14 жніўня пілігрымы на роварах з розных куткоў Гродзенскай дыяцэзіі сустрэліся ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат). У гэты дзень прыбылі арганізаваныя групы з Ліды, Воранава, Іўя, а таксама іншых месцаў. У санктуарыі іх прывітаў кусташ кс. канонік Юрый Бяганскі, які ўзначаліў для іх Імшу, ахапіўшы малітвамі ўсіх, хто прыбывае ў гэтае святое месца. Для ...
Читать далее »Архив меток: Тракелі
Aрцыбіскуп Кандрусевіч прадстаўнікам малітоўных груп: паказвайце прыгажосць і неабходнасць малітвы
9 ліпеня першую святую Імшу ў межах насычанай праграмы сёлетніх адпустовых урачыстасцяў, якія пачаліся ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат), цэлебраваў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. У Эўхарыстыі прынялі ўдзел найперш члены малітоўнай групы апостальскага руху “Маргарытка”, a таксама іншых малітоўных груп і апостальскіх таварыстваў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. У гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч засяродзіў ...
Читать далее »“Зіхатлівае лета ў Тракелях”: у дыяцэзіяльным санктуарыі праходзіць мастацкі пленэр
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Еўразійская мастацкая садружнасць” праводзіць у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях мастацкі пленэр. У міжнароднае грамадскае аб’яднанне ўваходзяць жывапісцы, графікі, скульптары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнікі іншых творчых прафесій. Творчая дзейнасць сяброў “Еўразійскай мастацкай садружнасці” накіравана на развіццё і папулярызацыю выяўленчага мастацтва, а таксама іншых сфер культуры на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Адной з ...
Читать далее »Пленэр «пейзаж у маім сэрцы» прайшоў у Тракелях
Пры дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбыўся пленэр пад назвай “Пейзаж у маім сэрцы”, у якім прынялі ўдзел дзеці і моладзь. Асноўнай мэтай правядзення мерапрыемства былo перш за ўсё захоўванне гісторыка-культурнай спадчыны, выхаванне мастацкага густу, пачуцця прыгожага, развіцця творчых здольнасцяў у падрастаючага пакалення. Кожнаму ўдзельніку пленэру кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі ўручыў на памяць ...
Читать далее »У Гродзенскай дыяцэзіі ўдзельніцы малітоўнага руху «Маці ў малітве» здзейснілі пілігрымку ў Тракелі
У санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях прайшла дыяцэзіяльная сустрэча малітоўнага руху “Маці ў малітве”. На сустрэчу прыехалі жанчыны з розных куткоў Гродзенскай дыяцэзіі, якіх яднае любоў да сваіх дзяцей і Найсвяцейшай Панны Марыі. Сустрэча пачалася ў Марыйным садзе, дзе маці разам з Марыяй прайшлі Крыжовы шлях, разважаючы над галоўнымі таямніцамі пакутаў Езуса. Удзельніцы прасілі, каб іх сэрцы напоўніліся ...
Читать далее »Асвячаны новыя стацыі Крыжовага шляху пры тракельскім санктуарыі
У межах адпустовых урачыстасцяў Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў новы Крыжовы шлях, які паўстаў на тэрыторыі санктуарыя. У прыгожым парку, які становіцца ўсё лепшым, прыцягваючы сотні пілігрымаў і турыстаў, было пабудавана 14 стацый. Яны паўсталі дзякуючы намаганням кусташа санктуарыя кс. доктара Юрыя Бяганскага, а таксама людзям ...
Читать далее »Апостальскі Нунцый цэлебраваў Імшу ў Тракелях
13 ліпеня ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях завяршыліся святой Імшой, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. У Імшы ўдзельнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны ...
Читать далее »Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Тракелях: “Без умацаванай сям’і няма будучыні”
Апоўначы Імшу пастэрку ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які сёлета адзначае трыццацігоддзе біскупскай сакры. Літургія традыцыйна пачалася працэсіяй са свечкамі праз мястэчка Тракелі. На Імшы сабралося шмат вернікаў, якія прыбылі пакланіцца Божай Маці і прадставіць Ёй свае просьбы. У Імшы ўдзельнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый ...
Читать далее »Парафіяльны адпуст адбыўся Тракелях
2 ліпеня адбылася адпустовая ўрачыстасць у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях (Радунскі дэканат). На ўрачыстасці сабраліся шматлікія вернікі, якія захацелі ў гэты дзень прадставіць Пану Богу праз заступніцтва Маці Божай Каралевы сем’яў усе свае просьбы. Святая Імша цэлебравалася ў інтэнцыі парафіяльнай супольнасці, якая ўжо хутка будзе прымаць пілігрымаў з усёй дыяцэзіі і з-за яе межаў. У гаміліі кс. ...
Читать далее »Кусташ тракельскага санктуарыя пра падрыхтоўку да сёлетняй урачыстасці
Да сёлетніх урачыстасцяў у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях застаецца менш за два тыдні. Сёлета яны пройдуць пад дэвізам “Марыя, атулі нашыя сем’і” 12-13 ліпеня. У гэтым годзе адзначаецца 25-годдзе абвяшчэння парафіяльнай святыні ў Тракелях Дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Каралевы нашых сем’яў і 10-годдзе каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай, а таксама 210-годдзе пабудовы мясцовага ...
Читать далее »