Святы Айцец спачувае французскаму народу ў сувязі з тэрактам у Ніцы

Terakt spaczuwanieУ сувязі з тэрактам у Ніцы, здзейсненым увечары 14 ліпеня, Святы Айцец пераказаў словы спачування праз кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.  

У тэлеграме на імя біскупа гэтага французскага горада Андрэ Марсо гаворыцца: “У час, калі Францыя адзначае сваё нацыянальнае свята, сляпы гвалт паразіў краіну ў Ніцы, выклікаўшы шматлікія ахвяры, у тым ліку сярод дзяцей”. Святы Айцец Францішак у чарговы раз асудзіў падобныя ўчынкі і выказаў глыбокі смутак і сваю духоўную блізкасць французскаму народу.

Папа даручыў Божай міласэрнасці ахвяр тэракту і запэўніў у сваёй лучнасці з сем’ямі загінулых, выказаў удзячнасць тым, хто прычыніўся да выратавання людзей.

“З малітвай аб міры і гармоніі, Францішак выпрошвае Божае благаслаўленне для сямей, якія прабываюць у жалобе, і для ўсіх жыхароў Францыі”, — напісана ў тэлеграме за подпісам бліжэйшага супрацоўніка Папы.

Увечары 14 ліпеня ў Ніцы быў здзейснены тэракт. Грузавы аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей, пасля чаго вадзіцель адкрыў агонь па прахожых. Па апошніх дадзеных, ахвярамі злачынства сталі 84 чалавекі, яшчэ каля 200 атрымалі раненні. Сярод пацярпелых – не менш за 54 дзіцяці.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі