Архив меток: што паглядзець?

Фільм “Марсэль. Ракавінка ў чаравіках”

– Прывітанне! Мяне клічуць Марсэль. Я напалову ракавінка, як па мне відаць, але ў мяне ёсць чаравічкі і… твар. Гэта мне падабаецца ў сабе, і… я сабе падабаюся. І яшчэ ў мяне мноства цудоўных якасцяў. Разведзены малады чалавек Дзін пераязджае ў дом, зняты на Airbnb, і сустракае там Марсэля – жыццярадасную ракавінку ў ружовых чаравічках. Марсэль і яго бабуля Коні ...

Читать далее »

Фільм “Каралева Катвэ”

“Каралева Катвэ” – амерыканская кінастужка, заснаваная на рэальнай гісторыі выбітнай шахматысткі Фіёны Мутэсі. Рэжысёр Міра Нір і сцэнарыст Уільям Вілер стварылі біяграфічную драму на аснове кнігі “Каралева Катвэ: гісторыя жыцця, шахмат і мары адной незвычайнай дзяўчыны стаць гросмайстрам” Ціма Кротэрса. Цікава, што прэм’еру фільма сусветна вядомай карпарацыі “Walt Disney Pictures” так і не пабачылі ў сусветным пракаце. Першы раз яго ...

Читать далее »

Фільм “Артур, ты кароль” (Arthur the King)

Кінастужка, што пабачыла свет у 2024 годзе, – гэта экранізацыя дакументальнай кнігі Мікаэля Ліндарда “Артур: Сабака, які прайшоў джунглі, каб знайсці дом”. Кніга заснаваная на рэальных падзеях і распавядае пра чэмпіянат свету па прыгодніцкіх гонках, які праводзіліся ў Эквадоры. На ім у адной з камандаў здарылася нечаканая падзея: на пачатку выпрабаванняў да іх далучыўся сабака. Артур, такую мянушку атрымала жывёла, ...

Читать далее »

Фільм “Пыха і перадузятасць”

Раман Джэйн Осцін “Пыха і перадузятасць” быў і застаецца адным з найбольш вядомых і папулярных твораў англійскай і сусветнай літаратуры. Яго папулярнасць стала нагодай для дзясятка кіна- і тэлеадаптацый, а таксама спарадзіла цэлы шэраг пераасэнсаванняў, твораў па матывах і нават пародый. Аднак узорнай экранізацыяй застаецца вельмі набліжаны да тэксту рамана шасцісерыйны фільм BBC, які з часам набыў статус культавага. Сёлета ...

Читать далее »

Фільм «Цім Тайлер, або Прададзены смех»

“Цім Тайлер, або Прададзены смех” (Timm Thaler oder Das verkaufte Lachen 2017) – экранізацыя сусветна вядомай казачна-філасофскай аповесці нямецкага пісьменніка Джэймса Круса. Аднайменная кніга пабачыла свет у 1962 годзе і з’яўляецца першай часткай “Трылогіі пра Ціма Тайлера”. Кінастужка выйшла ў пракат 2 лютага 2017 года. Галоўны герой – Цім Тайлер – хлопчык, які жыве ў Гамбургу на пачатку 30-х гадоў ...

Читать далее »

Фільм «Андар»

У гэтым маі завяршыўся адзін з найбольш цікавых тэлевізійных праектаў апошняга часу – серыял «Андар». Падзеі яго адбываюцца ў сусвеце «Зорных войнаў», і калі вы ўжо падумалі, што касмічныя прыгоды – гэта не для вас, то не спяшайцеся закрываць гэты водгук, бо «Андар» – не тое, чым можа здацца на першы погляд. Часы Галактычнай Рэспублікі і Ордэна Джэдаяў засталіся ў ...

Читать далее »

Фільм «Летуценнік/Уолт да Мікі» (Walt Before Mickey)

Здаецца, няма ў свеце чалавека, які б не чуў знакамітага прозвішча “Дыснэй”. Сёння гэта не проста магутная мультыплікацыйная карпарацыя, а вялікая кампанія разнастайных забаваў для дзяцей і дарослых. Усім вядомыя плёны творчасці карпарацыі: “Мікі Маус”, “Папялушка”, “Пінокіа” і шматлікія іншыя мультфільмы і поўнаметражныя фільмы. Цікава, што яе заснавальнік увесь час заставаўся за кадрам, але разам з тым падарыў дзецям і ...

Читать далее »

Фільм «Сапраўдны боль»

4 сакавіка 2025 года амерыканскі акцёр, рэжысёр і сцэнарыст Джэсі Айзенберг атрымаў пашпарт польскага грамадзяніна. Дакумент яму асабіста ўручыў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Як нашчадак польскіх габрэяў Айзенберг меў законнае права на польскае грамадзянства, аднак гэтая падзея набыла асаблівае сімвалічнае значэнне, бо напярэдадні фільм Айзенберга «Сапраўдны боль» – прысвечаны гістарычнай памяці габрэйскіх перасяленцаў – быў прадстаўлены на «Оскар» і прынёс ...

Читать далее »

Фільм “У пошуках Вівіан Маер”

Кінастужка “У пошуках Вівіан Маер” (Finding Vivian Maier) пабачыла свет у 2013 годзе, а ў 2015 стала намінантам прэміі “Оскар” як найлепшы дакументальны фільм. “Няня-фатограф”, “дзівачка з камерай”, “самы загадкавы фатограф стагоддзя” – гэта толькі некаторыя эпітэты, якімі называюць галоўную гераіню. З першага погляду здаецца, што перад намі звычайная біяграфія незвычайнай жанчыны, але насамрэч – гэта сапраўдная дэтэктыўная гісторыя. Яна ...

Читать далее »

Фильм «Прынц Егіпта»

Пасхальная гісторыя – гісторыя смерці і ўваскрасення Хрыста – цесна звязаная з гісторыяй выбаўлення габрэйскага народа з егіпецкай няволі. Дзве гэтыя гісторыі яднае як тэма збаўлення чалавека праз нявінную кроў, так і вобраз пераходe ад рабства да свабоды і ад граху да годнасці дзяцей Божых. Таму пасхальны час – добрая нагода прыгадаць гісторыю Майсея, які вывеў народ абраны з зямлі ...

Читать далее »