Францішак падзякаваў украінскім грэка-католікам, якія жывуць у Рыме, за вернасць Наступніку св. Пятра. 28 студзеня ён наведаў базыліку св. Сафіі – цэнтр духоўнага жыцця ўкраінскай супольнасці ў Вечным горадзе. Прывітаць Папу сабралася вялікая колькасць епіскапаў, святароў, семінарыстаў і свецкіх вернікаў з Украіны, якія жывуць, вучацца і працуюць у Рыме. Звяртаючыся да сабраных, Святы Айцец узгадаў пра тры выбітныя постаці Украінскай ...
Читать далее »Архив меток: Рым
Выдадзены даведнік па Рыме для бедных
“Дзе паесці, паспаць і памыцца” – так называецца даведнік па Рыме для бедных, які быў выдадзены каталіцкай дабрачыннай “Супольнасцю св. Эгідзія”. 253-старонкавая кніга стала вельмі актуальнай у кантэксце халадоў, якія прыйшлі на Апеніны. Усе 8 тыс. асобнікаў выдання ўжо былі раздадзены патрабуючым. Жадаючыя могуць таксама спампаваць яго ў інтэрнэце. Даведнік утрымлівае на сваіх старонках адрасы рымскіх структур, у якіх бедныя ...
Читать далее »Беларуская мемарыяльная шыльда з’явіцца ў рымскай базыліцы
У дворыку рымскай базылікі св. Клімэнта на Латэране будзе ўсталявана бронзавая мемарыльяная шыльда са словамі ўдзячнасці святым Кірылу і Мятоду ад беларускага народа. Яна тут з’явіцца невыпадкова, таму што менавіта ў гэтай старажытнай святыні знаходзіцца магіла аднаго з Апосталаў славян – св. Кірыла. 14 кастрычніка 2017 г. шыльда была ўручана прыёру базылікі, айцу Томасу МакКарці. Галоўным ініцыятарам гэтай урачыстай падзеі выступіў ...
Читать далее »Чарговы этап падрыхтоўкі да Сінода пройдзе ў Рыме
У рамках падрыхтоўкі да XV Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў, запланаванай на кастрычнік 2018 г. на тэму: “Моладзь, вера і распазнаванне паклікання”, Генеральны сакратарыят Сіноду арганізуе міжнародны семінар, прысвечаны праблемам моладзі. Ён пройдзе 11-15 верасня 2017 г. у курыі Ордэна езуітаў у Рыме. У пасяджэннях прымуць удзел эксперты з пяці кантынентаў, а таксама юнакі і дзяўчаты з розных грамадска-культурных і рэлігійных ...
Читать далее »Прапанова ад Piligrymka.by: паломніцтва ў Рым (Ватыкан)
Гэтай восенню Piligrymka.by запрашае Вас наведаць цудоўную краіну Італію і далучыцца да пілігрымкі ў Рым (Ватыкан) да месца пахавання Св. Язафата Кунцэвіча з 4 па 12 верасня 2017 г. Святы Я. Кунцэвіч — святы зямлі беларускай. Гэтая неардынарная, выбітная асоба пакінула значны след у гісторыі Беларусі. Дзякуючы яму ў 1620 г., калі ён быў арцыбіскупам Полацкім, быў адноўлены Сафійскі Сабор. ...
Читать далее »Міжрэлігійны паўмарафон пры падтрымцы Святога Пасаду адбудецца ў Рыме
3 ліпеня 2017 г. у Палацы сенатараў італьянскай сталіцы адбылася афіцыйная прэзентацыя ініцыятывы “Рымскі паўмарафон Via Pacis” – спартыўнага забегу па вуліцах Вечнага горада ў патрымку міру і супраць любой формы насілля, які адбудзецца 17 верасня 2017, паведамляе Ватыканскае Радыё. Мерапрыемства арганізавана мэрыяй Рыма і Папскай радай па культуры ў супрацоўніцтве з Італьянскай федэрацый лёгкай атлетыкі пры падтрымцы Італьянскага нацыянальнага ...
Читать далее »Беларускіх святароў-асветнікаў узгадалі ў Рыме
Беларускіх святароў-асветнікаў узгадалі ў Вечным горадзе. У рымскай базіліцы св. Клемента адбылася Эўхарыстыя, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі славянскіх папскіх калегіумаў. Нагодай стаў успамін св. Кірыла і св. Мятода, які адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 14 лютага. Цэлебравалі літургію высокія іерархі славянскага паходжання: кардынал Юзаф Томка, прэфект на пенсіі Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, кардынал Франц Родэ, прэфект на пенсіі Кангрэгацыі па справах ...
Читать далее »Езуіты сабраліся ў Рыме, каб выбраць новага генерала
У Рыме 3 кастрычніка 2016 г. распачалася першая пленарная сесія 36-ай Генеральнай Кангрэнацыі Таварыства Езуса (Ордэна езуітаў). Упершыню яна адбываецца падчас пантыфікату прадстаўніка гэтай манаскай супольнасці. На парадку дня – шэраг важных задач, у тым ліку, абранне новага генеральнага настаяцеля Ордэна. У Генеральнай Кангрэгацыі Таварыства Езуса – найвялікшага па колькасці членаў манаскага ордэна (амаль 17 тыс. асоб у 2015 г.) ...
Читать далее »Piligrymka.by запрашае наведаць Рым і Ватыкан у Юбілейны Год Божай Міласэрнасці
Piligrymka.by запрашае Вас у паломніцтва ў Рым і Ватыкан і дорыць падарункі ў Юбілейны Год Божай Міласэрнасці. Спецыяльны кошт пілігрымкі ў Рым і Ватыкан з 5 па 13 верасня 2016 года – 500 руб. Вы атрымаеце ўнікальную магчымасць, наведаць “сэрца” каталіцкага касцела — сабор Св. Пятра ў Ватыкане і памаліцца на месцы пахавання Св. Язафата Кунцэвіча – заступніка зямлі беларускай. ...
Читать далее »Папская рада ініцыявала малітву за Усеправаслаўны Сабор
Католікі Рыма будуць маліцца ў інтэнцыі Усеправаслаўнага Сабору, які пройдзе 19-27 чэрвеня 2016 г. на востраве Крыт. Арганізатарам набажэнства з’яўляецца Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству. Урачыстыя Нешпары запланаваны на 11 чэрвеня. Яны пройдуць у 17.00 у папскай базылікі св. Паўла за Мурамі. Гаворка ідзе пра сведчанне духоўнай блізкасці Каталіцкага Касцёла да Праваслаўных Цэркваў. Скліканы Патрыярхам Канстантынопальскім Барталамеем, першы за апошнія ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!