З 12 па 14 лістапада пры парафіі Святога Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) пройдуць рэкалекцыі школы малітвы NatusEst на тэму «Смартфон і твая душа». Адным з адрозненняў нашага часу сталі хуткарослыя высокія тэхналогіі. Імкліва і настойліва пранікаючы ў кожную сферу жыцця, тэхналогіі змяняюць нас. Прыносячы з сабой вялізныя магчымасці, яны змяняюць прыроду зносін людзей, лад мыслення, каштоўнасці і сэнс жыцця. ...
Читать далее »Архив меток: Уселюб
Пра сапраўдных хрысціян будуць разважаць на рэкалекцыях ва Уселюбе
З 15 па 17 кастрычніка ва Уселюбе адбудуцца рэкалекцыі «Сапраўдны хрысціянін». Гаворачы аб хрысціянстве большасць людзей уяўляюць якія-небудзь рэлігійныя элементы жыцця – набажэнствы, з іх рознымі формамі, дактрыны, малітвы і спевы, і г.д. Усё гэта ў нейкай ступені сапраўды так. Хрысціянства звязана з пазнаннем праўды, з сумесным пакланеннем Богу, з удзелам у касцёльным жыцці. Тым не менш, усё вышэйпералічанае не ...
Читать далее »Першы хрысціянскі фестываль «NOVAFEST» адбыўся ва Уселюбе
Першы хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі «NOVAFEST» прайшоў 21 жніўня ў парафіі Святога Казіміра ва Уселюбе. Праграма ўключала ўрачыстае адкрыццё фестывалю, святую Імшу, Крыжовы шлях у даліне блакітных крыжоў, сведчанні Божай прысутнасці ў жыцці людзей, сведчанні служэння Богу каталіцкіх рухаў Беларусі, канферэнцыю, Меджугорскі ружанец, Адарацыю, малітву аздараўлення. Напэўна, Пан Бог не проста так выбраў мястэчка Уселюб (слова паходзіць ад «усіх любіць») як месца ...
Читать далее »Парафія Святога Казіміра ва Уселюбе запрашае на хрысціянскі фестываль «Novafest»
«Я праслаўлю тых, што праслаўляюць Мяне.» (1-я Царстваў 2:30) “Слаўлю Цябе, бо я цудоўна створаны, дзівосныя справы Твае”. (Пс 138, 14) Лета цешыць незвычайнай цеплынёй. Летнія месяцы для арганізатараў хрысціянскага фестывалю «NOVAFEST» ва Уселюбе — гэта ўдвая гарачая пара. Рэпетыцыі ўжо ў самым разгары, ідзе падрыхтоўка пляцоўкі для правядзення фестывалю. Нагадаем, што фестываль адбудзецца 21 жніўня. Арганізатары запрашаюць кожнага, хто ...
Читать далее »Рэкалекцыі на тэму прабачэння прайшлі ва Уселюбе
6-7 лютага ва Уселюбе адбыліся рэкалекцыі на тэму «Навучыцца дараваць і прасіць прабачэння». Мясцовы дом пілігрыма ізноў гасцінна прымаў удзельнікаў, на гэты раз не толькі з Мінска. Прыехалі госці з Гродна, Ліды, Ашмянаў, Паставаў, Іўя, Салігорска, Ліпнішак, Шчучына, Фаніпаля. Тэма прабачэння стала настолькі актуальнай і запатрабаванай, што не ўсе жадаючыя змаглі трапіць на рэкалекцыі – не засталося свабодных месцаў, таму ...
Читать далее »Рэкалекцыі для міністрантаў з Навагрудка адбыліся ва Уселюбе
16 міністрантаў прынялі ўдзел у рэкалекцыях, якія пачаліся ў пятніцу 8 лістапада, ва Уселюбе. У праграме былі прадугледжаны катэхэзы, малітва, супольны адпачынак і навука банцаў (танцаў з жэстамі). Рэкалекцыі мелі перш за ўсё духоўна-інтэграцыйны характар, каб моладзь і дзеці бліжэй пазнаёміліся адзін з адным, маглі супольна супрацоўнічаць і адчуваць сябе больш адказнымі за даручаныя ім касцёльныя абавязкі. Міністранты і кандыдаты ...
Читать далее »Парафія ва Уселюбе запрашае на рэкалекцыі да Маці Божай новага Жыцця
З 20 па 22 верасня ў парафіі Св. Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская дыяцэзія) пройдуць рэкалекцыі на тэму «Сродак для параненага сэрца». У сямейнай атмасферы вы зможаце правесці час у цішыні, у малітве, разважанні слова Божага, паслухаць канферэнцыю, паразмаўляць са святаром і выпіць добрай кавы. Распачнуцца духоўныя практыкаванні 20 верасня (пятніца) а 20-й гадзіне, заканчэнне запланавана на 22 верасня (нядзеля) а ...
Читать далее »