24 ліпеня адбылося развітальнае спатканне гасцей парафіі ў Міхалавіцах, беларусаў і грузінаў, з парафіяльнымі сем’ямі, у якіх пражывалі на працягу чатырох дзён, і якія за гэты кароткі час сталі сапраўднымі сябрамі. А 9 гадзіне раніцы цягнік з беларусамі накіраваўся ў Кракаў, дзе ўжо распачынаюцца Сусветныя дні моладзі. Уразіла вялікая колькасць людзей, якія сабраліся на плошчы, дзе адбывалася рэгістрацыя. Неспадзявана сустрэліся з групай з ...
Читать далее »Архив меток: моладзь
Бог Вялікі! Вы ведалі пра гэта? Адбыўся штогадовы летнік для моладзі са Шчучына
Ад самага дзяцінства я сваім розумам дасвядчала гэтую праўду. Але сэрца маё толькі спрабавала адкрыць дзверы гэтага магуцця. Святыя людзі нездарма казалі: “Самы доўгі шлях у нашым жыцці – ад розуму да сэрца”. Усёю душою веру, што я знайшла гэты шлях… Бог падарыў мне мапу да майго сэрца. Хачу з вамі падзяліцца гэтай гісторыяй. 18 ліпеня моладзь Шчучынскай парафіі св. Тарэзы Авільскай ...
Читать далее »Беларусы прымаюць актыўны ўдзел у дыяцэзіяльных днях моладзі ў Польшчы
Адна з беларускіх груп з Віцебскай дыяцэзіі, якая цяпер знаходзіцца ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міхалавіцах (Варшаўская архідыяцэзія), мае насычаную штодзённую праграму. У чацвер, 21 ліпеня, удзельнікаў чакала экскурсія па Варшаве. Наведалі Сейм Польшчы, папрысутнічалі на паседжанні, адбыўся шпацыр па Каралеўскім садам. Пасля абеду ў семінарыі мясцовы клерык 4 курса правёў экскурсію па навучальнай установе. Увечары “Моладзь для ...
Читать далее »«Моладзь для Хрыста» прыбыла ў Міхалавіцы на дыяцэзіяльныя дні моладзі напярэдадні СДМ
“Моладзь для Хрыста” – гэта адна з груп маладых людзей з Віцебскай дыяцэзіі, якія накіроўваюцца на Сусветныя дні моладзі ў Кракаў. Гэта супольнасць аб’яднала 44 хлопцаў і дзяўчат з Мёраў і Браслава, Дзісны і Верхнядзвінска, Друі і Глыбокага, Шаркаўшчыны і Варапаева, Далёкіх і Дзеркаўшчыны, а таксама з Барысава і Клецка. Моладзь суправаджаюць святары і законныя сёстры: кс. Вячаслаў Адамовіч з ...
Читать далее »Моладзь з парафіі св. Барбары прымае ўдзел у “Славянскім базары”
Моладзь з душпастырства студэнтаў «Разам» пры парафіі св. Барбары ў Віцебску прымае ўдзел у фэсце вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» 14-15 ліпеня ў рамках правядзення фестывалю «Славянскі базар». «Разам» — гэта каталіцкая група маладых людзей. У асноўным гэта студэнты. У калектыў уваходзяць усе жадаючыя, якія хочуць дарыць іншым людзям радасць, дабрыню і спакой. Душпастырства налічвае 40 студэнтаў, якія пастаянна ўдзельнічаюць ...
Читать далее »Зварот да ўдзельнікаў СДМ у Кракаве: узгадайце дату свайго хросту
Арганізатары Сусветных дзён моладзі звяраюцца да ўдзельнікаў, каб узгадалі дату свайго хросту, паведамляе pope2016.com. Падчас св. Імшы на заканчэнне СДМ моладзь апранецца ў белае адзенне, на якім загадзя напіша дату свайго хросту, і з запаленай свечкай у руцэ ўсе разам прачытаюць Credo («Веру ў Адзінага Бога») на лацінскай мове. «Заклікаем маладых людзей, якія збіраюцца на Дні моладзі, каб выканалі хатняе заданне: ...
Читать далее »Шчучынская моладзь прыбыла на ўрачыстасці ў Тракелі на роварах
20 маладых людзей з піярскай супольнасці ў Шчучыне прынялі ўдзел у роварнай пілігрымцы Шчучын-Тракелі пад дэвізам «Езус для Жыцця». Гэта былі 4 дні радасці, адзінства і адчування прысутнасці Божай. 160 кіламетраў дарогі па маршруце Шчучын — Жалудок — Нецеч — Крупава — Ліда — Тракелі пераадолелі ўдзельнікі роварнай пілігрымкі. Нягледзячы на стомленасць, дождж і вецер падчас пілігрымкі, яны заўсёды знаходзілі ...
Читать далее »Моладзь з Масквы запісала версію гімна СДМ адразу на 19 мовах (+відэа)
Моладзь з каталіцкіх парафій Масквы запісала незвычайную версію гімна Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Кракаве 26-31 ліпеня 2016 года. Гімн выконваецца адразу на 19 мовах, сярод якіх ёсць і беларуская.
Читать далее »Моладзь у Будславе дзеліцца ўражаннямі ад пілігрымкі (+відэа)
1-2 ліпеня 2016 года ў Будславе Мядзельскага раёна прайшоў фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай. У гэтым годзе ў Будслаў прыйшло больш за дзве з паловай тысячы пешых пілігрымаў. Маладыя людзі распавядаюць пра свае ўражанні ад гэтай дарогі. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »ІІ Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе на Дняпры (+умовы, гімн)
І зноў не перастаём здзіўляць. Неверагодныя прыгоды чакаюць нас на Парафіядзе Віцебскай дыяцэзіі з 9 жніўня па 12 жніўня. У Віцебскай дыяцэзіі вырашана сёлета праводзіць Парафіяду ў прываблівым і прыгожым месцы – на Дняпры, каля Оршы. Парафіяда – у форме тур-злёту. Што можа быць лепшага?! Св. Імша ў намёце сустрэчы, малітва ў лесе, розныя цікавыя спаборніцтвы, спевы ля вогнішча, ежа з агню, начныя чуванні, экскурсіі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!