Архив меток: Мінск

У БДУ з удзелам прадстаўніка Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшла міжрэлігійная дыялогавая пляцоўка

16 верасня на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася традыцыйная панэльная дыскусія на тэму «Міжканфесійны дыялог як фактар кансалідацыі беларускага грамадства: гістарычная рэтраспектыва і сучасныя вектары развіцця». Па благаслаўленні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў мерапрыемстве прыняў удзел Біскупскі вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз канонік Франц Рудзь. Варта адзначыць, што гэтая сустрэча была арганізавана ў рамках праекта «Дыялог культур і рэлігій» ...

Читать далее »

Урачыстае ўступленне на пасаду дэлегата салезіянаў Беларусі адбылося ў Мінску

14 ліпеня 2025 года ў касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Мінску падчас урачыстай святой Імшы адбылося ўступленне на пасаду інспектарыяльнага дэлегата Салезіянскай дэлегатуры ў Беларусі ксяндза доктара Віктара Гайдукевіча SDB. На Імшу сабраліся выбітныя прадстаўнікі Касцёла: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і генеральны вікарый архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, чыя прысутнасць засведчыла высокую павагу да салезіянскага служэння ў Беларусі. Сярод ...

Читать далее »

“Гэта ваш дом”. Урачыстасць пасвячэння касцёла адбылася ў Мінску

Чэрвеньскі дзень напачатку лета стаў асабліва ўрачыстым і святочным не толькі для адной з парафій Мінска, але і для Касцёла на Беларусі. 7 чэрвеня 2025 года адбылося пасвячэнне касцёла Божага Цела ў адным са спальных раёнаў Мінска. Гісторыя парафіі распачалася ў 2005 годзе, калі Касцёл перажываў год Эўхарыстыі. Адпаведнае рашэнне падпісаў кардынал Казімір Свёнтак. Працэс заснавання парафіі быў даручаны ксяндзу ...

Читать далее »

Адзін дзень з сёстрамі. Пра жаноцкасць, дамініканскую духоўнасць і шлях да манаства

У сакавіку, калі абуджаецца прырода і распускаюцца першыя кветкі, вялікая ўвага ўдзяляецца жанчыне, яе ролі ў жыцці грамадства. Чуючы слова “жаноцкасць”, у свядомасці ўзнікае шэраг асацыяцый: высокія абцасы, элегантная сукенка, перлы, стужкі, касметыка. Менавіта такой стандартнай і шаблоннай уяўляецца жанчына. Але жаноцкасць – гэта не заўсёды пра касметыку, адзенне і ўпрыгожанні. Быць сапраўднай, унікальнай, лагоднай і пяшчотнай можна і без ...

Читать далее »

У Мінску па ініцыятыве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшла канферэнцыя «У імя міру і дабрабыту»

9 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася калядная канферэнцыя «У імя міру і дабрабыту», арганізаваная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі пры падтрымцы Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, паведамляе Catholic.by. У канферэнцыі ўзялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, прадстаўнікі беларускага каталіцкага епіскапату і духавенства, у тым ліку дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, ...

Читать далее »

Салезіянскія дні моладзі прайшлі ў Мінску

З 20 па 22 верасня ў мінскай салезіянскай парафіі святога Яна Хрысціцеля адбыліся дні моладзі Don Bosco Youth Fest, слоганам якіх стала фраза «Мары, якія здзейсняцца». Падчас дзён моладзі салезіяне прапанавалі ўдзельнікам паразважаць над сном, які ксёндз Боска ўбачыў у дзевяцігадовым узросце і які стаў яго вялікай марай, прадказаўшы пакліканне і шлях да святасці. Арганізатары заахвочвалі моладзь абудзіць свае ўласныя ...

Читать далее »

Ад Залатой Горкі стартавала роварная пілігрымка з Мінска ў Будслаў

Раніцай 3 ліпеня святой Імшой у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску распачалася роварная пілігрымка ў Будслаў, паведамляе Catholic.by. 15 удзельнікаў на роварах за тры дні пераадолеюць каля сотні кіламетраў і ў пятніцу 5 ліпеня прыбудуць на сёлетні Будслаўскі фэст. На дарогу іх благаславіў і праводзіў ксёндз Яўген Эйсмант, палатын. Велапілігрымы з Мінска едуць на фэст ...

Читать далее »

Манах з Гудагая зрабіў качэлі для парафіі ў Мінску

На тэрыторыі каталіцкай парафіі Божага Цела ў Мінску з’явіліся незвычайныя качэлі – іх зрабіў сваімі рукамі манах Казімір Мараўскі, які служыць у Гудагаі. Фота апублікаваў а. Сяргей Трысцень, кармэліт, настаяцель манаскай супольнасці ў Мінску: «Дзякуем шчыра айцу Казіміру, які для нашай парафіі зрабіў сваімі рукамі такія цудоўныя арэлі. Дзякуем кс. Аляксандру Канановічу з Гомеля і брату Аляксандру за дапамогу ў ...

Читать далее »

У Мінску пройдзе з’езд «Воінаў Марыі»

У суботу 20 красавіка ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца чарговая сустрэча мужчын з усёй Беларусі, якія належаць да руху «Воіны Марыі» або жадаюць больш пра яго даведацца і далучыцца, паведамляе catholic.by. Узрост удзельнікаў — ад 18-і гадоў. Гэты Марыйны каталіцкі рух з’явіўся ў Каталіцкім Касцёле і для Каталіцкага Касцёла. Яго мэта — выхаванне маладых мужчын, якія, згодна ...

Читать далее »

“Апошні тыдзень Езуса”: моладзевае велікапоснае чуванне прайшло ў Мінску

Начныя чуванні моладзі ў архiкатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі сталі ўжо добрай шматгадовай традыцыяй. Звычайна, іх арганізоўваюць два разы на год: падчас Адвэнту і Вялікага посту. Вось і ўвечары 16 сакавіка 2024 года маладыя хлопцы і дзяўчаты сабраліся на начное чуванне ў катэдры. Іх чакала насычаная малітоўная праграма, прысвечаная разважанням над падзеямі апошніх дзён зямнога жыцця Езуса Хрыста: ад ...

Читать далее »