Архив меток: Папа Францішак

Святы Айцец удзеліць анлайн надзвычайнае благаслаўленне Urbi et orbi з магчымасцю атрымаць поўны адпуст

У пятніцу, 27 сакавіка, а 18-й гадзіне (у 20.00 па мінскім часе) перад базылікай Святога Пятра Папа Францішак узначаліць набажэнства аб выбаўленні ад каранавірусу. Як раней паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, набажэнства на пустой плошчы, без удзелу людзей, будзе складацца з чытання Божага слова, малітоўных просьбаў і адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. На заканчэнне малітвы Пантыфік удзеліць надзвычайнае благаслаўленне «Urbi et ...

Читать далее »

Папа нагадаў пра актуальнасць энцыклікі «Evangelium vitae»

Евангелле жыцця – гэта душа паслання Езуса Хрыста. Яно з’яўляецца асабліва актуальным у кантэксце пандэміі каронавіруса, якая пагражае жыццю людзей і сусветнай эканоміцы, — заўважыў Папа. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 25 сакавіка 2020 г. у форме відэатрансляцыі з папскай Прыватнай бібліятэкі ў ватыканскім Апостальскім палацы, Святы Айцец заўважыў, што дваццаць пяць гадоў таму, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, была абнародавана ...

Читать далее »

Пантыфік моліцца за памерлых падчас пандэміі медыкаў і святароў

Францішак маліўся за памерлых медыкаў і святароў, якія дапамагалі хворым з каронавірусам. Ён падзякаваў усім, хто штодзённа нясе палёгку людзям, якія пакутуюць падчас пандэміі. 24 сакавіка 2020 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты, якую трансліравалі ватыканскія СМІ, Папа падзякаваў урачам, медыцынскаму персаналу і святарам, якія клапоцяцца пра хворых з каронавірусам, і адзначыў, што яны сталі ўзорам гераізму. ...

Читать далее »

Святы Айцец абвясціў дзве малітоўныя ініцыятывы

«На пандэмію віруса мы адкажам пандэміяй малітвы», — сказаў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі”, якую правёў 22 сакавіка з бібліятэкі Апостальскага палацу ў Ватыкане. “У гэтыя выпрабавальныя дні, калі чалавецтва дрыжыць ад пагрозы пандэміі, я хачу запрасіць усіх хрысціянаў аб’яднаць свае галасы, звяртаючыся да нябёсаў. Я запрашаю ўсіх кіраўнікоў цэркваў і старшыняў усіх хрысціянскіх супольнасцей, разам з усімі хрысціянамі розных ...

Читать далее »

Папа Францішак маліўся аб выратаванні свету ад любой формы пандэміі

19 сакавіка 2020 г. Папа звярнуўся да італьянскіх вернікаў у форме відэапаслання з нагоды арганізаванай па ўсёй краіне ружанцовай малітвы. Нагодай сталі ўрачыстасць св. Юзафа і складаны час пандэміі. Канферэнцыя Біскупаў Італіі запрасіла ўсіх вернікаў, сем’і і манаскія супольнасці далучыцца духоўна да малітвы ў дзевяць гадзін вечара, разважаючы над ружанцовымі Таямніцамі святла. Пантыфік прыняў удзел у малітоўнай ініцыятыве з рымскага ...

Читать далее »

Папа ў малітве пешкі прайшоў па пустынным Рыме

Папа Францішак пешкі прайшоў у малітве пустыннымі вуліцамі Рыма, які звычайна перапоўнены людзьмі і машынамі. Папа ў суправаджэнні некалькіх ахоўнікаў маліўся ў дзвюх святынях горада Святога Пятра. Італія стала еўрапейскім агмянём эпідэміі каранавіруса. Папа памаліўся перад цудатворным укрыжаваннем, якое, як сцвярджае паданне, у 1522 годзе ўратавала Рым ад эпідэміі чумы. nn.by

Читать далее »

Папа Францішак заклікае маліцца за сем’і, каб не гублялі спакой

Будзем маліцца за сем’і, каб не згубілі спакой у гэты момант і маглі перажыць яго, застаючыся моцнымі і радаснымі, — заклікаў Папа Рымскі падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 14 сакавіка ў Ватыкане. На пачатку літургіі, якая трансліравалася ватыканскімі СМІ ў прамым эфіры, Папа Францішак скіраваў свае думкі да хворых і сем’яў, асабліва да тых, у якіх ёсць няпоўнаспраўныя асобы. Пантыфік ...

Читать далее »

Папа Францішак: прысвойванне Божага дару – вялікі грэх

Стаўленне да Божага дару як да ўласнасці вядзе да яго маралізатарскай ідэалагізацыі, “поўнай прадпісанняў” і схільнай да “казуістыкі”, — перасцярог Пантыфік 13 сакавіка падчас ранішняй Эўхарыстыі. Св. Імшу ў прамым эфіры трансліравалі ватыканскія СМІ. На пачатку літургіі Папа Францішак выказаў салідарнасць з усімі, хто пакутуе па прычыне пандэміі каранавіруса, і заахвоціў вернікаў маліцца за душпастыраў, каб у гэты крытычны момант ...

Читать далее »

Што есць Папа ў Вялікім посце?

7 цікавых фактаў з Ватыкана 1. Меню для Святога Айца на 40-дзённы перыяд посту ствараецца значна раней. Са стала цалкам знікаюць дэсерты, што з’яўляецца для папы Францішка вялікай ахвярай, таму што ён вельмі любіць торты і прысмакі, асабліва дульсэ дэ лечэ – крэм з каймака. Таксама Папа поўнасцю адмаўляецца ад віна, якое час ад часу ўжывае падчас абеду. Яшчэ Святы ...

Читать далее »

“Анёл Панскі” пры зачыненым акне па прычыне каронавіруса

Марыйную малітву у нядзелю 8 сакавіка 2020 г. Святы Айцец правёў з памяшкання Прыватнай бібліятэкі Апостальскага палаца, а не з акна, якое выходзіць на плошчу св. Пятра. Такія меры звязаны з прадухіленнем распаўсюджвання эпідэміі каронавіруса. Пра гэта таксама прасілі італьянскія ўлады. “Анёл Панскі” трансліравалі ў прамым эфіры на экранах ватыканскай плошчы, у медыя Святога Пасаду і сродках масавай інфармацыі многіх ...

Читать далее »