Архив меток: пытанне

Ці можна апладзіраваць у касцёле?

“Падчас касцельных святаў, асабліва, калі ў іх прымаюць удзел важныя персоны, бывае, што гучаць апладысменты. Людзі пляскаюць і біскупам, і святарам. Ці адпавядае гэта сакральнаму характару святыні? Ці можна апладзіраваць у касцёле?” Вераніка На пытанне адказвае кс. Уладзімір Русак, выкладчык Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску: – Падчас цэлебрацыі літургіі не толькі словы маюць значэнне. Кожны літургічны знак, пастава, жэст і ...

Читать далее »

Як правільна захоўваць пост?

“Хвала Хрысту! Прашу патлумачыць, як правільна захоўваць пост, што тычыцца ежы: што можна ўжываць, а што не? Шчыры пост трэба захоўваць толькі ў пятніцу ці яшчэ і ў сераду?” Дзіяна На пытанне адказвае кс. Кірыл Бардонаў: – Дысцыпліна Касцёла адносна абмежавання ў ежы змянялася на працягу стагоддзяў. Цяпер акцэнт ставіцца больш на тое, што чалавек сам на сябе накладае нейкія ...

Читать далее »

Ці святар мае права спыніць споведзь?

Мне неаднаразова даводзілася чуць пра сітуацыі, калі ксёндз (меркавана, абураны якім-небудзь грахом) спыняе споведзь і прымушае чалавека выйсці з касцёла. Ці святар увогуле мае права так паступаць? Максім, 31 год Адказвае кс. Андрэй Лішко Спачатку хацеў бы Вам падзякаваць за пытанне. Сітуацыю святара і пэнітэнта – таго, хто спавядаецца – трэба разглядаць асобна. Згадзіцеся, калі святар адпраўляе пэўныя набажэнствы (у ...

Читать далее »

Ці могуць асобы з абмежаванымі магчымасцямі прымаць Святую Камунію?

“Цi могуць псiхiчнахворыя, хворыя на ДЦП, асобы з абмежаванымі магчымасцямі прымаць Камунiю? Як iм быць, калi некаторыя нават не могуць паспавядацца праз сваю хваробу?” Алена На пытанне адказвае кс. Кірыл Бардонаў: – Звернемся да Кананічнага права, каб адказаць на Вашае пытанне. Распарадчыкі сакрамантаў (тыя, хто іх удзяляе) не могуць не ўдзяліць іх тым, хто сам належна аб гэтым папросіць, адпаведна ...

Читать далее »

Чым займаецца курыя?

“Чым займаецца курыя? Раскажыце, калi ласка, падрабязней пра яе дзейнасць?” Мiкiта На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD: – Паняцце “курыя” паходзіць з лацінскай мовы. У Старажытным Рыме гэтым словам называлі месца пасяджэнняў Рымскага сената. У Каталіцкім Касцёле тэрмінам “курыя” азначаецца адміністрацыйны апарат Апостальскай Сталіцы (Рымская Курыя), паасобных дыяцэзій, а таксама манаскіх інстытутаў ці таварыстваў апостальскага жыцця. У кожнай дыяцэзіі ...

Читать далее »

Як шанаваць сваіх бацькоў?

“Я не магу назваць свайго бацьку добрым чалавекам, таму што зведала ад яго шмат кепскага ў дзяцінстве. Такіх гісторый многа сярод людзей. Як у такім выпадку захоўваць чацвёртую запаведзь, каторая кажа шанаваць сваіх бацькоў? Гэта нерэальна і вельмі цяжка!” Вераніка На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR: – Запаведзь шанаваць сваіх бацькоў, як і іншыя запаведзі, пакліканая ўстанавіць паміж людзей ...

Читать далее »

Ці можа католік займацца боксам?

“Ці можа католік займацца боксам або прымаць удзел у баях без правіл?” На пытанне адказвае айцец Аляксандр Махнач SP: – Аргументам хрысціянства супраць усходніх адзінаборстваў з’яўляецца пэўная ідэалогія, філасофская сістэма, якая хаваецца за такімі відамі спорту. Гэта адмоўна ўплывае на духоўнае жыццё верніка і адкрывае магчымасці для ўздзеяння на яго злога духа. Афіцыйна Касцёл бокс не забараняе. Што датычыцца аматарскага ...

Читать далее »

Ці можна абсыпаць труну збожжам?

“Я сутыкнуўся з тым, што на пахаванні труну абсыпаюць збожжам. Як ставіцца Касцёл да гэтага? І ці можа каталік удзельнічаць у такога кшталту абрадах”? На пытанне адказвае айцец Аляксандр Махнач SP: – Гэта адзін са шматлікіх прыкладаў забабонаў, які сягае ажно да язычніцкіх каранёў нашага народа і такім чынам праяўляецца сёння. Сутнасць згаданага звычаю заключаная ў паганскіх вераваннях. Гэты абрад ...

Читать далее »

Як выбраць імя дзіцяці?

«Каталіцкі Веснік» прадстаўляе Вашай увазе новую рубрыку «Пытанне святару. Відэа». Відэапраект мае сваёй мэтай распавядаць пра найбольш папулярныя і складаныя пытанні звязаныя з хрысціянскім жыццём і веравызнаннем. У сённяшнім відэасюжэце размова пойдзе пра сакрамант хросту, а менавіта пра тое ці абавязкова пры нараджэнні дзіцяці выбіраць імя паводле святых. На пытанне адказвае кс. Антон Лагунёнак.

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі