Малітва з’яўляецца той таямнічай сілай, вакол якой выстройваецца ўсё ў нашым жыцці. Напэўна, кожны хрысціянін, перш чым распачаць перыяд Вялікага посту, задумваецца над тым, як плённа перажыць гэты бясцэнны час. Адны стараюцца ажыццявіць велікапосныя пастановы, звязаныя з абмежаваннем сябе ў ежы, альбо практыкуюць сціслы пост па пятніцах; іншыя складаюць ахвяры на ўтрыманне парафіяльнай святыні альбо дабрачыннай арганізацыі, дапамагаючы пры гэтым ...
Читать далее »Архив меток: разважанні
Дух кантролю. Разважанне
Гэта вялікая спакуса нашага свету: заўжды «трымаць руку на пульсе», кантраляваць, нічога не ўпусціць. Гэта страх сучаснага чалавека: не дай Божа, нешта вырвецца з маіх рук… Я бачу, як гэта ўплывае на нашае жыццё. На маё жыццё — таксама. Прывяду прыклад: нядаўна я ехаў адведваць хворых, было прыкладна 9 раніцы. Дарога была не вельмі далёкая, але, яшчэ нават не даехаўшы, ...
Читать далее »Пра навяртанне
Сёння я прапаную паразважаць аб навяртанні. Мы часта чуем пра яго з касцёльнай амбоны, бо няспыннае навяртанне насамрэч з’яўляецца неад’емнаю, фундаментальнаю часткаю хрысціянскага жыцця. А як даведацца, ці іду я па шляху навяртання? Незалежна ад таго, выраслі вы ў рэлігійнай сям’і ці прыйшлі да Бога самі, навяртанне пачынаецца з таго моманту, калі вы ўласным розумам усвядомілі, што над намі існуе ...
Читать далее »Распазнаванне: шлях да свабоды
Зыходнай кропкай для нашага вандравання з Богам праз штодзённасць з’яўлялася тэма тугі і прагнення чалавечага сэрца, якое шукае Бога. З наталеннем гэтай смагі былі звязаны разважанні аб розных формах малітвы, паглыбленне ў адметнасці духоўнага досведу некаторых вялікіх святых. Аднак эпітэты, якія звычайна дадаюцца да постацей святых, каб выказаць сваю павагу і любоў, маюць і адваротны бок: яны аддаляюць ад нашага ...
Читать далее »Што ёсць святасць?
Што такое святасць? З чаго яна складаецца? Памятаеце, як у «Споведзі» св. Аўгустын сказаў аб прыродзе часу: «Што такое час? Калі не задавацца пытаннем, я ведаю адказ, калі ж хачу растлумачыць, то не ведаю, што сказаць». Гэта ж датычыць і прыроды святасці. Мы пазнаем яе, калі сутыкаемся з ёю, але цяжка сказаць, што гэта такое. Мы адчуваем, што мусіць быць ...
Читать далее »Уваскрасенне… ці веру ў гэта?
Калі думаю аб тым, што адбываецца вакол: пажары ў Аўстраліі, нашэсце саранчы ў Саудаўскай Аравіі, Афрыцы і Азіі, пандэмія каронавіруса, якая выйшла з Кітая і запаланяе Еўропу і ўсю зямлю, – здаецца, што наступае канец свету. Узгадваюцца словы Езуса аб тым, што адбудзецца, калі Ён прыйдзе ў другі раз. “Будуць знакі на сонцы, месяцы і зорках, а на зямлі – ...
Читать далее »Разважанні да сёлетняга Крыжовага шляху ў Калізеі напісалі зняволеныя
Папа Францішак даручыў напісаць разважанні да сёлетняга пакутнага набажэнства, якое традыцыйна пройдзе ў Вялікую Пятніцу ў Калізеі, вернікам турэмнай парафіі ў італьянскай Падуі. «Кожны год вечарам Вялікай пятніцы я праходжу Крыжовы шлях у Калізеі: падчас гэтага набажэнства, вельмі дарагога хрысціянскаму народу, мы суправаджаем Пана на шляху Крыжа. Гэты Шлях кожны год пазначаецца асобнай тэмай, таму што Бог прамаўляе ў гісторыі ...
Читать далее »Пра малітву, унутраную свабоду і вобраз Бога
“Чалавек пакліканы да свабоды” – словы з прамовы папы Яна Паўла II падчас яго візіту ў Германію ў 1996 годзе. Калі духоўна сябе занядбаць, па дарозе ўлезці ў парачку залежнасцей, можна перастаць адчуваць унутраную свабоду. Вялікі пост нагадвае чалавеку пра яго вольную волю, прапануе магчымасць вярнуць сабе свядомасць свабоды, адчуць сябе свабодным. Справа ў нашай галаве Як здабыць пачуццё свабоды, ...
Читать далее »Святы Валянцін — заступнік закаханай моладзі
У сённяшнім блогу біскуп Юзаф Станеўскі вяртаецца да пытанняў, якія моладзь задала падчас «Дыялогу з Мітрапалітам», і прапануе паглядзець на тое, што хвалюе юнакоў і дзяўчат, з іншай перспектывы. Любая моладзь, закаханыя хлопцы і дзяўчаты, прывітанне! Вось і прыйшоў гэты чаканы вамі і вашымі аднагодкамі ва ўсім свеце дзень 14 лютага — успамін святога Валянціна, або Дзень закаханых. Няма такой ...
Читать далее »Бывайце, яслі! Як маладому хрысціяніну стаць сведкам Хрыста для аднагодкаў?
У свята Аб’яўлення Пана, калі ў касцёлах прыбіраюць калядныя батлейкі, біскуп Юзаф Станеўскі ў сваім блогу нагадвае выказванні трох Папаў нашага часу і дзеліцца з моладдзю сакрэтам таго, як быць сведкам Хрыста для аднагодкаў. Любая моладзь! Святы Ян Павел II, Папа і вялікі сябра моладзі, 100-годдзе з дня нараджэння якога Касцёл на Беларусі асаблівым чынам перажывае ў 2020 Пастырскім годзе, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!