Папа спаслаўся на вайну, якую Расія вядзе супраць Украіны, і прызнаўся, што самым вялікім няшчасцем у свеце сёння ён лічыць ваенную прамысловасць. Падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта на шляху з Бахрэйна ў Рым Папа Францішак распавёў пра імкненне наладзіць перамовы паміж абодвума бакамі. “Святы Пасад пастаянна пільны, Дзяржсакратарыят знаходзіцца ў стане пастаяннай гатоўнасці, працуе, працуе добра. Я ведаю, што таксама ...
Читать далее »Архив меток: вайна ва Украіне
Папа: не дазволім заразіць сябе вычварнай логікай вайны
Давайце разрадзім канфлікты зброяй дыялогу, — заклікаў Папа Францішак падчас міжрэлігійнай малітвы за мір ва Украіне і ўсім свеце, якая прайшла 25 кастрычніка 2022 года ў рымскім Калізеі. “Сёлета наша малітва ствала “воклічам”, бо сёння мір быў цяжка парушаны, паранены і растаптаны: і гэта ў Еўропе, на кантыненце, які ў мінулым стагоддзі перажыў трагедыі дзвюх сусветных войнаў. На жаль, з ...
Читать далее »Святы Пасад у ААН пра тэрытарыяльную цэласнасць Украіны
Вырашэнне сітуацыі ва Украіне павінна грунтавацца на пашане да чалавечага жыцця і тэрарыяльнай цэласнасці кожнай краіны, — нагадаў пазіцыю Папы пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН. 12 кастрычніка 2022 года Генеральная Асамблея ААН 143-ма галасамі “за” прыняла рэзалюцыю з асуджэннем анексіі тэрыторый Украіны Расійскай Федэрацыяй. Падчас дэбатаў на гэту тэму, якія прайшлі ў рамках 11-й спецыяльнай сесіі Генеральнай Асамблеі, слова ...
Читать далее »П’етра Паралін: мір будуецца на праве і справядлівасці
“Я не толькі лічу перамір’е магчымым, але таксама думаю пра яго як пра нешта неабходнае і неадкладнае”, — пракаментаваў сітуацыю ва Украіне кардынал П’етра Паралін. У інтэрв’ю італьянскаму каталіцкаму выданню Famiglia Cristiana Дзяржсакратар Яго Святасці Папы выказаў перакананасць у тым, што “выключна “схемы міру” могуць гарантаваць будучыню чалавецтву”. “Калі пераважаць частковыя інтарэсы, насілле, злоўжыванне ўладай, эканамічная і ідэалагічная каланізацыя, закон ...
Читать далее »Нунцый ва Украіне: трэба маліцца аб навяртанні тых, хто пачаў вайну
“З кожнай бомбай, з кожнай ракетай гінуць людзі, не кажучы ўжо пра іншую шкоду”, — пракаментаваў расійскія ракетныя ўдары Апостальскі нунцый ва Украіне арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас. “Пасля гэтых месяцаў інтэнсіўнай вайны мы разумеем, што ў любы момант, у любы дзень могуць адбыцца новыя напады, падобныя сённяшняму. Не толькі на Кіеў, але і на іншыя месцы. Я бачыў у навінах, што ...
Читать далее »Папа Францішак заклікае маліцца за шматпакутны народ Украіны
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 28 верасня 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак заклікаў не забываць пра боль украінскага народа. Вітаючы групы пілігрымаў і вернікаў, Святы Айцец скіраваў свае думкі да змучанага народа Украіны. Ён адзначыў, што людзі ў гэтай краіне шмат пакутуюць і перажываюць жорсткія выпрабаванні. “Сёння раніцай я меў магчымасць паразмаўляць з кардыналам ...
Читать далее »Кардынал Краеўскі маліўся ў Ізюме, “дзе вайна не мае літасці”
Кардынал Конрад Краеўскі, які па даручэнні Папы Францішка ўжо ў чацвёрты раз ад пачатку вайны наведвае Украіну, памаліўся ля брацкіх магіл у Ізюме, а таксама трапіў пад абстрэл у Запарожжы. “Я ведаю, што ідзе вайна, а вайна не мае літасці, што ёсць загінулыя, але бачачы столькіх у адных месцы, гэта цяжка пераказаць і патлумачыць”, — прызнаўся Апостальскі элемазінарый у каментары ...
Читать далее »Папа Францішак заклікаў да дыялогу ў Нікарагуа і малітвы за Украіну
21 жніўня 2022 года, падчас традыцыйнай сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, Пантыфік прызнаўся ў сваёй заклапочанасці тым, што адбываецца ў Нікарагуа. “Уважліва з трывогай і болем сачу за сітуацыяй у Нікарагуа, якая закранае людзей і інстытуты. Хацеў бы выказаць сваё перакананне і надзею, што праз адкрыты і шчыры дыялог можна знайсці асновы для паважлівага і мірнага суіснавання. Просім ...
Читать далее »У верасні пройдзе Еўрапейскі дзень малітвы аб міры
Еўрапейскі дзень малітвы аб міры адбудзецца 14 верасня 2022 года. Пра гэта абвясціў старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE) арцыбіскуп Гінтарас Грушас. У інтэрв’ю італьянскаму выданню Avvenire іерарх заўважыў, што Еўрапейскі дзень малітваў аб міры, адбудзецца ў свята Узвышэння Святога Крыжа, “асабліва дарагога хрысціянскім супольнасцям усходняга абраду”. “Такім чынам мы хочам нагадаць пра адзінства Еўропы”, — дадаў арцыбіскуп Гінтарас Грушас ...
Читать далее »Папа Францішак: пакласці канец вар’яцкай вайне ва Украіне
Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 10 ліпеня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак скіраваў заклік адносна складанай сітуацыі ў Шры-Ланцы, Лівіі і Украіне. “Зноў выказваю маю блізкасць украінскаму народу, які штодзённа пакутуе ад жорсткіх абстрэлаў: за іх расплачваюцца звычайныя людзі. Малюся за ўсе сем’і, асабліва за пацярпелых, параненых і хворых, малюся за пажылых людзей і ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!