Архив меток: вайна ва Украіне

Кардынал Дзівіш: спыніць праліццё крыві ва Украіне

Кардынал Станіслаў Дзівіш у якасці спецыяльнага пасланніка Папы ўзначаліў урачыстасці з нагоды 300-годдзя каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Коданскай, Каралевы Падляшша і Маці Адзінства. 15 жніўня 2023 года арцыбіскуп-эмерыт Кракаўскі цэлебраваў святую Імшу ў марыйным санктуарыі ў Кодані, які знаходзіцца каля польска-беларускай мяжы. У гаміліі ён між іншым звярнуў увагу на трагедыю вайны, якая “пазбаўляе нашых братоў і сясцёр ...

Читать далее »

Кардынал Дзупі перадаў Байдэну ліст ад Пантыфіка

Пра сустрэчу 18 ліпеня 2023 года з прэзідэнтам ЗША, а таксама пра перамовы з прадстаўнікамі Касцёла ў краіне і іншых устаноў спецыяльнага папскага пасланніка кардынала Матэа Дзупі паведамляецца ў камюніке, апублікаваным Залай Друку Святога Пасада. 17-19 ліпеня 2023 года кардынал Дзупі, пасланнік Святога Айца, наведаў Вашынгтон у суправаджэнні супрацоўніка Дзяржсакратарыята, каб працягнуць даручаную яму Папам Францішкам місію і сустрэцца з ...

Читать далее »

Святы Пасад: місія кардынала Дзупі – адкрыць шляхі да міру

Святы Пасад паінфармаваў пра завяршэнне місіі кардынала Матэа Дзупі ў Расіі. Іерарх наведаў Маскву з 28 па 30 чэрвеня 2023 года па даручэнні Папы. Вынікі паездкі будуць прадстаўлены Святому Айцу. Кардынал Дзупі знаходзіўся ў Маскве “з мэтай вызначэння гуманітарных ініцыятыў, здольных адкрыць шляхі для дасягнення міру”. Зала Друку Апостальскай Сталіцы нагадала, што папскі пасланнік сустрэўся з Юрыем Ушаковым, памочнікам Прэзідэнта ...

Читать далее »

Посланник Папы кардинал Маттео Дзуппи прибыл в Москву

Папский посланник по украинскому урегулированию, председатель конференции итальянских епископов кардинал Маттео Дзуппи, начал в среду в Москве второй этап своей миссии. Как сообщили в службе печати Святого престола, поездка продлится до 29 июня. Председатель Конференции католических епископов России архиепископ Павел Пецци сообщил о том, что спецпосланник Папы Римского обсудил в ходе встречи с помощником президента РФ по внешнеполитическим вопросам Юрием ...

Читать далее »

Святы Айцец павіншаваў жанчын і заклікаў маліцца за Украіну

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 8 сакавіка 2023 года, Папа запэўніў жанчын у сваёй малітве і заклікаў вернікаў не забывацца пра ўкраінскі народ. “У Міжнародны жаночы дзень я памятаю пра ўсіх жанчын. Дзякую ім за прыхільнасць да пабудовы больш гуманнага грамадства дзякуючы іх здольнасці ўспрымаць рэчаіснасць творчым поглядам і пяшчотным сэрцам. Гэта выключна жаночы прывілей. Удзяляю адмысловае благаслаўленне ўсім жанчынам, ...

Читать далее »

Набажэнствы ў першую гадавіну агрэсіі Расіі супраць Украіны

У першую гадавіну ўзброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, 24 лютага 2023 года, Папскі генеральны вікарый Рымскай дыяцэзіі, кардынал Анджэла Дэ Данаціс узначаліць малітоўнае чуванне. У Імшы, якая адбудзецца ў базіліцы святога Яна на Латэране, прыме ўдзел грэка-каталіцкі апостальскі экзарх Італіі, біскуп Дыянісій Ляховіч, а таксама прадстаўнікі многіх касцёльных супольнасцей і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у прыёме і дапамозе ўкраінскім уцекачам. Удзельнікі ...

Читать далее »

Папа памаліўся перад іконай Маці Божай Жыровіцкай

Святы Айцец правёў некалькі хвілін у малітве за Украіну перад копіяй іконы Маці Божай Жыровіцкай, якая падчас агульнай аўдыенцыі 11 студзеня 2023 года была выстаўлена ў ватыканскай Зале Паўла VI. “Не будзем забываць пра змучаную Украіну, якая заўсёды ў нашых сэрцах; выкажам гэтаму народу, які перажывае жорсткія пакуты, нашу любоў, нашу блізкасць і нашу малітву. А зараз я правяду некалькі ...

Читать далее »

Святы Айцец: без міру мы ўсе пераможаны

Пантыфік напісаў прадмову да зборніка яго публічных выказванняў адносна вайны ва Украіне. Кніга выйдзе пад назвай Энцыкліка аб міры ва Украіне (Un’enciclica sulla pace in Ucraina). 5 снежня 2022 года італьянскае выданне Il Fatto Quotidiano апублікавала ўступны тэкст Святога Айца. “Чаму пасля драматычных гадоў пандэміі, калі не без вялікіх цяжкасцей і шматлікіх трагедый мы выходзілі з самай вострай фазы, надышоў ...

Читать далее »

Послание Папы Франциска украинскому народу

25 ноября Папа Франциск обратился со специальным посланием к жителям Украины по случаю девяти месяцев с начала разрушительной войны. Святейший Отец пишет: «Дорогие украинские братья и сёстры! На вашей земле вот уже девять месяцев бушует абсурдное безумие войны. В вашем небе непрерывно раздаётся зловещий грохот взрывов и тревожный вой сирен. На ваши города обрушиваются бомбы, ливни ракет несут смерть, разрушения ...

Читать далее »

Пантыфік: я з болем успрыняў вестку пра ракетны ўдар па Украіне

Святы Айцец асудзіў масавы расійскі ракетны ўдар па Украіне, заклікаючы пазбегнуць эскалацыі, а таксама маліцца аб суцяшэнні, вытрываласці і надзеі для ўкраінскага народа. “З пачуццём болю і трывогі я ўспрыняў паведамленне пра новы, яшчэ больш магутны ракетны ўдар па Украіне, які нанёс велізарны ўрон шматлікім аб’ектам грамадзянскай інфраструктуры. Молімся, каб Пан навярнуў сэрцы тых, хто ўсё яшчэ робіць стаўку на ...

Читать далее »