Архив меток: Папа Францішак

Ліст Святога Айца Францішка да цябе (+ тэксты малітваў)

Ліст Святога Айца да ўсіх вернікаў на май 2020 года. Дарагія браты і сёстры, Збліжаецца май, месяц, у якім Божы народ з асаблівай пашанай выказвае сваю любоў і адданасць Панне Марыі. Традыцыя гэтага месяца — малітва на ружанцы дома, у сямейным коле. Дацаніць гэта хатняе вымярэнне, таксама з духоўнага пункту гледжання, нас “прымусілі” абмежаванні, звязаныя з пандэміяй. Менавіта таму я ...

Читать далее »

Папа Францішак: выбраць шлях Бога, а не ўласнага эга

Няма такога цяжкога пад’ёму і такой ночы, якіх немагчыма было б пераадолець разам з Езусам, — нагадаў Францішак перад малітвай “Regina Coeli”, якая 26 красавіка 2020 г. прайшла ў Ватыкане. Прапануем поўны пераклад на беларускую мову разважання Святога Айца, якое прагучала з бібліятэкі Апостальскага палаца: “Сённяшняе Евангелле, актуальнае ў пасхальныя дні, распавядае эпізод пра вучняў з Эмаус (пар. Лк 24,13-35). ...

Читать далее »

Святы Айцец маліўся за выкладчыкаў і студэнтаў

Суправаджаць малітвай выкладчыкаў і студэнтаў, — заклікаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 24 красавіка цэлебраваў у ватыканскім Доме св. Марты. “Памолімся сёння за выкладчыкаў, якія павінны шмат працаваць, каб праводзіць заняткі праз інтэрнэт і іншыя сродкі камунікацыі, а таксама за студэнтаў, якія павінны здаваць экзамены непрывычным для сябе спосабам. Будзем суправаджаць іх малітвай”, — заклікаў ва ўступе да літургіі ...

Читать далее »

Пантыфік адзначае імяніны ў салідарнасці з ахвярамі каранавіруса

23 красавіка 2020 г., у літургічны ўспамін св. Юрыя, Папа адзначае імяніны. З гэтай нагоды ён перадаў сучасныя апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх шпіталям у Румыніі, Іспаніі і Італіі. У Румыніі дапамогу ад Святога Айца атрымае бальніца ў невялікім горадзе Сучава, дзе пражывае амаль 25% усіх жыхароў краіны, якія заразіліся каронавірусам. Горад знаходзіцца ў адным з самых бедных раёнаў Румыніі і ...

Читать далее »

Папа Францішак: малітва адкрывае дзверы Духу Святому

Падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 20 красавіка 2020 г. трансліравалі з капліцы Дома св. Марты, Папа адзначыў, што хрысціянін павінен не толькі выконваць запаведзі, але і даверыцца Духу Святому. У сваёй гаміліі Францішак спаслаўся на фрагмент Евангелля св. Яна (Ян 3, 1-8), у якім Езус кажа фарысею Нікадэму, які прыйшоў да Яго ўначы, што “калі хто не народзіцца нанова, не можа ...

Читать далее »

Папа папярэдзіў аб небяспецы «віртуальнага Касцёла»

Блізкасць з Панам павінна быць не гнастычнай і віртуальнай, а канкрэтнай – у супольнасці і сакрамантах, — нагадаў Папа падчас ранішняй св. Імшы, якую 17 красавіка 2020 г. цэлебраваў у Ватыкане. У гаміліі Святы Айцец пракаментаваў літургічнае чытанне з Евангелля св. Яна (21,1-14), у якім апавядаецца, як уваскрослы Езус з’явіўся на беразе Тыберыядскага мора перад сваімі вучнямі, што вярталіся пасля ...

Читать далее »

Папа Францішак: калі Езус уваскрос, можам з даверам глядзець на ўсе падзеі

Няхай упэўненасць ва ўваскрасенні Хрыста ўмацуе веру кожнага ахрышчанага і падбадзёрыць тых, хто перажывае пакуты і цяжкасці, — пажадаў Папа Рымскі перад малітвай “Уладарка неба” 13 красавіка 2020 года. Прапануем поўны пераклад на беларускую мову разважання Святога Айца, якое прагучала з бібліятэкі Апостальскага палаца: “Сёння, у Панядзелак Анёла, зноў гучыць радаснае вестка пра ўваскрасенне Хрыста. Евангельскі ўрывак (пар. Мц 28,8-15) ...

Читать далее »

Благаслаўленне «Urbi et Orbi»: Не бойцеся! Пан не пакінуў нас!

Няхай Езус, Які зруйнаваў смерць, рассее цемру нашага чалавецтва і ўвядзе нас у свой слаўны дзень, які не ведае канца,- пажадаў Папа ў пасланні, якім суправадзіў велікоднае благаслаўленне “Urbi et Orbi”. У нядзелю, 12 красавіка 2020 г., пасля заканчэння ўрачыстай св. Імшы, Папа Францішак звярнуўся да вернікаў усяго свету з галоўнага алтара базылікі св. Пятра. Прапануем поўны тэкст разважання Папы: ...

Читать далее »

Белтэлерадыёкампанія пакажа Крыжовы шлях з удзелам Святога Айца

У Вялікую пятніцу на тэлеканале «Беларусь 3» у 23:20 адбудзецца трансляцыя Крыжовага шляху з удзелам Папы Францішка. Набажэнства Крыжовага шляху, якое звычайна праводзіцца ў гэты дзень у рымскім Калізеі, сёлета адбудзецца на плошчы св. Пятра.

Читать далее »

Папа Францішак маліўся за людзей, асуджаных несправядліва

Маліцца за людзей, якія пакутуюць ад несправядлівага прысуду, выкліканага бязлітаснасцю, — заклікаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 7 красавіка ў капліцы Дома св. Марты. “У гэтыя дні Вялікага посту мы ўзгадваем, які пераслед спазнаў Езус, і як кніжнікі апалчыліся супраць Яго: Ён быў асуджаны з лютасцю, з раз’юшанасцю, будучы невінаватым. Хацеў бы сёння памаліцца за ўсіх людзей, якія ...

Читать далее »