Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак: вакцына ад COVID-19 павінна быць даступна бедным

Вера, надзея і любоў падштурхоўваюць да падтрымкі бедных, бо яны найбольш пацярпелі ад эпідэміялагічнага крызісу, — падкрэсліў Папа 19 жніўня 2020 г., падчас агульнай аўдыенцыі. Папа Францішак прысвяціў чарговую, ужо трэцюю, катэхезу наступствам распаўсюджвання COVID-19. “Пандэмія зрабіла відавочнай складаную сітуацыю бедных і вялікую няроўнасць, якая пануе ў свеце. Вірус, не робячы адрозненняў паміж людзьмі, сустрэў на сваім знішчальным шляху сур’ёзныя ...

Читать далее »

“Папа Францішак з намі”: рэакцыя беларусаў на зварот Пантыфіка

“Папа з намі!”, — такое пачуццё запанавала сярод беларусаў пасля слоў падтрымкі Францішка, якія прагучалі ў мінулую нядзелю. У гэтым прызнаўся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. “Безумоўна, гэта вельмі важныя, актуальныя і своечасовыя словы Пятра нашага часу. Папа выказаўся ў вырашальны момант у найноўшай гісторыі краіны і падтрымаў нас у абароне правоў чалавека, свабоды і дэмакратыі. Гэта вельмі важна”, — падкрэсліў старшыня ...

Читать далее »

Пантыфік даверыў усіх беларусаў апецы Багародзіцы

16 жніўня 2020 г., падчас сваёй традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» Пантыфік скіраваў адмысловыя зварот, звязаны з сітуацыяй у Беларусі. «Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у гэтай краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою», — ...

Читать далее »

Пантыфік просіць заступніцтва Багародзіцы за пакутуючых

Папа Францішак заклікаў вернікаў прасіць заступніцтва Багародзіцы за людзей і рэгіёны свету, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі. Нагодай стала ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. “Дзева Марыя, якую мы сёння сузіраем у нябеснай славе, з’яўляецца Маці надзеі. Нядаўна гэты тытул быў уключаны ў Ларэтанскую літанію. Мы заклікаем яе заступніцтва ва ўсіх сітуацыях у свеце, у якіх людзі найбольш прагнуць надзеі: надзеі ...

Читать далее »

Маці раздзеленых сіямскіх блізнят напісала Папу

Эрмін Нзота, маці сіямскіх двайнят Эрвіны і Прэфіны, якіх раздзялілі з дапамогай некалькіх унікальных аперацый у ватыканскай дзіцячай клініцы, напісала Папу Францішку ліст. Яна дзякуе Святому Айцу за тое, што ён удзяліў дзяўчынкам сакрамант хросту. Эрмін прасіла яго аб гэтым яшчэ ў чэрвені, пасля завяршэння апошняга этапу аперацыі, і на днях Папа хрысціў малых у капліцы Дома св. Марты. Жанчына ...

Читать далее »

Чвэрць мільёна еўра дапамогі ліванцам ад імя Папы Францішка

Святы Айцец накіраваў праз Дыкастэрыю па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека першапачатковую дапамогу ў памеры 250 тыс. еўра на адрас Касцёла ў Ліване. Ахвяраванне з’яўляецца знакам увагі і айцоўскай блізкасці Святога Айца да пацярпелага насельніцтва, якое адчувае сур’ёзныя цяжкасці, адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Дыкастэрыі. Грошы былі адпраўлены праз Апостальскую нунцыятуру ў Ліване і будуць служыць аказанню дапамогі пацярпелым ад страшнага выбуху ...

Читать далее »

Святы Айцец спачувае ліванцам пасля выбуху ў Бейруце

5 жніўня 2020 г., напрыканцы агульнай аўдыенцыі Папа спаслаўся на выбух у порце Бейрута, у выніку якога пацярпела вялікая колькасць асоб. “У Бейруце, у раёне порта, шматлікія выбухі сталі прычынай гібелі дзясяткаў людзей і ранення тысяч, была нанесена сур’ёзная матэрыяльная шкода. Будзем маліцца за ахвяр і іх сем’і. Давайце таксама памолімся за Ліван, каб, дзякуючы намаганням усіх сацыяльных, палітычных, рэлігійных ...

Читать далее »

Пантыфік пра важнасць адпачынку і неабходнасць працы

Папа Францішак адзначыў важнасць адпачынку і працы ў гэты складаны для сусветнай эканомікі перыяд. “Без працы сям’я і грамадства не могуць развівацца”, — адзначыў ён 2 жніўня. “Спадзяюся, што ў гэты перыяд многія людзі будуць мець магчымасць пражыць некалькі дзён у адпачынку і кантакце з прыродай, і падчас іх змогуць звярнуць увагу на духоўнае вымярэнне. У той жа час, я ...

Читать далее »

Вучэнне Касцёла аб смяротным пакаранні

Два гады таму, 2 жніўня 2018 г., Папа Рымскі Францішак унёс змены ў параграф 2267 Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, які датычыць маральнай ацэнкі смяротнага пакарання. З нагоды гэтай даты варта ўзгадаць, што кажа пра смяротнае пакаранне каталіцкае веравучэнне. Смяротнае пакаранне – гэта найвышэйшае вымярэнне пакарання за найбольш цяжкія злачынствы. У часы Старога Запавету яно прымянялася за праступкі супраць жыцця, веры, бацькоў, ...

Читать далее »

Папа Францішак: пандэмія ставіць пытанне пра шчасце ў нашым жыцці

Пантыфік напісаў прадмову да кнігі кардынала Вальтэра Каспера і а. Джорджа Аўгустына “Супольнасць і надзея”, у якой сабраны “сведчанні веры ў час пандэміі каронавіруса”. Арыгінальнае нямецкамоўнае выданне ўбачыла свет у чэрвені, а некалькі дзён таму Ватыканскае выдавецтва (LEV) апублікавала яго пераклад на італьянскую мову. У прадмове Францішак падкрэсліў, што “крызіс, выкліканы каронавірусам, паразіў неспадзявана ўсіх”, “змяніўшы раптам ва ўсім свеце ...

Читать далее »