18 студзеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў апостальскага руху “Маргарытка”. У межах сустрэчы ў капліцы семінарыі адбылася святая Імша, якую цэлебраваў рэктар семінарыі і мадэратар руху “Маргарытка” ў Гродзенскай дыяцэзіі кс. Ян Раманоўскі. Гамілію прамовіў куратар першага курса семінарыі кс. Павел Скуба. Да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Ён адзначыў, што яе ...
Читать далее »Архив меток: Рух «Маргарытка»
У Тракелях прайшла з удзелам біскупа Кашкевіча сустрэча руху “Маргарытка” Гродзенскай дыяцэзіі
7 чэрвеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбылася сустрэча ўдзельнікаў апостальскага руху “Маргарытка”. На сустрэчы прысутнічала больш за 300 чалавек з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі, якія штодзённа моляцца ў інтэнцыі святароў. Нам паведамляюць, што “такія сустрэчы фарміруюць хрысціянскія каштоўнасці для распаўсюджвання ўзаемападтрымкі і любові, для духоўнай сувязі вернікаў і душпастыраў”. Першая агульнадыяцэзіяльная сустрэча ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі прайшла аплаткавая сустрэча для ўдзельнікаў руху “Маргарытка”
19 студзеня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча для ўдзельнікаў малітоўнага руху “Маргарытка”. Галоўная мэта гэтага руху – штодзённая малітвa за святароў. Члены руху здзяйсняюць яе з любоўю, разумеючы, што для духавенства неабходная такая падтрымка. Удзельнікі прыбылі з розных месцаў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча была для іх магчымасцю праславіць на Эўхарыстыі Нованароджнага Пана і, дзелячыся аплаткай, выказаць ...
Читать далее »Агульнадыяцэзіяльная сустрэча руху “Маргарытка” з удзелам біскупа Алега Буткевіча прайшла ў Удзеле
У маленькім Беларускім Непакалянаве, што на Глыбоччыне, дзе самаахвярна працуюць айцы францішкане, 14 верасня ў свята Узвышэння Святога Крыжа сабраліся малітоўныя “кветкі”. «Маргарытка» — апостальскі рух свецкіх людзей у Каталіцкім Касцёле, якія малітоўна апякуюцца духоўнымі асобамі. Яго чальцамі становяцца людзі, якія жадаюць аберагаць сваіх пастыраў з дапамогаю самай паспяховай хрысціянскай зброі, якой з’яўляецца малітва, і ўмацоўваць сваю асабістую сувязь з ...
Читать далее »Сустрэча ўдзельнікаў руху Маргарытка пройдзе ў Удзеле
Айцы францішкане з Удзела запрашаюць на сустрэчу ўдзельнікаў руху Маргарытка, якая адбудзецца 8 верасня з удзелам біскупа Алега Буткевіча. Праграма сустрэчы: 11.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і ружанцовая малітва 12.00 — Святая Імша з актамі прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі сябе, сем’яў, парафіі, месца працы (фірмы, вучобы…) 13.00 — Абед 14.00 — Канферэнцыя 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці Кантактная інфармацыя: ...
Читать далее »“Будзь алоўкам у руцэ Марыі”: агульнадыяцэзіяльная сустрэча “Маргарытак” адбылася ў Удзеле
Час пілігрымак і адпачынку ўжо скончыўся, распачалася восень – чароўная пара года. Яна нікога не пакідае абыякавым, вабіць сваёй разнастайнасцю і багатай палітрай колераў. Дрэвы ўражваюць сваім залатым убраннем, карычневыя і чырвоныя адценні лісця радуюць вока. А маргарыткі…. Гэта маленькія палявыя кветачкі-рамонкі, якія азначаюць самаахвярнасць, прастату і адзінства. Менавіта таму ў маленькім Беларускім Непакалянаве, што на Глыбоччыне, дзе самаахвярна працуюць ...
Читать далее »Сустрэча «Маргарытак» з біскупам Алегам Буткевічам адбылася ў Удзеле
3 жніўня ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле прайшла другая агульнадыяцэзіяльная сустрэча ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарытка». Прыбылі вернікі з Глыбокага, Шаркаўшчыны, Браслава, Германавіч, Дзеркаўшчыны і Удзела. Спатканне распачалося адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту і ружанцовая малітва першай суботы месяца. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ардынарый прывітаў удзельнікаў такой неабходнай малітвы, якая сваёй моцай праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны ...
Читать далее »У Удзеле адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў апостальскага руху “Маргарытка”
На спатканне, якое пройдзе ў суботу 3 жніўня, запрашаюцца ўсе чальцы гэтага руху з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Пачатак сустрэчы ў 11 гадзін. У праграме: выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта і адарацыя, святая Імша з удзелам біскупа Алега Буткевіча, абед, канферэнцыя, Вяночак да Божай Міласэрнасці, абмеркаванне планаў. У праграме магчымыя змены. Усім, хто збіраецца браць удзел у гэтай сустрэчы, просьба паведаміць да 30 ліпеня а. Яраславу Банасяку ...
Читать далее »«Маргарыткі» сабраліся ў Удзеле на агульнадыяцэзіяльную сустрэчу з біскупам Алегам Буткевічам
У суботу, 11 жніўня, упершыню адбылося агульнадыяцэзіяльнае спатканне ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарытка». Сустрэча прайшла ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле. Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і ружанцовая малітва распачалі гэта час прабывання разам. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ардынарый маліўся ў інтэнцыі ўсіх удзельнікаў малітоўнага руху «Маргарытка» і за ўсіх пакліканых да Божай службы, за каго ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!