Архив меток: Папа Францішак

Пантыфік блаславіў алтар малітвы за мір

Папа блаславіў алтар, перад якім будуць адбывацца спецыяльныя малітвы ў інтэнцыі міру. Гэта адбылося 29 жніўня перад агульнай аўдыенцыяй у Ватыкане. Алтар будзе размешчаны ў адмысловай Капліцы супакою, якую 1 верасня ўрачыста адкрыюць ў польскім мястэчку Непакалянаў у рамках ініцыятывы “Дванаццаць зорак на кароне Марыі Каралевы Супакою”, якую рэалізуе асацыяцыя “Супольнасць Каралевы Супакою” (Communità Regina della Pace). Праект прадугледжвае стварэнне ...

Читать далее »

Ірландыя: папскія аўтамабілі паслужаць дабрачыннасці

Два сінія аўтамабілі “Шкода Рапід”, якія былі прызначаны для перамяшчэння Папы падчас яго візіту ў Дублін, перадалі дабрачынным арганізацыям. Адна з машын будзе знаходзіцца на службе арганізацыі “Crosscare”, якая дзейнічае ў ірландскай сталіцы. Дабрачынная структура дапамагае сем’ям, якія раптоўна аказаліся без жылля, знайсці новы дах над галавой. У Дублінскай архідыяцэзіі патлумачылі, што аўтамабіль будзе выкарыстоўвацца для дастаўкі сем’яў у іх ...

Читать далее »

Пантыфік нагадаў аб выключнасці жаночага генія

Папа скіраваў пасланне да ўдзельнікаў 38-га моладзевага намётавага летніка, які прайшоў у санктуарыі святога Габрыэля ад Маці Божай Балеснай, у гарах цэнтральнай Італіі. Сотні юнакоў і дзяўчат з усяго Апенінскага паўвострава сабраліся разам, каб памаліцца, здзейсніць пешую пілігрымку і паразважаць аб месцы жанчыны ў сучасным свеце і Касцёле. Тэма сустрэчы была выбрана ў святле евангельскіх слоў: “Не бойся, Марыя, бо ...

Читать далее »

Папа: барацьба Касцёла са злоўжываннямі – прыклад для ўсіх

На заканчэнне свайго візіту ў Ірландыю Папа Францішак даў настаўленні мясцовым біскупам, з якімі сустрэўся вечарам 26 жніўня 2018 года ў дамініканскім кляштары ў Дубліне. Святы Айцец падкрэсліў, што жадае падтрымаць дзейнасць мясцовага епіскапату. “Я асабліва ўдзячны вам за клопат, які вы аказваеце бедным, адчужаным і патрабуючым дапамогі, як аб гэтым сведчыць ваш нядаўні пастырскі ліст на тэму бяздомных і ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікаў сем’і быць бастыёнамі веры і дабрыні

Няхай сем’і будуць бастыёнамі веры і дабрыні, пажадаў Папа перад малітвай “Анёл Панскі”, якая прайшла 26 жніўня 2018 г. у ірландскім марыйным санктуарыі ў мястэчку Нок. “Дзякую Богу і радуюся, што знаходжуся сярод вас, у сэрцы ірландскага народа, за магчымасць наведаць вельмі дарагі ўсім ірландцам санктуарый, — сказаў Папа. — Дзякую арцыбіскупу Ньеры і рэктару, кс. Гібансу, за іх сардэчнае ...

Читать далее »

Папа Францішак ушануе магілу Слугі Божага – былога алкаголіка

Падчас візіту ў Дублін Папа памоліцца ля магілы Слугі Божага Мэта Тэлбата – ірландскага верніка, які перамог залежнасць ад алкаголю і пакінуў пасля сябе яскравае сведчанне хрысціянскага жыцця. Мэт Тэлбат нарадзіўся ў 1856 г. у беднай рабочай сям’і. Яго бацька быў алкаголікам. У школе хлопец вучыўся ўсяго адзін год, таму амаль не ўмеў чытаць і пісаць. З дванаццаці гадоў ён ...

Читать далее »

Сустрэча Папы з ахвярамі злоўжыванняў у Ірландыі магчымая

Падчас свайго двухдзённага візіту ў Дублін, Пантыфік можа сустрэцца з пацярпелымі ад злоўжыванняў духавенства, паведаміў кіраўнік Залы Друку Грэг Бёрк. Падчас брыфінгу для журналістаў, прымеркаванага да падарожжа Папы Францішка ў Ірландыю, афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду заявіў: “Святы Айцец сустракаецца з пацярпелымі падчас паездак у краіны, дзе злоўжыванні з’яўляюцца рэальнасцю”. Бёрк не паведаміў пра дэталі магчымай размовы Папы з ахвярамі. Звычайна ...

Читать далее »

Ліст Папы да народу Божага: рэакцыя на злоўжыванні духавенства

Цытатай з Першага паслання да Карынцянаў, – “Калi церпiць адзін член, церпяць з ім усе члены” (1 Кар 12, 26) – пачынаецца Ліст да народу Божага Папы Францішка. Ён быў абнародаваны 20 жніўня 2018 года ў Ватыкане і закранае справу сексуальных злоўжыванняў духавенства. Пасля апублікавання дакладу Вялікага журы прысяжных Пенсільваніі, аказалася, што ў шасці з васьмі каталіцкіх дыяцэзій штата 301 ...

Читать далее »

Папа да моладзі: дзе няма сведчання – там няма Святога Духа

70 тысяч юнакоў і дзяўчат прынялі ўдзел у малітоўным чуванні з Папам Францішкам, якое вечарам 11 жніўня 2018 года прайшло на тэрыторыі старажытнарымскага іпадрома “Circo Massimo”. Падзея была арганізавана італьянскім епіскапатам з нагоды Сінода Біскупаў, які пройдзе ў кастрычніку на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Каля 40 тыс. яе ўдзельнікаў прыйшлі ў Рым пешкі з розных рэгіёнаў Італіі. “Касцёл ...

Читать далее »

Ідалы, якія крадуць свабоду

Вывесці народ з Егіпта было для Бога лягчэй, чым выдаліць Егіпет з сэрца народа, адзначыў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 8 жніўня 2018 года прайшла ў Ватыкане. Працягваючы гаворку аб першай Божай запаведзі – “Не май іншых багоў, апроч Мяне”, – Святы Айцец, як і на мінулым тыдні, засяродзіў увагу на праблеме ідалапаклонства, спаслаўшыся на старазапаветную гісторыю пра залатога цяльца ...

Читать далее »