70 чалавек загінула ў выніку тэракту ў Пакістане

4214461У Пакістане ў гарадскім дзіцячым парку ў Лахоры ў правінцыі Пенджаб тэрарыст-смяротнік падарваў сябе ў гушчы адпачываючых, пераважна, хрысціянаў, якія традыцыйна святкуюць у гэтым парку Вялікдзень.

У выніку выбуху, а таксама цісканіны, якая ўзнікла з-за панікі, загінулі, па папярэдніх дадзеных, 70 чалавек, каля 300 дастаўлены ў бальніцы, сярод іх шмат дзяцей, паведамляе BBC.

Адказнасць за напад ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Джамаат уль-Ахрар», якая ўваходзіць у склад руху пакістанскіх талібаў «Техрік-і-талібан Пакістан».

У правінцыі Пенджаб аб’яўленая трохдзённая жалоба. Прэзідэнт Пакістана Мамнун Хуссаін назваў напад спробай пасеяць варожасць ў шматканфесійным грамадстве краіны.

Прыкладна ў гэты ж час у сталіцы краіны Ісламабадзе паліцыя спрабавала разагнаць дэманстрацыю прыхільнікаў пакаранага ў лютым ісламіста Мумтаза Кадры, які забіў 5 гадоў таму губернатара Пенджаба Салмана Тасіра — змагара за правы хрысціянаў, з’яўляючыся яго ахоўнікам.

krynica.info

для друку для друку