з новым прызначэннем вікарыя ў глыбоцкую парафію Святой Тройцы. Шмат цёплых слоў падзякі за яго нялёгкі шлях святара і слоў пажаданняў ...

Читать далее »