Архив меток: Ватыкан

У Ватыкане працягваецца набор у Школу мастацтваў і рамёстваў

Дваццаць студэнтаў з розных краін свету атрымаюць магчымасць прайсці шасцімесячную падрыхтоўку ў ватыканскай Школе мастацтваў і рамёстваў. Заяўкі на вучобу будуць прымацца яшчэ некалькі тыдняў. “Школа ўзнікла дзякуючы жаданню кардынала Маўра Гамбэці, які аднавіў старажытную традыцыю Фабрыкі святога Пятра, бо школа ўжо існавала ў XIX стагоддзі. Потым гэта традыцыя перарвалася, але цяпер аднавілася”, — патлумачыў у інтэрв’ю агенцтву SIR айцец ...

Читать далее »

Міжнародная тэалагічная камісія рыхтуе дакумент аб Сімвале веры

З нагоды 1700-годдзя Нікейскага Сабора ў 2025 годзе Міжнародная тэалагічная камісія рыхтуе дакумент аб Сімвале веры, абвешчаным у той час і дапоўненым на Канстанцінопальскім Саборы 381 года. Над тэкстам, які павінен быць апублікаваны ў пачатку наступнага года, працуе група тэолагаў пад кіраўніцтвам Генеральнага сакратара Камісіі, ксяндза П’етра Коды. У L’Osservatore Romano намеснік сакратара Камісіі, ксёндз Маўрыцыа Барба патлумачыў, што дакумент ...

Читать далее »

Ватыкан: канферэнцыя аб спадчыне аўтара тэорыі Вялікага выбуху

Навуковай спадчыне аўтара тэорыі Вялікага выбуху, бельгійскага святара, ксяндза Жоржа Леметра, прысвечана канферэнцыя, якая 17-21 чэрвеня 2024 года праходзіць у Ватыканскай астранамічнай абсерваторыі ў Кастэль-Гандольфа. У форуме на тэму Чорныя дзіркі, гравітацыйныя хвалі і прасторава-часавыя сінгулярнасці бяруць удзел каля сарака вучоных, сярод якіх два лаўрэаты Нобелеўскай прэміі – амерыканскі астрафізік Адам Рыс і брытанскі фізік і матэматык Роджэр Пенроўз. Каля ...

Читать далее »

«Бясконцая годнасць»: новы дакумент Ватыкана пра вайну, гвалт, аборты і гендар

8 красавіка ў Ватыкане быў абнародаваны дакумент Дыкастэрыі Веравучэння «Dignitas infinita», які ўтрымлівае папскае вучэнне апошняга дзесяцігоддзя. Сярод іншага ён закранае тэмы вайны, беднасці, гвалту ў дачыненні да мігрантаў і жанчын, абортаў, сурагатнага мацярынства і эўтаназіі, гендарнай тэорыі і іншыя пытанні. Праца над «Dignitas Infinita» пачалася ў 2019 годзе, калі Кангрэгацыя веравучэння (у 2022 годзе перайменаваная ў Дыкастэрыю Веравучэння) вырашыла ...

Читать далее »

Тысячы лістоў у Ватыкан ад яўрэяў у часы Халакосту

Па словах нямецкага гісторыка Касцёла Хуберта Вольфа, вывучэнне лістоў, накіраваных у Ватыкан ад яўрэяў, пераследаваных у часы нацызму, з просьбай аб дапамозе, можа заняць дзесяцігоддзі. У інтэрв’ю газетам нямецкай выдавецкай групы Bistumspresse ў Оснабруку Вольф сказаў, што пасля чатырох гадоў працы ён і яго каманда мяркуюць, што існуе амаль 10 тысяч такіх петыцый. «Мы ніколі не чакалі гэтага», — прызнаўся ...

Читать далее »

Святы Айцец: сучасны свет патрабуе цноты надзеі

Тыя, хто натхнёны надзеяй і цярплівыя, здольныя перажыць нават самыя цёмныя ночы, — адзначыў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 8 мая 2024 года ў Ватыкане. Папа Францішак прысвяціў сваю катэхезу надзеі, нагадаўшы, што Катэхізіс Каталіцкага Касцёла называе яе тэалагальнай цнотай, якая дапамагае імкнуцца да Нябеснага Валадарства і прагнуць вечнага жыцця, спадзеючыся не на ўласныя сілы, а на абяцанні Хрыста ...

Читать далее »

У Рыме пройдзе Сусветная сустрэча #BeHuman

10-11 мая 2024 года ў Рыме пройдзе Другая сусветная сустрэча па пытаннях чалавечага братэрства пад дэвізам #BeHuman (Быць чалавекам). У мерапрыемствы, арганізаваным ватыканскім Фондам Fratelli tutti, прымуць удзел 30 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. У рамках ініцыятывы адбудуцца 12 круглых сталоў з удзелам навукоўцаў, эканамістаў, дзеячаў культуры і спорту, мэраў, менеджараў, рабочых і простых грамадзян з усяго свету. Яны будуць шукаць альтэрнатывы ...

Читать далее »

Святы Пасад: пробашчы з 90 краін разважаюць пра Касцёл будучыні

Больш за 200 каталіцкіх святароў з усяго свету ўпершыню сустракаюцца пад эгідай Святога Пасада, каб абмеркаваць будучыню душпастырства у рамках сінадальнага працэсу, які працягваецца ў Каталіцкім Касцёле. Удзельнікі сустрэчы Пробашчы на карысць Сінода з 90 краін 29 красавіка 2024 года сабраліся ў Сакрафана пад Рымам. Дыскусіі завершацца ў чацвер 2 мая сустрэчай з Папам Францішкам у Ватыкане, падчас якой у ...

Читать далее »

Навуковец-езуіт: не трэба баяцца штучнага інтэлекту

Нават калі б аднойчы машыны дасягнулі пэўнай самасвядомасці, ці сапраўды была б прычына для страху? — такім пытаннем задаецца дырэктар Ватыканскай абсерваторыі, брат Гай Кансалманьё ў апошнім нумары езуіцкага часопіса La Civiltà Cattolica. Манах-езуіт тлумачыць, што замест таго, каб імітаваць чалавечы інтэлект, сістэмы штучнага інтэлекту выконваюць “аперацыі па маніпуляванні данымі”. Аднак гэтыя даныя “не з’яўляюцца ні інфармацыяй, ні ведамі, ні ...

Читать далее »

34 швейцарскія гвардзейцы складуць прысягу на вернасць Папу

6 мая 2024 года ў Ватыкане пройдзе традыцыйная штогадовая цырымонія прысягі новых рэкрутаў Папскай швейцарскай гвардыі. Сёлета яе складуць 34 гвардзейцы. Рэкруты ўрачыста прысягнуць бараніць Папу і ўсіх яго законных наступнікаў, не шкадуючы сіл, а калі будзе неабходна – нават коштам уласнага жыцця. Яны паабяцаюць павагу, вернасць і паслухмянасць сваім камандзірам, і папросяць дапамогі ў Бога і святых. 16 навабранцаў ...

Читать далее »