Архив меток: Рым

Драўляныя касцёлы для Рыма: новы падыход да архітэктуры

Рымская дыяцэзія запускае праграму будаўніцтва пяці новых парафіяльных комплексаў, якія стануць цэнтрамі духоўнага і грамадскага жыцця ў новых раёнах горада. Кардынал Бальдасарэ Рэйна, Генеральны вікарый Яго Святасці для Рымскай дыяцэзіі, прадставіў “Праграму новых касцёлаў”, якая прадугледжвае ўзвядзенне сучасных архітэктурных комплексаў для супольнасцей, што пакуль не маюць уласных будынкаў для малітвы і душпастырства. Праект ахоплівае заходнія, паўднёвыя і ўсходнія сектары італьянскай ...

Читать далее »

Паміж Мінскам і Рымам: абраз Беззаганнай з касцёла святога Віта

Старажытны касцёл святога Віта ў Рыме ўпрыгожвае абраз Беззаганнага Зачацця Панны Марыі, створаны мастаком Францішкам Смуглевічам. Яго рэпрадукцыю можна ўбачыць і ў адным з мінскіх касцёлаў – і на тое ёсць свае прычыны. Францішак Смуглевіч напісаў абраз на замову Айцоў Марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Твор прызначаўся для касцёла святога Віта ў Рыме, які меўся стаць духоўным цэнтрам гэтай ...

Читать далее »

Парафіяне з Наваполацка здзейснілі юбілейную пілігрымку ў Рым

З 15 па 24 кастрычніка прадстаўнікі нашай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку мелі ўнікальную магчымасць паўдзельнічаць у юбілейнай пілігрымцы-2025, наведаць святыя месцы Італіі і Польшчы. Пілігрымка была так запланавана, што ўдзельнічалі у святой Імшы разам з Папам Рымскім Львом XIV і тысячамі каталікоў з усяго свету, падчас якой Святы Айцец аб’явіў 7 новых святых. Цэнтральным момантам пілігрымкі стаў ...

Читать далее »

Юбілей-2025: марыянскія парафіі Беларусі наведалі Рым

27 верасня 2025 года завяршылася пілігрымка марыянскіх парафій Беларусі ў Рым з нагоды Юбілейнага года. Каля 250 вернікаў з Мінска, Барысава, Оршы, Жодзіна і іншых гарадоў разам са сваімі пастырамі прайшлі праз Святыя Брамы папскіх базілік. Пераадолеўшы каля трох тысяч кіламетраў і нягледзячы на лагістычныя цяжкасці, выкліканыя сітуацыяй на мяжы з Еўрасаюзам, першымі ў Рым прыбылі дзве групы пілігрымаў з ...

Читать далее »

На веласіпедзе ў Рым: незвычайная пілігрымка нямецкага святара

Ксёндз Павел Новак з Брэмена тры дні і тры ночы ехаў на веласіпедзе з Хільдэсхайма ў Рым, каб падчас агульнай аўдыенцыі сустрэцца з Папам Львом XIV і ўручыць яму лісты і малюнкі ад хворых дзяцей. Дабрачынная спартыўная акцыя мела на мэце збор сродкаў на падтрымку дзіцячага хоспіса ў нямецкім горадзе Зыке. Пасля сустрэчы з Пантыфікам святар падзяліўся сваімі ўражаннямі і ...

Читать далее »

Рымскі Пантэон упрыгожыў манументальны цярновы вянок

Да 16 верасня 2025 года ў рымскім Пантэоне можна пабачыць незвычайную выставу: манументальны бронзавы твор аўстрыйскага скульптара Хельгі Фокенхубер. Скульптура прадстаўляе сабой разарваны цярновы вянок, які ляжыць на чорнай воднай гладзі. Скульптура “Вянок славы” (Corona Gloriae) размешчана ў самым цэнтры Пантэона, пад круглай адтулінай у купале. Калі падысці бліжэй, можна ўбачыць, як у чорнай вадзе адбіваюцца вострыя шыпы вянка, велічны ...

Читать далее »

Рым: абраз XIX стагоддзя праляжаў 100 гадоў на гарышчы храма

Карціна мастака XIX стагоддзя Вінчэнца Каталані з выявай прамовы святога Паўла на Арэапагу была знойдзена ў Рыме на гарышчы касцёла святога Людовіка, караля Францыі. Велізарная карціна, якая больш за стагоддзе праляжала згорнутай у скрутак на лесвіцы, была старанна адноўлена і стала даступнай для наведвальнікаў, паведамляе польская рэдакцыя Vatican News. Над рэстаўрацыяй карціны Каталані інтэнсіўна працавалі маладыя кансерватары. Адноўленае палатно можна ...

Читать далее »

Як сучасныя тампліеры дапамагаюць пілігрымам Юбілейнага года

Сучасныя пілігрымы, якія прыходзяць у любое святое месца, напрыклад, у галоўныя папскія базылікі ў Рыме ці ўшанаваныя месцы Святой Зямлі, каб атрымаць ласкі Юбілейнага года надзеі, карыстаюцца шматлікімі выгодамі. У іх ёсць GPS спампаваны на смартфон, на іх шляху няма бандытаў і злодзеяў, на кожнай вуліцы ёсць валанцёры, гатовыя адказаць на ўсе пытанні. Але ў мінулым падарожжа ў Ерузалем ці ...

Читать далее »

Юбілейны год пакуль не прынёс чаканага наплыву турыстаў у Рым

Месяц пасля пачатку Юбілейнага года ў Рыме назіраецца нечаканае зніжэнне турыстычнага патоку. Гатэлі прапануюць значныя зніжкі, а колькасць браніраванняў меншая за мінулагодні паказчык. Згодна з данымі італьянскай газеты La Repubblica, турыстычная сітуацыя ў Вечным горадзе выклікае занепакоенасць. Нягледзячы на тое, што арганізатары чакалі 32 мільёна наведвальнікаў падчас Юбілейнага 2025 года, што на 50 працэнтаў больш за 2024 год, рэальнасць аказалася ...

Читать далее »

Фотафакт: каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі ўдзельнічае ў фармацыйным курсе для новых біскупаў у Рыме

Каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй удзельнічае ў фармацыйным курсе для новых біскупаў, які праходзіць у Рыме. Курс доўжыцца на працягу тыдня. Таксама ў курсе ўдзельнічае дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска. Ён прыняў біскупскае пасвячэнне ў гэтым месяцы ў пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. На сустрэчы сабраліся прызначаныя за апошні час біскупы з усяго свету. Гэты фармацыйны курс ...

Читать далее »