Архив меток: падтрымка

Лісты да Папы Францішка: хваля падтрымкі з усяго свету

З моманту шпіталізацыі Папы Францішка назіраецца значны рост колькасці лістоў, якія прыходзяць на яго імя. Пантыфік знаходзіцца ў клініцы “Джэмэлі” з 14 лютага 2025 года. Паводле даных італьянскай пошты, аб’ём карэспандэнцыі павялічыўся да 150 кг у дзень. Гэтыя лісты, часта суправаджаюцца малюнкамі і прыходзяць з усяго свету. Яны праходзяць складаны шлях, перш чым дасягаюць свайго адрасата. Кожны ліст, адпраўлены Святому ...

Читать далее »

Малітоўная салідарнасць Касцёла з Бэнэдыктам XVI

У сувязі з пагаршэннем стану здароўя Бэнэдыкта XVI многія епіскапаты і лідары Касцёла заклікалі адказаць на просьбу Папы Францішка далучыцца да малітваў за Папу на пенсіі. Два кардыналы, блізкія да Ёзэфа Ратцынгера, Рабэр Сара і Крыстаф Шонбарн, выказаліся ў Twitter. Прэфект-эмерыт Дыкастэрыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў заклікаў аб’яднацца ў малітве “ў гэты цяжкі і сур’ёзны час”. Арцыбіскуп Венскі і ...

Читать далее »

Папа патэлефанаваў маладому ўдаўцу і бацьку двайнят

Папа Францішак ва ўрачыстасць Божага Нараджэння размаўляў па тэлефоне з маладым італьянскім удаўцом і бацькам. Ён паспрабаваў суцешыць мужчыну, для якога святы сталі сапраўдным выпрабаваннем. Жонка Джакама Кафана памерла 22 снежня 2022 года пасля нараджэння двайнят у Брындызі, — паведаміла італьянскае каталіцкае выданне Avvenire. Святар, які духоўна суправаджаў сям’ю, напісаў ліст да Папы пасля смерці 41-гадовай Вівіаны Дэлега. У ім ...

Читать далее »

Пантыфік аказаў дапамогу Сусветнай харчовай праграме

Святы Айцец зрабіў ахвяраванне на карысць Сусветнай харчовай праграме на знак сваёй салідарнасці з беднымі перад абліччам актуальнай надзвычайнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй каранавіруса. «Папа Францішак распарадзіўся перадаць Сусветнай харчовай праграме сімвалічнае ахвяраванне ў памеры 25 тыс. еўра, у якасці чарговага знаку свайго клопату перад абліччам актуальнай надзвычайнай сітуацыі», — паведаміла 3 ліпеня 2020 г. Зала Друку Святога Пасаду. Ахвяраванне было ...

Читать далее »

У гэтым годзе калядны канцэрт у Ватыкане пройдзе на карысць Амазоніі

27-ы “Калядны канцэрт у Ватыкане” пройдзе 14 снежня 2019 г., як заўсёды, у Зале Паўла VI. Яго правядзе Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі сумесна з “Місіяй Дон Боска” і Папскім фондам “Scholas Occurrentes”. Культурнае мерапрыемства сёлета пройдзе з увагай да Амазоніі і карэнных народаў, якія там пражываюць. Сабраныя сродкі будуць накіраваны на два праекты. Першы рэалізуюць на базе адукацыйных устаноў сеткі “Scholas ...

Читать далее »

Епіскапат Грэцыі напісаў ліст у падтрымку Пантыфіка

Каталіцкія біскупы Грэцыі напісалі ліст да папы Францішка, у якім засведчылі сваю салідарнасць з ім і яго вучэннем ў абліччы супраціву, з якім ён сустракаецца ў служэнні, “часам і з боку тых, хто павінен быць яго супрацоўнікамі”. Яны пішуць пра смутак, які выклікае “супраціў адносна слоў пастыра Паўсюднага Касцёла, але і адносна яго душпастырскай лініі, якая павінна стаць душпастырскай лініяй ...

Читать далее »

Францішак падтрымаў ідэю стварэння сайта пра міграцыю

Папа Францішак адрасаваў адмысловае пасланне італьянскаму інфармацыйнаму агенцтву “ANSA” з нагоды запуску ім новага праекта па падтрымцы бежанцаў – інфармацыйнага партала Infomigrants.net, распрацаванага сумесна з міжнароднымі тэлерадыёкампаніямі Францыі і Германіі — France Media Monde і Deutsche Welle. У звароце Пантыфік выказаў сваю прыхільнасць да ўсіх людзей, інстытутаў і асацыяцый, якія праз праекты па падтрымцы бежанцаў з мудрасцю адказваюць на складаны феномен ...

Читать далее »

Святы Айцец патэлефанаваў да хворага кардынала

Францішак патэлефанаваў да арцыбіскупа Пражскага на пенсіі, кардынала Міласлава Влка, каб выказаць яму сваю падтрымку. Іерарх пакутуе ад раку. Падчас размовы, якая працягвалася некалькі хвілін, Пантыфік размаўляў з кардыналам пра яго захворванне і лячэнне. Іерарх запэўніў Папу, што захоўвае добры настрой, і што ў гэтым яму дапамагае апека і клопат тых, хто знаходзіцца побач. Паўтары тыдні таму Кардынал Влк на ...

Читать далее »

Папа Францішак фінансава дапамог насельніцтву Непала

Папа Францішак аказаў фінансавую падтрымку ахвярам землятрусу ў Непале. Ён накіраваў мясцоваму Касцёлу першы ўнёсак у 100 тыс. долараў, які будзе выкарыстаны на дапамогу людзям, якія засталіся без жылля і пацярпелі ў выніку прыроднага катаклізму. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Папскай рады “Сor Unum”, якую Пантыфік упаўнаважыў перадаць сродкі ад яго імя. Фінансавая дапамога з’яўляецца канкрэтным выразам пачуцця духоўнай ...

Читать далее »