Папа Францішак прызначыў уладыку Бенедыкта (Алексійчука) Правячым Біскупам епархіі святога Мікалая ў Чыкага (ЗША). У чацвер, 20 красавіка, у Ватыкане паведамілі пра тое, што Папа Францішак прызначыў дапаможнага біскупа Львоўскай архіепархіі УГКЦ уладыку Бенедыкта (Алексійчука) Правячым Біскупам Украінскай Грэка-Каталіцкай епархіі св. Мікалая ў Чыкага (ЗША). Прыгадаем, што Уладыка Бенедыкт, які нарадзіўся 1 студзеня 1968 г. у Ровенскай вобласці, быў прызначаны ...
Читать далее »Архив меток: Віцебск
Фотаагляд з асвячэння велікодных страў ва ўсіх парафіях Віцебска
У Вялікую суботу напярэдадні Вялікадня горад Віцебск расквітнеў – гараджане ішлі ў храмы, несучы ў руках ярка ўпрыгожаныя кошыкі з велікоднай ежай для асвячэння. Віцебск мае пяць рыма-каталіцкіх парафій: катэдральная Езуса Міласэрнага, Святой Барбары, Святога Духа, Святога Антонія і Святога Уладзіслава. Яшчэ ёсць грэка-каталіцкая царква Уваскрасення Хрыстовага. У кожным храме святары, перш чым асвяціць велікодныя стравы, распавядалі гісторыю гэтай старажытнай ...
Читать далее »Вялікая ўрачыстасць у самай маладой парафіі Віцебска. Фотарэпартаж
Віцебская парафія Святога Уладзіслава, пробашчам якой з’яўляецца ксёндз Віктар Місевіч, самая маладая ў горадзе. На жаль ў яе яшчэ няма сваёй святыні, таму вернікам даводзіцца маліцца ў арандаваным памяшканні. Парафія размяшчаецца ў новым мікрараёне Білева. А гэта азначае, што яе вернікі – гэта маладыя сем’і, таму ёсць шмат дзяцей. У Вялікую суботу парафія Святога Уладзіслава адна з першых у Віцебску ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч у “Вячэрнім Віцебску” (+відэа)
У перадачы “Вячэрні Віцебск” біскуп Алег Буткевіч распавядае пра тое, як падрыхтавацца да Вялікадня i што папярэднічае гэтаму святу.
Читать далее »Анёлак са слоіка з-пад гарчыцы, або Як спячы пасхальнае ягнятка?
Сястра Крысціяна Венгерска працуе ў Беларусі ўжо два з паловай гады. Як яна сама прызнаецца, працаваць тут хацела даўно. Мела нейкае ўнутранае перакананне, што варта прыехаць у Беларусь. Цяпер працуе катэхеткай і вядзе гурток у катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. – Сястра Крысціяна, што для Вас значыць катэхеза? – Дзяцей я вельмі люблю. Калі б нават мне давялося займацца ...
Читать далее »Вялікі чацвер: Біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма ў віцебскай катэдры (+відэа)
У Вялікі чацвер, 13 красавіка, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма, якую разам з ім канцэлебравалі генеральны вікарый ксёндз-пралат Францішак Кісель, канцлер курыі кс. Віктар Місевіч і святары Віцебскай дыяцэзіі. Напачатку Імшы біскуп прывітаў усіх святароў і павіншаваў іх з Днём святарства, які адзначаецца ў Вялікі чацвер. Імша Хрызма з’яўляецца своеасаблівым уступам да вялікага Трыдууму. ...
Читать далее »Пальмовая нядзеля ў віцебскай катэдры. Фотарэпартаж
9 красавіка Каталіцкі Касцёл адзначыў Пальмовую нядзелю. Прадстаўляем Вашай увазе фотарэпартаж Анатоля Бандарчука-Вошлава з Нядзелі Мукі Пана ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, у якой прыняў удзел біскуп Алег Буткевіч.
Читать далее »Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска
На працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прапануем расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска. Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага (г. Віцебск вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28, тэл. +375(212)61 68 60) Вялікі Чацвер, 13 красавіка: 11.00 — святая Імша Хрызма, ...
Читать далее »Велікапосную пастаноўку зладзіў тэатр ценяў падчас рэкалекцый у віцебскай катэдры
З 31 сакавіка па 2 красавіка ў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага прайшлі велікапосныя рэкалекцыі, якія правёў канцлер Курыі Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч. Вельмі цікава ён вучыў, як цаніць час нашага жыцця, як шукаць дарогу да Езуса і крочыць па жыцці з Хрыстом у сэрцы. Ксёндз Віктар, дзеці і старэйшыя парафіяне пасля велiкапосных разважанняў былі вельмі ўражаны чарговай тэатральнай пастаноўкай, ...
Читать далее »Беларусь у “святых” гербах: Віцебск
Упершыню герб Віцебска мне давялося ўбачыць у стылізаванай версіі – там не хапала некалькіх істотных элементаў. Выява чалавека на гербе выклікала пытанні не толькі ў сяброў, павярхоўна знаёмых з маляваннем абразоў і пісаннем ікон, але і ў мяне, святара з тэалагічнай адукацыяй. У дыскусіі з сябрамі адразу нарадзілася некалькі версій. Калі меркаваць па выяве мяча, то, відаць, гэты чалавек загінуў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!