Архив меток: моладзь

Моладзь з Масквы запісала версію гімна СДМ адразу на 19 мовах (+відэа)

Моладзь з каталіцкіх парафій Масквы запісала незвычайную версію гімна Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Кракаве 26-31 ліпеня 2016 года. Гімн выконваецца адразу на 19 мовах, сярод якіх ёсць і беларуская.

Читать далее »

Моладзь у Будславе дзеліцца ўражаннямі ад пілігрымкі (+відэа)

1-2 ліпеня 2016 года ў Будславе Мядзельскага раёна прайшоў фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай. У гэтым годзе ў Будслаў прыйшло больш за дзве з паловай тысячы пешых пілігрымаў. Маладыя людзі распавядаюць пра свае ўражанні ад гэтай дарогі. Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

ІІ Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе на Дняпры (+умовы, гімн)

І зноў не перастаём здзіўляць. Неверагодныя прыгоды чакаюць нас на Парафіядзе Віцебскай дыяцэзіі  з 9 жніўня па 12 жніўня. У Віцебскай дыяцэзіі вырашана сёлета праводзіць Парафіяду ў прываблівым і прыгожым месцы – на Дняпры, каля Оршы. Парафіяда – у форме тур-злёту. Што можа быць лепшага?! Св. Імша ў намёце сустрэчы, малітва ў лесе, розныя цікавыя спаборніцтвы, спевы ля вогнішча, ежа з агню, начныя чуванні, экскурсіі ...

Читать далее »

Колькі біскупаў будзе на СДМ у Кракаве?

7-8 чэрвеня ў Варшаве прайшла 373 пленарная сустрэча Канферэнцыі Епіскапату Польшчы.  «830 біскупаў будзе на Сусветных днях моладзі, якія ўжо прайшлі афіцыяльную рэгістрацыю за 50 дзён перад пачаткам спаткання. 108 біскупаў з Польшчы, сярод якіх 58 іерархаў прынялі запрашэнне з боку Ватыкана для прамовы катэхез для моладзі на тэму Божай Міласэрнасці», — паведаміў кс. Гжэгаж Сухадольскі, генеральна сакратар Арганізацыйнага камітэту СДМ у ...

Читать далее »

Верхнядзвінск: летнія канікулы парафіяльных дзяцей распачаліся паездкай на вадаспад

Першы дзень летніх канікул дзеці і моладзь верхнядзвінскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адзначылі паездкай на вадаспад. Канешне, гэта не быў сусветна вядомы прыродны цуд на рацэ Ніягара, а толькі невялікі вадаспад на рэчцы Вята ў Мëрскім раёне. Аднак для тых, хто любіць прыгожыя мясціны нашай беларускай прыроды – гэта таксама цікавае месца. Пацвярджэннем гэтага служыць вялікая колькасць спасылак на ...

Читать далее »

Каля катэдры ў Віцебску зладзілі пікнік

У віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага зладзілі пікнік з нагоды заканчэння навучальных школьнага і катэхетычнага гадоў. Такі адпачынак для вернікаў стаў добрай традыцыяй. Адразу для прысутных адправілася святая Імша. Пасля малітвы парафіяне ўдзельнічалі ў розных гульнях, дзеці гушкаліся на батуце. Тыя, хто прыйшоў на пікнік, маглі паспрабаваць смачныя стравы. Дзеці і дарослыя засталіся вельмі задаволеныя. Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота

Читать далее »

Запрашаем на міжнародныя рэкалекцыі на байдарках!

Аб міласэрнасці для нас і ўсяго свету будзем разважаць падчас гэтых рэкалекцый. Узрост удзельнікаў: ад 18 гадоў і старэйшыя. Тэрмін: 5-7 ліпеня 2016 года. Маршрут: в. Каралеўцы — в.Нарач — в. Красіца — г. Смаргонь Кантактная інфармацыя па тэлефонах: +375 29 544-90-97 — кс. Юзаф Сярпейка (vk.com/swjoseph) +375 29 284-38-13 — кс. Андрэй Калядка 2 рэчкі, 3 дні і вельмі ...

Читать далее »

Беспрэцэдэнтныя меры бяспекі на СДМ-2016

Праца каля 20 тыс. паліцэйскіх павінна гарантаваць бяспеку на Сусветных днях моладзі ў канцы ліпеня ў Кракаве. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў краіны Себасцьян Хвалэк. Акрамя таго, будуць задзейнічаны 2400 пажарных і 1500 памежнікаў, паведамляе Ватыканскае радыё. Гэта важная падзея будзе падрыхтавана найлепшым чынам, запэўніла кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра і прадстаўнік урада для арганізацыі форума Бэата Кэмпа. Рызыкі падчас ...

Читать далее »

Браслаўскія выпускнікі маліліся ў інтэнцыі сваёй будучыні

29 мая ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе адбылася святая Імша за выпускнікоў сярэдняй школы.  Падчас малітвы верных асаблівым чынам маліліся за выпускнікоў, бацькоў і настаўнікаў. У прыгожым танцы былі прынесены дары да алтара, з просьбай аб благаслаўленні на жыццёвы шлях. Момант малітвы выпускнікоў пасля Камуніі моцна ўсхваляваў усіх прысутных. Пасля святой Імшы ўсе разам накіраваліся на пачастунак па ...

Читать далее »

Piligrymka.by запрашае ў Кракаў на СДМ з удзелам Святога Айца

Piligrymka.by запрашае вас прыняць удзел у ХХХІ Сусветных днях моладзі ў Кракаве з удзелам Святога Айца Францішка.  Прыняць удзел у сустрэчы ў Кракаве значыць: — маліцца ў спевах і цішыні ў прыгажэйшым горадзе Польшчы; — абнавіць надзею разам з дзясяткамі тысяч маладых людзей з Еўропы і ўсяго свету; — сустрэцца з людзьмі, якія сведчаць аб Евангеллі і фармуюць грамадства заўтрашняга дня. Пілігрымка на ...

Читать далее »