Зусім нядаўна ў віцебскім касцёле Езуса Міласэрнага сёстры-служабнічкі напярэдадні Вялікага посту зладзілі карнавал “Запусты” для людзей старэйшага ўзросту. І вось праз некалькі дзён, 25 лютага, манахіні зноў падрыхтавалі новы карнавал-маскарад, але ўжо для самых маленькіх парафіянаў і іх бацькоў. Дзеці былі апранутыя ў цікавыя і прыгожыя маскарадныя касцюмы. Вядучыя ўмела захаплялі рознымі гульнямі. Пераможцаў жа чакалі “смачныя” ўзнагароды. Але і ...
Читать далее »Архив меток: Віцебск
Віцебск: “Запусты” ў Дзень святога Валянціна зладзілі для старэйшых людзей
У аўторак, 14 лютага, у віцебскай парафіі катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага прайшоў карнавал “Запусты”. Яго падрыхтавалі сёстры-служабнічкі: Люцына Мусёл, Ёнаша Мровец і Крыст’яна Венгерска. Гэты карнавал быў арганізаваны для людзей старэйшага пакалення. Хоць у многіх ёсць дзеці і ўнукі, але ў тых сваё жыццё і свае інтарэсы. Таму пажылыя часта бываюць самотнымі. А такія мерапрыемствы збліжаюць іх. Карнавал “Запусты” ладзіцца ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з медыкамі Віцебскай абласной бальніцы
9 лютага біскуп Алег Буткевіч з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення Сусветнага Дня хворых сустрэўся з адміністрацыяй і медыкамі буйнейшай у Віцебскай вобласці ўстановы аховы здароўя. Яго Эксцэленцыя ў сваёй прамове да калектыва УА «Віцебская абласная клінічная бальніца» распавёў аб гісторыі аб’яўлення Маці Божай у Лурдзе, аб шматлікіх аздараўленнях, якія адбываюцца ў Санктуарыі Маці Божай на працягу стагоддзя. Іерарх адзначыў неабходнасць міласэрнага ...
Читать далее »Экуменічнае набажэнства прайшло ў Віцебску
Другі раз у гісторыі існавання Віцебскай дыяцэзіі адбылося экуменічнае набажэнства ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў. Падзея адбылася 24 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў. Набажэнства ўзначаліў канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч, а разам з ім за адзінства хрысціянаў маліліся пробашч катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага кс. Андрэй Аніскевіч і вікарый гэтай парафіі ...
Читать далее »Тэлетрансляцыя Пастэркі з касцёла Святога Духа ў Віцебску
24 снежня ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Літургіі ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Імшы-Пастэркі з парафіі Святога Духа ў Віцебску. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».
Читать далее »У Віцебску прайшоў конкурс нацыянальных батлеек (+відэа)
Мерапрыемства прайшло 5 студзеня ў рамках XV фестывалю “Дні хрысціянскай культуры”, які праходзіў у Віцебску з 3 снежня па 6 студзеня. Конкурс праходзіў у Палацы творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска. У ім прынялі ўдзел 13 калектываў з 12 парафій Віцебскай дыяцэзіі. Гэта былі дзеці з Віцебска, Друі, Параф’янава, Полацка, Наваполацка, Ідолты, Лынтупаў, Дуброўна, Паставаў. Напачатку ўсіх удзельнікаў прывітаў ...
Читать далее »У Віцебску прайшоў літаратурна-музычны вечар, прысвечаны святу Божага Нараджэння
У абласной бібліятэцы 4 студзеня прайшоў літаратурна-музычны вечар, прысвечаны святу Божага Нараджэння, паведамляе партал tut.by. У бібліятэцы выступілі віцебскія літаратары і музыкі, якія выканалі творы на калядную тэматыку. Адным з удзельнікаў вечарыны, якая прайшла напярэдадні праваслаўнага Раства, стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Вёў імпрэзу вядомы пісьменнік Франц Сіўко. Біскуп Алег Буткевіч вядомы тым, што ў вольны час спявае пад гітару ...
Читать далее »Віцебскія святары наведалі дзяцей у шпіталях
З нагоды Свята Божага Нараджэння і Новага Году святары катэдральнай парафіі ў Віцебску наведалі Абласны клінічны шпіталь і Дзіцячы абласны клінічны шпіталь, дзе сустрэліся з маленькімі пацыентамі. Кс. Андрэй Аніскевіч і кс. Генадзь Рэйшэль прывезлі з сабой падарункі і павіншавалі дзяцей з каляднымі і навагоднімі святамі. Для хворых дзяцей, якія не змаглі з-за хваробы быць дома на святы, гэта была ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з журналістамі (+відэа)
Прэс-канферэнцыя кіраўніка Віцебскай дыяцэзіі адбылася ў аўторак, 20 снежня. У ёй удзельнічалі прадстаўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Падчас прэс-канферэнцыі біскуп распавёў пра справы ў Віцебскай дыяцэзіі, адказаў на пытанні журналістаў. Адно з пытанняў “Каталіцкага Весніка” тычылася магчымасці візіту ў Беларусь Папы Францішка. Біскуп Алег у гэтай сувязі адзначыў, што пытанне застаецца вельмі важным і актуальным для ...
Читать далее »Расклад святых Імшаў на 24 і 25 снежня ў парафіях Віцебска
Расклад Імшы-Пастэркі 24 снежня і ўрачыстых Літургій 25 снежня ў парафіях горада Віцебска: Парафія Святой Барбары (вул. Ленінградская, 29): 24 снежня — Вігілія – 23.00; 25 снежня — 09.00, 10.30, 12.00, 15.00, 18.00. Парафія Святога Духа (вул. Чкалава, 5 а): 24 снежня — Вігілія — 21.30 (прамая трансляцыя); 25 снежня — 10.00, 19.00. Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. В. Інтэрнацыяналістаў, 28): 24 снежня ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!