У Пакістане юны каталік накрыў сабой тэрарыста-смяротніка на ўваходзе ў касцёл

AkashBashir_NewPakistan2000_Twitter_23031515 сакавіка тэрарыст-смяротнік паспрабаваў пракрасціся на тэрыторыю каталіцкай царквы св. Яна ў горадзе Лахор (Пакістан). Ён быў сустрэты двума юнакамі-ахоўнікамі, якія перашкодзілі яму зайсці ўнутр храма, паведамляе katolik.ru.

Убачыўшы непахіснасць радыкала, які вырашыў любой цаной здзейсніць тэракт, адзін з ахоўнікаў абняў яго ў момант самападрыву.

Сведкі адзначаюць, што подзвіг маладога чалавека, які прыкрыў сабой смяротніка, выратаваў шматлікіх вернікаў, якія знаходзіліся ў святыні, у той час як выбух у суседняй пратэстанцкай царкве забраў большую колькасць ахвяр.

Паведамляецца, што на момант смерці маладому ахоўніку Аккашу Башыра (Akash Bashir) споўнілася ўсяго дзевятнаццаць гадоў. Юнак, які нядаўна скончыў мясцовую Салезіянскую мастацкую школу, пражываў у хрысціянскім раёне Лахора-Йоханабадзе.

У аўторак, 17 сакавіка арцыбіскуп лахорскі Себасцьян (Шо) узначаліў памінальную малітву за ўсіх загінуўшых парафіянаў храма св. Яна. У сваёй прамове іерарх падкрэсліў бясцэнны подзвіг юнака, «які аддаў сваё жыццё за сваіх братоў у Хрысце».

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі