Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак уключыў новыя заклікі ў тэкст Ларэтанскай літаніі

Згодна з рашэннем Святога Айца, у тэкст Літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанскай) уводзяцца тры новыя заклікі. У лацінскую версію Літаніі, якая з’яўляецца ўзорам для ўсяго Касцёла, пасля закліку “Маці Касцёла” дадаецца зварот Mater misericordiæ, пасля закліку “Маці ласкі Божай” – зварот Mater spei, пасля закліку “Прытулак грэшных” – зварот Solacium migrantium. Аб гэтым паведаміла Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны ...

Читать далее »

Прадмова праваслаўнага Патрыярха да “Слоўніка папы Францішка”

Патрыярх Канстантынопальскі напісаў прадмову да кнігі: “Слоўнік папы Францішка”, аўтарамі якой выступілі Джошуа Дж. Макэлві і Сіндзі Вудэн. “Словы могуць выражаць і апісваць чалавечыя пачуцці, але яны ніколі не могуць у поўнай меры расказаць ці правільна вызначыць душу чалавека”, — напісаў Барталамей І. Ён узгадаў шмат сустрэч з Францішкам, падчас якіх яны разам маглі адчуць святасць слоў. “І варта памятаць, ...

Читать далее »

Папа Францішак: не асуджаць свет, а маліцца за яго

Заступніцкая малітва ўласцівая святым, якія, на падабенства Езуса, становяцца сапраўднымі “мастамі” паміж Богам і Яго народам; Майсей у гэтым сэнсе стаў самым вялікім прарокам Езуса, — перакананы Святы Айцец. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 17 чэрвеня 2020 г. прайшла ў Ватыкане, папа Францішак працягнуў цыкл катэхез, прысвечаных малітве. На гэты раз ён засяродзіў сваю ўвагу на малітве Майсея, які пастаянна і ...

Читать далее »

Клопат пра пажылых – інвестыцыя ў будучыню

Папа Францішак спаслаўся на Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб злоўжываннях у дачыненні да пажылых людзей, і адзначыў, што нядаўняе мінулае паказала няздольнасць гарантаваць абарону іх годнасці. “Пандэмія COVID-19 прадэманстравала, што наша грамадства не арганізавана належным чынам, каб забяспечыць месца пажылых людзей з сумленнай павагай да іх годнасці і ўразлівасці. Там, дзе няма клопату пра пажылых, няма і будучыні для маладых”, ...

Читать далее »

Папа Францішак пра два плёны Эўхарыстыі

Эўхарыстыя мае два плёны: адзінства з Хрыстом і адзінства паміж намі, — сказаў Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі”, якая 14 чэрвеня прайшла ў Ватыкане. Беларуская рэдакцыя Vatican News прапануе поўны пераклад на беларускую мову разважання Святога Айца, якое прагучала з бібліятэкі Апостальскага палаца: “Сёння ў Італіі і іншых краінах святкуецца ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста, Corpus Domini. У другім ...

Читать далее »

Папа да Сусветнага дня бедных: малітва і салідарнасць – нераздзельныя

13 чэрвеня 2020 г. было абнародавана пасланне Францішак на IV Сусветны дзень бедных. Яго тэма – словы з Кнігі Мудрасці Сіраха: “Працягні руку тваю да беднага” (Сір 7,32). Папа нагадаў, што ў старажытнай мудрасці Сіраха знаходзяцца ўказанні для шматлікіх жыццёвых сітуацый, сярод якіх беднасць, “якая заўсёды набывае розныя абліччы” і з’яўляецца месцам магчымай сустрэчы з Езусам Хрыстом. У сітуацыі нястачы ...

Читать далее »

Святы Айцец: змаганне з Богам – метафара малітвы

Гісторыя Якуба і яго змагання з Богам была тэмай чарговай катэхезы Святога Айца з цыкла, прысвечанага малітве. Ён заклікаў вернікаў не спадзявацца на ўласную спрытнасць, а адкрыцца на ласку і міласэрнасць Пана. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 10 чэрвеня 2020 г. прайшла ў фармаце відэатрансляцыі з Прыватнай бібліятэкі Апостальскага палаца Ватыкана, Пантыфік заўважыў, што Кніга Быцця, “праз лёс людзей далёкіх эпох, ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікае чэрпаць міласэрнасць і прабачэнне з Сэрца Езуса

Дзякуючы эўхарыстычнай адарацыі нашы сэрцы становяцца больш цярплівымі, шчодрымі і міласэрнымі, — падкрэсліў Папа Рымскі пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 7 чэрвеня прайшла ў Ватыкане. “Чэрвень асаблівым чынам прысвечаны Сэрцу Хрыста, ушанаванне якога аб’ядноўвае вялікіх духоўных настаўнікаў і просты людзей з Божага народу. Сапраўды, чалавечае і боскае Сэрца Езуса – гэта крыніца, з якой заўсёды можам чэрпаць Божую міласэрнасць, прабачэнне ...

Читать далее »

Папа падчас агульнай аўдыенцыі: спрачацца з Богам, давяраючы Яму

Абрагам сваім жыццём вучыць нас шляху, на якім вера становіцца гісторыяй, дзе існуе мужнасць паверыць у абяцанне, дадзенае Богам, — на гэта звярнуў увагу Папа 3 чэрвеня 2020 г. падчас агульнай аўдыенцыі. Традыцыйная сустрэча, з прычыны пандэміі каронавіруса, прайшла ў форме відэатрансляцыі з Прыватнай бібліятэкі ў ватыканскім Апостальскім палацы. Працягваючы цыкл катэхез, прысвечаны малітве, Францішак звярнуў увагу на прыклад веры ...

Читать далее »

Папа Францішак: св. Антоній – прыклад увагі да бедных і адстойвання праўды

Св. Антоній Падуанскі – святы старажытны, але таксама вельмі сучасны і бліскучы ў сваёй інтуіцыі; ён можа стаць узорам для сучаснай моладзі, — перакананы папа Францішак. Папа напісаў ліст да генеральнага настаяцеля канвентуальных францішканаў з нагоды 800-годдзя ўступлення св. Антонія ў Ордэн Меншых Братоў. Пантыфік у некалькіх словах узгадаў генезіс францішканскага паклікання вялікага святога, які стаў не толькі адным з ...

Читать далее »