«Вы чулі, што сказана: вока за вока і зуб за зуб, але, калі нехта ўдарыць нас у правую шчаку, то трэба падставіць левую» (Мц 5, 38-39). Біблія складаецца з вялікай колькасці раздзелаў і вершаў, аднак менавіта гэтыя словы з Нагорнай пропаведзі Хрыста можна прачытаць у Святым Пісанні, якое ўваходзіць у экспазіцыю мемарыяльнага комплексу «Ground Zero» на месцы Сусветнага гандлёвага цэнтру ...
Читать далее »Архив меток: тэракт
Святы Айцец спачувае французскаму народу ў сувязі з тэрактам у Ніцы
У сувязі з тэрактам у Ніцы, здзейсненым увечары 14 ліпеня, Святы Айцец пераказаў словы спачування праз кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. У тэлеграме на імя біскупа гэтага французскага горада Андрэ Марсо гаворыцца: “У час, калі Францыя адзначае сваё нацыянальнае свята, сляпы гвалт паразіў краіну ў Ніцы, выклікаўшы шматлікія ахвяры, у тым ліку сярод дзяцей”. Святы Айцец Францішак у чарговы раз ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае спыніць хвалю тэрарызму
“Я выказваю сваю блізкасць да сем’яў загінуўшых і параненых падчас нападу ў горадзе Дака, а таксама ранейшага, які адбыўся ў Багдадзе. Памолімся разам. Памолімся разам за іх, за памерлых, і папросім Пана, каб навярнуў сэрцы людзей, якія звяртаюцца да насілля, будучы сляпымі ад нянавісці”, — сказаў Папа Францішак 3 ліпеня пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Ужо ...
Читать далее »Святы Айцец моліцца за ахвяр тэракту ў Стамбуле
Пантыфік запэўніў у сваёй малітве за ахвяр тэракту ў сталіцы Турцыі. “Мінулай ноччу ў Стамбуле быў здзейснены жахлівы тэракт, у выніку якога загінулі і атрымалі раненні шматлікія асобы. Мы молімся за ахвяраў, іх сем’і і за дарагі турэцкі народ. Няхай Пан наверне гвалтоўныя сэрцы і падтрымае нас на шляху да міру”, — сказаў Францішак 29 чэрвеня 2016 г. падчас сустрэчы ...
Читать далее »70 чалавек загінула ў выніку тэракту ў Пакістане
У Пакістане ў гарадскім дзіцячым парку ў Лахоры ў правінцыі Пенджаб тэрарыст-смяротнік падарваў сябе ў гушчы адпачываючых, пераважна, хрысціянаў, якія традыцыйна святкуюць у гэтым парку Вялікдзень. У выніку выбуху, а таксама цісканіны, якая ўзнікла з-за панікі, загінулі, па папярэдніх дадзеных, 70 чалавек, каля 300 дастаўлены ў бальніцы, сярод іх шмат дзяцей, паведамляе BBC. Адказнасць за напад ўзяла на сябе экстрэмісцкая ...
Читать далее »Папа Францішак асудзіў тэракты ў Брусэлі
Пантыфік выказаў свае спачуванні ў сувязі з выбухамі ў Брусэлі. “Францішак даручае Божай міласэрнасці тых, хто загінуў, і далучаецца праз малітву да болю іх родных”, — гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Папа выказвае сваю падтрымку пацярпелым і іх сем’ям, а таксама ўсім, хто ўносіць свой уклад у аказанне дапамогі. Ён просіць Бога, прынесці ім палёгку ...
Читать далее »Папа і Святы Пасад асудзілі тэракты ў сталіцы Францыі
Святы Пасад рашуча асудзіў тэракты ў сталіцы Францыі, якія адбыліся 13 лістапада вечарам. Кіраўнік Залы Друку, кс. Фэдэрыка Ламбардзі апісаў іх як замах на мір усяго чалавецтва. “Мы шакаваныя гэтымі новымі праявамі жудаснага тэрарыстычнага насілля і нянавісці і асуджаем іх разам з Папам і ўсімі, хто працуе на карысць будавання міру. Мы молімся за ахвяраў, за тых, хто быў паранены, ...
Читать далее »У Пакістане юны каталік накрыў сабой тэрарыста-смяротніка на ўваходзе ў касцёл
15 сакавіка тэрарыст-смяротнік паспрабаваў пракрасціся на тэрыторыю каталіцкай царквы св. Яна ў горадзе Лахор (Пакістан). Ён быў сустрэты двума юнакамі-ахоўнікамі, якія перашкодзілі яму зайсці ўнутр храма, паведамляе katolik.ru. Убачыўшы непахіснасць радыкала, які вырашыў любой цаной здзейсніць тэракт, адзін з ахоўнікаў абняў яго ў момант самападрыву. Сведкі адзначаюць, што подзвіг маладога чалавека, які прыкрыў сабой смяротніка, выратаваў шматлікіх вернікаў, якія знаходзіліся ...
Читать далее »