Архив меток: споведзь

Дзеці і касцёльныя запаведзі

Ці пост абавязвае дзяцей? Ці неабходна прымушаць дзіця спавядацца? З такімі пытаннямі звярнуліся вернікі ў рэдакцыю браслаўскай парафіяльнай газеты. Адказ на іх дала сястра Ганна Мізавец SJE. Ці пост абавязвае дзяцей? Пад словам пост мы звычайна разумеем не толькі абмежаванне колькасці ежы, але і ўстрыманне ад некаторых відаў ежы (мяса ці жывёльных прадуктаў), а таксама ўхіленне ад розных забаваў і ...

Читать далее »

Падрыхтоўка да споведзі

Той, хто прабывае ў прысутнасці Бога і паставіў Яго ў цэнтр свайго жыцця, без асаблівых складанасцяў, страху і няёмкасці пастаянна імкнецца да найбольшай лучнасці з Богам — Любоўю. Паколькі працэс навяртання і споведзь вельмі важныя ў духоўным жыцці хрысціяніна, то важная і добрая падрыхтоўка да іх, якая ў сваю чаргу ёсць зарукаю плённасці гэтага сакрамэнту. Здараецца, што вернік, які ходзіць ...

Читать далее »

Святы Айцец пра споведзь: сорам – гэта дар

Папа напісаў прадмову да шостага выдання кнігі “Хто моліцца, будзе збаўлены”, якая ўяўляе сабой збор самых простых малітваў хрысціянскай традыцыі. Малітоўнік, аўтарам якога з’яўляецца італьянскі святар Джакама Тантардзіні, быў упершыню апублікаваны ў 2001 г. Выданне 2005 г. пачыналася прадмовай кардынала Ёзэфа Ратцынгера. Папа Францішак дае практычныя парады адносна сакрамэнту пакаяння і нагадвае, што добрая споведзь вядзе да святасці. “Хто добра ...

Читать далее »

Пытанне святару. Першая споведзь у 27 гадоў

«Я каталічка. Мне 27 гадоў. Я не замужам. Ні разу не была ў споведзі, таму хацелася б даведацца, як да яе правільна падрыхтавацца?» Крыстына На пытанне адказвае айцец Андрэй Сідаровіч МІС: – Па-першае, звярніцеся абавязкова да мясцовага святара з просьбай падрыхтаваць Вас да споведзі. Вельмі добра, што ў Вас нарадзілася ўнутраная патрэба пакаяння, але гэтага не дастаткова, каб паспавядацца добра. ...

Читать далее »

Што рабіць, калі святар адмовіў у споведзі?

“Добры дзень. Святар мне адмовіў у споведзі. Я звярнулася да пэўнага святара з просьбай паспавядаць мяне. Аднак ён сказаў: “Звярніцеся да іншага святара, бо я вас не паспавядаю”. Што мне рабіць”? Вольга На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD, Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску: – Шаноўная Вольга! Дзякуй Вам за пытанне, якое закранае вельмі важную ...

Читать далее »

Як будучых святароў вучаць спавядаць?

Як будучых святароў вучаць спавядаць? Цi вучаць увогуле гэтаму? Кацярына, 22 гады Падчас вучобы ў духоўнай семінарыі будучыя святары, або “клерыкі”, праходзяць навучанне і атрымліваюць веды ў галіне філасофіі і тэалогіі. Езус даў сваім апосталам уладу кіраваць вернікамі Яго Паўсюднага Касцёла: “Сапраўды кажу вам: усё, што вы звяжаце на зямлі, будзе звязана ў небе, і ўсё, што развяжаце на зямлі, ...

Читать далее »

Пытанне святару: споведзь і забытыя грахі

“Хвала Хрысту! Скажыце, калі ласка, калі я быў у касцёле на споведзі, здаецца, пра ўсе грахі расказаў, якія памятаў. А потым дома ўспомніў: забыўся сказаць, што глядзеў эротыку і парнаграфію. Але на споведзі сказаў, што пралюбадзейнічаў у думках. Скажыце, трэба на другі дзень ісці зноў на споведзь і вызнаваць гэтыя грахі? Што рабіць? Паколькі я кожную нядзелю хаджу на Імшу ...

Читать далее »

Святы Айцец пра стаўленне святара падчас споведзі

Пантыфік правёў 10 красавіка 2018 года адмысловую сустрэчу з Місіянерамі Міласэрнасці – святарамі, якія падчас Святога Года сталі спецыяльнымі папскімі пасланнікамі па ўсім свеце. На форум, які праходзіць у гэтыя дні ў Рыме, Папская рада па новай евангелізацыі запрасіла каля 500 прэзбітэраў. У сваёй прамове Папа Францішак багата спасылаўся на Кнігу прарока Ісаі і пасланні святога Паўла. “Наша служэнне – ...

Читать далее »

28 сакавіка ў Мінску пройдзе «Ноч канфесіяналаў»

Душпастырская ініцыятыва чыкагскіх католікаў упершыню адбылася ў 2007-м годзе і паступова распаўсюдзілася па ўсім свеце. У Мінску яна ладзіцца ўжо сёмы год. У беларускай сталіцы «Ноч канфесіяналаў» традыцыйна пройдзе ў касцёле Маці Божай Будслаўскай і сёлета адбудзецца 28 сакавіка. У гэты дзень там будзе магчымасць прыступіць да споведзі з 18.00 да 24.00. «Гэта ініцыятыва прызначана ў першую чаргу для тых, ...

Читать далее »

Папа: споведзь – гэта не хімчыстка

Любоў Бога – гэта любоў маці і бацькі адначасова, падкрэсліў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 22 сакавіка цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі ён спаслаўся на літургічнае чытанне з Кнігі Быцця пра запавет Бога з Абрагамам, які застаецца актуальным на працягу ўсёй гісторыі народа, нягледзячы на яго грахі і вераадступніцтва (17, 3-9). “Любоў Бога – гэта любоў маці. ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі