12 кастрычніка ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі і кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча распачалася з канферэнцый. Доктар тэалогіі, пробашч катэдральнага касцёла ў Віцебску кс. Валерый Марціноўскі закрануў са святарамі тэму “Духоўнае айцоўства ў святарстве” і прапанаваў прысутным паразважаць над пытаннем “што значыць нараджаць дзяцей для Хрыста?”. Кіруючыся рознымі адказамі і ...
Читать далее »Архив меток: спатканне святароў
Маёвая сустрэча святароў і манахінь Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Марыйным санктуарыі
11 мая ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча распачалася з канферэнцый для ксяндзоў і манахінь. Доктар маральнай тэалогіі, пробашч з Глыбокага кс. Мікалай Ціхановіч падзяліўся духоўным і містычным вопытам прыватным аб’яўленняў у служэнні экзарцыста і сведчаннем свайго сыноўства з Маці Марыяй. Святар распавёў, што ...
Читать далее »У Лепелі прайшла чарговая сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі
7 сакавіка ў касцёле св. Казіміра ў Лепелі адбылося спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Як склалася добрай традыцыяй, сустрэча распачалася з канферэнцый для ксяндзоў і манахінь. Кс. доктар біблійнай тэалогіі Валерый Марціноўскі засяродзіўся разам са святарамі над урыўкам з кнігі мудрасці Сіраха, дзе аўтар слоў пералічвае розныя прафесіі тагачаснага свету і паказвае кантраст ...
Читать далее »Дыяцэзіяльная сустрэча святароў і кансэкраваных асоб прайшла ў Паставах
9 лютага ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага ў Паставах адбылося першае ў новым 2023 годзе агульнае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Такія духоўныя сустрэчы з пастырам дыяцэзіі адбываюцца кожны месяц, каб супольна перажываць спатканне з Езусам. Прыехаўшы на месца, святары адразу маглі вырашыць розныя пытанні з курыяльнымі ...
Читать далее »У Мёрах адбылася сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі
10 лістапада ў мёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі праходзіла сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі. У праграме сустрэчы была адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Таксама ўдзельнікі сустрэчы мелі магчымасць прыступіць да сакраманту пакаяння, набыць неабходную духоўную літаратуру. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. На пачатку Імшы іерарх прывітаў прысутнае духавенства і прадстаўнікоў каталіцкіх СМІ. У гаміліі біскуп узгадаў святога ...
Читать далее »Біскуп Віцебскі сустрэўся з духавенствам дыяцэзіі
16, 17 і 18 мая ў Віцебскай дыяцэзіі прайшлі дні духоўных сустрэч святароў і кансэкраваных асобаў. Святары і сёстры збіраліся на малітву ў Полацку, Глыбокім і Паставах. Падчас сустрэч адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і св. Імша. Акрамя таго да прысутных звярнуўся з пастырскім словам сам біскуп Алег. Канферэнцыі для сабраных прамовілі кс. д-р Валерый Марціноўскі, а. Аляксандр Жарнасек МІС, а. ...
Читать далее »Перадкалядная пастырская сустрэча ў Наваполацку
У касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку 20 снежня сабраліся святары і манахіні Віцебскага рэгіёну. На сустрэчу прыбылі прадстаўнікі курыі і духавенства з усходняй часткі Віцебскай дыяцэзіі – Полацкага, Лепельскага, Аршанскага і Віцебскага дэканатаў. Для Пастаўскага рэгіёну перадкаляднае спатканне прайшло 9 снежня ў Паставах, для Глыбоцкага — 13 снежня. Сёстры і святары распачалі сустрэчу малітвай у цішыні перад Езусам Эўхарыстычным. ...
Читать далее »У Глыбокім адбылася перадкалядная пастырская сустрэча для аднаго з трох рэгіёнаў Віцебскай дыяцэзіі
13 снежня ў касцёле Святой Тройцы сустрэліся святары і кансэкраваныя асобы Глыбоцкага рэгіёну. У спатканні прынялі ўдзел Старшыня ККББ, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, прадстаўнікі курыі і духавенства з чатырох дэканатаў Віцебскай дыяцэзіі – Мёрскага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага. Для Пастаўскага рэгіёну (Пастаўскі, Відзаўскі і Браслаўскі дэканаты) сустрэча прайшла 9 снежня ў Паставах, Віцебскі рэгіён (Полацкі, Лепельскі, Аршанскі і Віцебскі дэканаты) ...
Читать далее »У Глыбокім прайшло рэгіянальнае спатканне святароў
Адбылося яно 13 сакавіка ў парафіяльным Доме імя кс. Юзафа Францкевіча. На сустрэчу сабраліся святары і кансэкраваныя асобы з Глыбоцкага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага і Мёрскага дэканатаў. Упершыню ў гэтым месцы спатканне прайшло ў новым фармаце: святары сустракаліся ў больш вузкім коле. Напярэдадні, 12 сакавіка, падобная сустрэча прайшла ў Паставах для Пастаўскага, Відзаўскага і Браслаўскага дэканатаў. Як паведаміў дэкан Глыбоцкага дэканату кс. ...
Читать далее »Фотарэпартаж з дня духоўных сустрэч у Расонах
12 лістапада 2018 года, ва ўспамін святога біскупа і мучаніка Язафата Кунцэвіча, адбылася сустрэча духавенства і кансэкраваных асоб у Расонах. Памяць царкоўнага і грамадскага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Язафата Кунцэвіча ўшанавалі сваёй прысутнасцю на спатканні прадстаўнікі Грэка-каталіцкай Царквы. Будучы святы быў Полацкім арцыбіскупам, умацоўваў грэка-каталіцтва ў гэтым краі і лічыўся прыхільнікам еднасці Заходняй і Усходняй Цэркваў. З гэтай нагоды гамілію ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!