Архив меток: прэзентацыя

Ватыканская прэзентацыя 53-га Эўхарыстычнага кангрэса

У Ватыкане правялі прэзентацыю 53-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса. Ён пройдзе ў сталіцы Эквадора Кіта з 8 па 15 верасня 2024 года на тэму: Братэрства на карысць аздараўлення свету. Апошні Кангрэс прымала ў 2021 годзе Венгрыя. Арцыбіскуп Альфрэда Хасэ Эспіноса Матэўс нагадаў, што біскупы Эквадора прасілі Папу Францішка дазволіць іх Радзіме прыняць чарговы сусветны эўхарыстычны форум у 150-ю гадавіну прысвячэння краіны ...

Читать далее »

Гісторыя і жыццё сясцёр эўхарыстак. Прэзентацыя

29 красавіка 2023 года падчас урачыстага святкавання 100-гадовага юбілею заснавання манаскай кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, с. Наталля Арлянковіч SJE прадставіла прысутным да прагляду прэзентацыю пра гісторыю і дзейнасць сясцёр эўхарыстак ва ўсім свеце. Запрашаем да прагляду!

Читать далее »

У Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі Кодэкс кананічнага права ў беларускім перакладзе з апошнімі зменамі, унесенымі Папам Францішкам

15 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя першага выдання Codex iuris canonici (Кодэкса кананічнага права) са зменамі, унесенымі ў апошні час Святым Пасадам у галоўны збор юрыдычных норм Касцёла лацінскага абраду, і з перакладам на беларускую мову. У прэзентацыі ўнікальнага выдання ўзялі ўдзел іерархі Касцёла на Беларусі, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, дыпламаты, святары, спецыялісты ў галіне канічнага і дзяржаўнага права ...

Читать далее »

У Сенаце Італьянскай Рэспублікі адбылася прэзентацыя кнігі былой вязніцы Аўшвіца беларускага паходжання

Кніга пад назвай «Дзяўчынка, якая не магла ненавідзець» змяшчае сведчанне таго, як у дзяцінстве Лідзія Максімовіч трапіла ў канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц-Біркенаў. Яе аповед напісаў Паола Радары. Прадмову да кнігі напісаў Папа Францішак. Жанчына расказала Ватыканскаму радыё аб пасланні, якое перадаў у пачатку кнігі Святы Айцец, і пра сустрэчы з ім падчас агульнай аўдыенцыі. «Папа Францішак сказаў, каб я як мага ...

Читать далее »

У Мінску пройдзе прэзентацыя кнігі «Касцёлы Беларусі. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія»

30 сакавіка ў касцёле св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца прэзентацыя кнігі Станіслава Янчарскага «Касцёлы Беларусі. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія». Выданне прысвечана 30-годдзю адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі (1991–2021). Гэта першая кніга з серыі, прысвечанай каталіцкім святыням Беларусі. Рыхтуюцца яшчэ тры выданні — па Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай дыяцэзіях. Перад распачаццем прэзентацыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ...

Читать далее »

У Ватыкане правялі прэзентацыю Ларэтанскага Юбілейнага Года

3 снежня 2019 г. у Ватыкане правялі прэзентацыю Ларэтанскага Юбілейнага Года, які абвясціў Папа Францішак. Ён будзе праходзіць з 8 снежня 2019 г. па 10 снежня 2020 г. У 2020 г. будзе адзначацца 100-годдзе з дня аб’яўлення Маці Божай у італьянскім горадзе на беразе Адрыятычнага мора. Яна з’яўляецца заступніцай авіятараў і ўсіх, хто падарожнічае ў паветры. Хоць адзіным юбілейным касцёлам ...

Читать далее »

У Навагрудку арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прадставіць выданне Новага Запавету на беларускай мове

У пятніцу, 30 лістапада, у будынку Навагрудскай раённай бібліятэкі (вул. Першага Мая, 1) адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове. Тэкст Новага Запавету падрыхтаваны секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.

Читать далее »

«Песняй славім Цябе, Божа»: прэзентацыя зборніка Ганны Шакола і канцэрт парафіяльнага хору ва ўспамін св. Цэцыліі прайшлі ў Глыбокім (дадалося відэа)

Прэзентацыя зборніка песень “Песняй славім Цябе, Божа” кампазітара Ганны Шакола прайшла ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім 22 лістапада ва ўспамін св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі. З гэтай нагоды падчас канцэрту Ганна Шакола разам з парафіяльным хорам “Ave Maria” выканалі песні, якія ўвайшлі ў зборнік: «Букет для Нябеснай Маці», «Бежмаванне», «Вялікдзень», «Музыка ў храме арганная», «Марыя — Панна з Галілея», ...

Читать далее »

Удзячнасць перамагае негатыў: новы кліп «laudans»

29 жніўня хрысціянскі музычны дуэт «laudans» прэзентаваў новы кліп «Удзячнасць». «Удзячнасць» – гэта першы трэк будучага альбому «laudans», які мае назву «Звязаны з часам». Здымкі кліпа адбываліся ў польскіх Татрах. Спеў «Удзячнасць» напісаны ўдзельнікамі дуэту на словы польскага святара і паэта Яна Твардоўскага ў перакладзе на беларускую мову. У кліпе музыкі прадстаўляюць сваю інтэрпрэтацыю гэтага твора, паказваючы, што ўдзячнасць – ...

Читать далее »

Сястра Нунэ Цітаян прэзентавала для катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі падручнік і сшытак для дзяцей першага году падрыхтоўкі да І Камуніі

28 мая ў Глыбокім прайшла сустрэча катэхетаў, падчас якой былі прадстаўлены падручнік і сшытак «Бог любіць мяне» — для вучняў, якія першы год рыхтуюцца да сакраманту пакаяння і Эўхарыстыі. Прэзентацыю дыдактычных матэрыялаў правяла іх аўтар с. Нунэ Цітаян. На спатканне з’ехаліся выкладчыкі катэхезы з розных парафій нашай дыяцэзіі. Прыбыў таксама і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. “У руках маем новы экзэмпляр ...

Читать далее »