Архив меток: Папа Францішак

Святы Айцец заклікаў падрыхтаваць сэрцы да Божага Нараджэння

Карыстаючыся дапамогай Панны Марыі, падрыхтаваць сэрцы да Божага Нараджэння, заклікаў Папа Францішак 5 снежня, вітаючы пілігрымаў падчас агульнай аўдыенцыі. “У бліжэйшую суботу мы будзем святкаваць урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Даверымся Маці Божай! Яна, як прыклад веры і паслухмянасці Пану, няхай дапаможа нам падрыхтаваць сэрцы да прыняцця Дзіцятка Езуса ў Яго Божым Нараджэнні”, — сказаў Францішак. Трэба нагадаць, што ...

Читать далее »

Свету патрэбныя лідары з новым менталітэтам

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі 3 снежня прадстаўнікоў асацыяцыі “Ластаўкі – цытадэль міра” (Rondine – Cittadella della Pace). Сустрэча была прымеркавана да 20-й гадавіны яе заснавання. Святы Айцец адзначыў, што асацыяцыя распрацавала эфектыўны метад трансфармацыі канфліктаў, дзякуючы якому моладзь вызваляецца з замкнёнасці і варожага стаўлення да асяроддзя, вяртаючыся да поўнага духоўнага, маральнага, культурнага і грамадскага жыцця. Калі чалавека паважаюць у ...

Читать далее »

Папа пра канец хрысціянскай цывілізацыі, якая жыве па-язычніцку

Хрысціянскае жыццё не сумяшчальнае з духам гэтага свету, заўважыў Папа падчас ранішняй св. Імшы, якую 29 лістапада цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі Папа Францішак спаслаўся на біблійныя апавяданні пра знішчэнне двух гарадоў: Бабілёна – “прыгожага горада, сімвала марнасці, раскошы, самадастаткавасці, моцы гэтага свету”; і Ерузалема – “святога горада”. Пантыфік заўважыў, што Бабілён “стаўся жыллём дэманаў і прыстанішчам ...

Читать далее »

Папа Францішак: думаць пра канец жыцця – гэта мудра

Мудра думаць пра канец жыцця. Гэта не вельмі прыемна, але неабходна, заўважыў Папа падчас ранішняй святой Імшы, якую 27 лістапада  цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі Папа Францішак казаў пра канец свету і канец жыцця чалавека, бо “апошні тыдзень літургічнага года ў Касцёла прымушае задумацца менавіта аб гэтым”. Спасылаючыся на чытанне кнігі Апакаліпсіса (14,14-19), ён зазначыў, што тут ...

Читать далее »

Касцёльная музыка – каштоўная прылада евангелізацыі

Музыка павінна быць прыладай еднасці, каб зрабіць больш эфектыўнай евангелізацыю ў сучасным свеце, адзначыў Папа Францішак у звароце да ўдзельнікаў ІІІ Міжнароднай сустрэчы касцёльных капэл і хароў. Аўдыенцыя, у якой прынялі ўдзел каля 8000 музыкантаў і вакалістаў з розных кантынентаў, адбылася 24 лістапада ў ватыканскай Зале Паўла VI. Яна была арганізавана Папскай радай па новай евангелізацыі з нагоды літургічнага ўспаміну ...

Читать далее »

Пантыфік сустракаецца з удзельнікамі касцёльных капэл і хароў

23-25 лістапада ў Ватыкане праходзіць ІІІ Міжнародная сустрэча касцёльных капэл і хароў, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Нагодай стаў літургічны ўспамін св. Цэцыліі – нябеснай апякункі касцёльнай музыкі і спеваў. У сустрэчы, арганізаванай у супрацоўніцтве паміж Папскай радай па новай евангелізацыі і італьянскай дабрачыннай асацыяцыяй “Nova Opera Onlus”, прымаюць удзел каля 8000 музыкантаў і вакалістаў з усіх кантынентаў. У рамках ...

Читать далее »

Сусветныя дні моладзі: пасланне Папы і праграма візіту ў Панаму

Папа скіраваў спецыяльнае відэапасланне, прымеркаванае да Сусветных дзён моладзі, якія адбудуцца ў Панаме праз два месяцы. У ім гучаць тры “марыйных” заклікі Папы Францішка да маладых людзей. Трэба адзначыць, што ўпершыню пасланне Пантыфіка ў рамках падрыхтоўкі да глабальнага моладзевага форуму выйшла ў форме відэазвароту; і гэта сугучна з нядаўнім Сінодам, на якім падкрэслівалася, што Касцёл павінен размаўляць з новымі пакаленнямі ...

Читать далее »

Завяршылася акцыя «Папа для Украіны»

Падведзены вынікі беспрэцэдэнтнай акцыі «Папа для Украіны». За два гады гуманітарнай ініцыятывы ахвяры вайны на ўсходзе краіны атрымалі дапамогу ў памеры 16 мільёнаў еўра. Спецыяльна да гэтага быў прымеркаваны візіт у Кіеў кардынала Пітэра Тарксана, прэфекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Гэты высокапастаўлены прадстаўнік Святога Пасаду засведчыў блізкасць Папы Францішка да ўкраінскага народа. Дзякуючы сродкам, сабраным у касцёлах Еўропы, ...

Читать далее »

Папа Францішак: на Апошні суд забяром толькі тое, што падарылі іншым

Няхай усведамленне нашай часовасці на зямлі і нашых абмежаванняў нагадвае пра нашу адказнасць за сябе, бліжняга і ўвесь свет, пажадаў Папа Францішак перад “Анёл Панскі” 18 лістапада 2018 года ў Ватыкане. “У евангельскім урыўку гэтай нядзелі (пар. Мк 13,24-32) Пан хоча падрыхтаваць сваіх вучняў да будучых падзей, — заўважыў Пантыфік. — Гэта прамова не тычыцца ў першую чаргу канца свету, ...

Читать далее »

Папа Францішак: колькасць мучанікаў пастаянна расце

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў Рады Рыцарскага Ордэна Святога Гроба Іерусалімскага. Сустрэча прайшла 16 лістапада 2018 года ў Клементыйскай зале ватыканскага Апостальскага палаца. Святы Айцец нагадаў пра драматычную сітуацыю на Блізкім Усходзе, дзе пастаянна павялічваецца колькасць хрысціян, якіх пераследуюць і забіваюць за веру. Гэта адбываецца на вачах усяго свету, які “вельмі часта адварочвае позірк у іншых бок”, дадаў ён. ...

Читать далее »