Архив меток: разважанні

За што трэба дзякаваць Богу?

Каб абнаўляцца розумам, каб больш набліжацца да самога сябе, да Бога і да іншых людзей, нам неабходна змяніць сваю перспектыву бачання: змяніць нараканне на падзяку. Падзяка – дзівосны інструмент, які змагаецца з нашым гонарам. Гэта хлеб, які здольны насыціць нас, зберагчы ад духоўнай смерці з-за прагі чужых рэчаў, талентаў, асяроддзя і ўсяго таго, што ёсць у іншага чалавека. “Глядзіце, нікому ...

Читать далее »

Разважанні над таямніцамі святога Ружанца да практыкавання першых суботаў месяца

Радасныя таямніцы: Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты Нараджэнне Збаўцы нашага Езуса Хрыста Ахвяраванне Хрыста ў святыні Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні Таямніцы святла: Хрост Пана Езуса ў Ярдане Езус аб’яўляе сябе на вяселлі ў Кане Абвяшчэнне Валадарства Божага і заклік да навяртання Перамяненне Пана на гары Табор Устанаўленне Эўхарыстыі Балесныя таямніцы: Малітва Езуса Хрыста ў Садзе ...

Читать далее »

Роля пачуццяў і эмоцый у жыцці веры

Святкаванне Велікодных урачыстасцяў – час, калі вернікам дадзена перажыць асаблівыя духоўныя пачуцці: пасхальную радасць і надзею, суцяшэнне і блізкасць “незямной”, боскай рэчаіснасці. Літургія, святочныя традыцыі, а часта таксама і прырода дапамагаюць нам напоўніцца радаснай верай у перамогу жыцця над смерцю, любові над злом. Але ў першую чаргу такі духоўны настрой ствараецца дзеяннем Божага Духа ў чалавечай душы – той ласкі, ...

Читать далее »

Таямніца Касцёла

У гэтым матэрыяле айцец Юрый Кулай OCD прапануе паразважаць аб выпрабаваннях, з якімі сутыкаецца Касцёл на працягу сваёй гісторыі. У малітве Анёл Панскі мы просім Бога праз заступніцтва Панны Марыі дапамагчы і нам выканаць, як Яна, волю Божую і прыняць Ягонае слова. Гэтая практыка дапаможа нам умацаваць сапраўдную любоў да таямніцы Уцелаўлення. Як святару мне давялося шмат гадзінаў прысвяціць вывучэнню ...

Читать далее »

Радасць і яе крыніцы. Разважанне на восень

«А цяпер іду да Цябе і кажу гэта ў свеце, каб яны мелі ў сабе поўную Маю радасць» (Ян 17, 13). Восенню, калі дні становяцца карацейшымі, а надвор’е больш халодным, хочацца паразважаць пра радасць. Радасць як штосьці большае, чым добры настрой, штосьці глыбейшае, чым пачуццё весялосці.  У адной папулярнай рэлігійнай песні на польскай мове спяваецца, што святы «ні ў чым ...

Читать далее »

Унебаўзятая Марыя паказвае нам шлях да неба

Кожны год 15 жніўня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтая праўда пра Унебаўзяцце Марыі з душой і целам на неба вядомая ў Касцёле ўжо шмат стагоддзяў. Яе Цела не магло раскладацца, як гэта адбываецца з усімі іншымі людзьмі, на якіх уздзейнічае першародны грэх. Яна была захавана ад гэтага граху, бо з’яўляецца Маці Божага Сына. Папа Пій ...

Читать далее »

На фінішнай прамой перад Вялікаднем

Здаецца, яшчэ нядаўна галовы вернікаў былі пасыпаны попелам, а ўжо перажылі  Пальмовую нядзелю. Прадстаўляецца добрая нагода прыпыніцца і паразважаць аб прамежкавых выніках падрыхтоўкі свайго сэрца да сустрэчы з уваскрослым Збаўцам. Кожны свядомы вернік у Вялікім посце імкнецца змяніцца ў лепшы бок праз канкрэтныя пастановы. На іх палягае духоўнае ачышчэнне душы і вяртанне да Бога з чыстым сэрцам і новым духам. ...

Читать далее »

Пантыфік даверыў падрыхтоўку разважанняў да Крыжовага шляху ў Вялікую пятніцу групе скаўтаў

У гэтым годзе Пантыфік даверыў падрыхтоўку разважанняў да Крыжовага шляху ў Вялікую пятніцу групе скаўтаў з італьянскай Умбрыі і рымскай парафіі св. Угандыйскіх мучанікаў. Асобныя стацыі будуць суправаджацца малюнкамі, зробленымі дзецьмі і моладдзю з сямейнага дома Mater Divini Amoris і сямейнага дома Tetto Casal Fattoria. Нагадаем, што ў 2020 г. набажэнства Крыжовага шляху праходзіла не ў Калізеі, а на плошчы ...

Читать далее »

Калі пастанова становіцца дарам?

Час Вялікага посту атаясамліваецца ў нас з пастановамі, адрачэннем, намаганнямі. Не аднойчы мы настолькі паглынутыя сваімі пастановамі, што забываемся пра некалькі важных момантаў, якія надаюць ім сэнс. Тады замест навяртання трэніруем сваю волю альбо клапоцімся пра фігуру і здароўе, даказваем сабе і іншым, што можам не піць алкаголю, не есці прысмакаў, не паліць, а таксама шмат іншага робім, каб паказаць, ...

Читать далее »

Пабыць сам-насам з Богам

Малітва з’яўляецца той таямнічай сілай, вакол якой выстройваецца ўсё ў нашым жыцці. Напэўна, кожны хрысціянін, перш чым распачаць перыяд Вялікага посту, задумваецца над тым, як плённа перажыць гэты бясцэнны час. Адны стараюцца ажыццявіць велікапосныя пастановы, звязаныя з абмежаваннем сябе ў ежы, альбо практыкуюць сціслы пост па пятніцах; іншыя складаюць ахвяры на ўтрыманне парафіяльнай святыні альбо дабрачыннай арганізацыі, дапамагаючы пры гэтым ...

Читать далее »