Архив меток: прывітанне

Пальмовая нядзеля: Святы Айцец здзейсніў нечаканы візіт на плошчу Святога Пятра

Папа Францішак здзейсніў нечаканы візіт на плошчу Святога Пятра, каб прывітаць 40 тысяч вернікаў, якія ўдзельнічалі ва ўрачыстай Літургіі Пальмовай нядзелі. Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, 13 красавіка 2025 года Папа нечакана з’явіўся на ватыканскай плошчы, звярнуўшыся да вернікаў з пажаданнем: “Добрай Пальмовай нядзелі і добрага Вялікага тыдня!” Пасля гэтага ён правёў на плошчы каля дзесяці хвілін, размаўляючы з прысутнымі. Гэта ...

Читать далее »

Простыя словы «Добры дзень!» могуць евангелізаваць

Нашы самыя звычайныя словы, жэсты, адносіны, паводзіны з’яўляюцца альбо пачаткам евангелізацыі, альбо антыевангелізацыяй для людзей вакол нас. «Марыя ўвайшла ў дом Захарыі і прывітала Альжбету. Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым.» (Лк 1, 40-41) Цікава, як гучала прывітанне Марыі, якое прамовіла да Альжбеты, бо яно мела такі эфект. Евангеліст не запісаў ...

Читать далее »

Папа Францішак прывітаў удзельнікаў віртуальнай пілігрымкі ў Ларэта

Нават віртуальная пілігрымка – гэта адлюстраванне нашага жыцця, якое ёсць дарогай, — звярнуў увагу Пантыфік, вітаючы ўдзельнікаў традыцыйнай начной пілігрымкі з Мачэраты ў Ларэта. Другі год запар з прычыны эпідэмічных абмежаванняў “вандроўка” прайшла ў фармаце анлайн. Папа пажадаў пілігрымам ніколі не губляць надзеі і ўсведамляць мэту, да якой ідуць у жыцці. Вячэрні тэлефонны званок да ўдзельнікаў пілігрымкі ўжо стаў традыцыяй, ...

Читать далее »

Папа прывітаў удзельнікаў анлайн-сустрэчы Тэзэ

Пантыфік прывітаў удзельнікаў 43-й еўрапейскай сустрэчы, арганізаванай экуменічнай Супольнасцю Тэзэ. Ён заклікаў юнакоў і дзяўчат адкрыцца на высокія ідэалы і крочыць па жыцці з надзеяй. У сувязі з пандэміяй каронавіруса сёлета моладзевы форум праходзіць ў анлайн-фармаце. Ён распачаўся 27 снежня 2020 г. і будзе працягвацца да 1 студзеня 2021 г. Святы Айцец скіраваў да ўдзельнікаў сустрэчы пасланне за подпісам свайго ...

Читать далее »

Моладзь прывітала Святога Айца (+відэа)

28 ліпеня 2016 года на Кракаўскіх Блонях адбылося ўрачыстае прывітанне Святога Айца, які прыбыў у Польшчу на Сусветныя дні моладзі. Трансляцыя на вялікіх экранах, устаноўленных на полі, распачалася з выхаду Папы Францішка з Дому Арцыбіскупаў у Кракаве. Затым Пантыфік увайшоў у трамвай, на якім разам з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі прыехаў на Блоні. Потым Папа Францішак перасеў на папамабіль, на ...

Читать далее »

Уваход усіх пілігрымак у Будслаў (+відэа)

1 ліпеня Санктуарый у Будславе прывітаў 2600 пілігрымаў, якія прыбылі да Маці Божай пешшу і на роварах. Прадстаўляем відэа з момантаў уваходу пілігрымаў і прывітання Кусташам Санктуарыя а. Віктарам Бурлакам. Уваход пілігрымак з Ракава, Вілейкі, Свіра (скаўты), Ліды і Маладзечна можна паглядзець тут>>. Леанід Юрык і Зміцер Лупач, відэа

Читать далее »