Архив меток: малітва

Папа Францішак заклікаў маліцца за яго падарожжа ў Фаціму

Папа Францішак папрасіў вернікаў малітоўна падтрымаць яго апостальскую пілігрымку ў Фаціму, якую здзейсніць, “каб даверыць Маці Божай дачасны і вечны лёс чалавецтва і праз Яе заступніцтва маліць аб нябесным благаслаўленні”. З адмысловым заклікам ён звярнуўся падчас агульнай аўдыенцыі 10 мая 2017 года ў Ватыкане. “Прашу ўсіх, як пілігрымаў надзеі і міру, далучыцца да мяне: няхай вашыя рукі ў малітве працягваюць падтрымліваць ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльны Дзень маці прайшоў у Капцёўцы

Ужо ў 11-ы раз у першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў Дзень маці. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах і капліцах дыяцэціі моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых маці, дзякуючы ім за іх неацэнны ўклад у грамадства і за выхаванне ў веры будучых пакаленняў. 7 мая галоўныя ўрачыстасці Дня маці адбыліся ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на ...

Читать далее »

Імкніся несці спакой…

Хрыстус пытаецца: “Ці любіш Мяне больш?..” Не бойся сказаць Хрысту “так”. Хаця гэта любоў, якая патрабуе, не бойся любіць Хрыста. (святы Ян Павел ІІ) Няма чалавека, які б не любіў, але можна спытацца: што любіць? Нам трэба выбраць прадмет нашай любові. Праўда пра ўваскрасенне Хрыста, якую мы ўзгадваем у кожную нядзелю, а асабліва калі перажываем Велікодны перыяд, дапамагае нам у ...

Читать далее »

Росіца сабрала сем’і на супольную малітву

Чарговы раз Росіца сабрала сваіх пілігрымаў, але ўпершыню на спатканне сем’яў. Малітоўная сустрэча прайшла 1 мая 2017 года. Нягледзячы на тое, што на календары распачаўся май, нябесная канцылярыя вырашыла здзівіць і другі веснавы месяц распачаць снегападам. “Тое, што адбываецца на вуліцы, не зменіць нашага настрою.  І вы, якія сюды прыехалі, каб памаліцца, праславіць Госпада, прасіць спагаду для нашых сем’яў, зможаце ...

Читать далее »

Духоўнае „усынаўленне” выпускніка: малітоўная акцыя ад айцоў піяраў

Айцы піяры распачынаюць малітоўную акцыю — Духоўнае „усынаўленне” выпускніка! Хто мы такія? Айцы піяры — законная супольнасць святароў і братоў, заснаваная ў Рыме св. Юзафам Каласансам. Наш ордэн мае дзейсны характар, г. зн. яго галоўнай мэтай з’яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей і моладзі. Што такое Духоўнае „усынаўленне” выпускніка? Распачынаецца адзін з самых галоўных этапаў Вашага жыцця – выбар жыццёвай дарогі ...

Читать далее »

1 мая ў Росіцы адбудзецца малітва за сем’і

1 мая, у панядзелак, айцы марыяне з Росіцы запрашаюць сем’і на супольную малітву ў санктуарый бласлаўлёных пакутнікаў. Узначаліць св. Імшу і прамовіць канферэнцыю біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У праграме: 11.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (магчымасць споведзі, Святы Ружанец з разважаннямі); 12.00 – святая Імша з урачыстасці святога Юзафа (цэлебруе біскуп Алег Буткевіч), пасля адбудзецца адмысловае пастырскае бласлаўленне сем’яў; 13.00 – канферэнцыя ...

Читать далее »

Што знаходзіцца на месцы малітвы ў Вашым доме?

У жыцці веруючага чалавека прысутнічае штодзённая хатняя малітва. А якія хрысціянскія атрыбуты знаходзяцца ў Вашым доме на тым месцы, дзе Вы асабіста або ўсёй сям’ёй збіраецеся на малітву? Чакаем Вашага меркавання! [poll id=»32″]

Читать далее »

Ці можна прымусіць паспавядацца?

“Хвала Хрысту! Раней я гэтага не заўважала… А падчас сёлетніх велікапосных рэкалекцый кінулася ў вочы, як бацькі штурхаюць сваіх дзяцей да споведзі. Дарэчы, дзеці ўжо вялікія – 14-15 гадоў. Падкажыце, ці правільна гэта – прымушаць кагосьці ісці да споведзі, у тым ліку дзяцей?” Вераніка На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD, Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў ...

Читать далее »

Сутнасць Пасхальнага Трыдууму для вернікаў (+відэа)

Пра значэнне гэтых дзён у жыцці вернікаў распавядае ксёндз Павел Самсонаў, кіраўнік Пастаўскага дэканату. Гэта адбылося падчас моладзевай сустрэчы Пастаўскага дэканату, якая адбылася 8 красавіка ў парафіі святога Антонія Падуанскага ў Паставах.  

Читать далее »

Музыка для… Вялікага посту

Група таленавітых музыкантаў-католікаў стварылі праект VIGIL — анлайн-рэсурс, мэтай якога з’яўляецца дапамагчы веруючым людзям засяродзіцца на малітве сярод мітусні і клопатаў штодзённасці, паведамляе Credo. Для ўдзельнікаў VIGIL гэты праект не проста гурт, які стварае новыя кампазіцыі і гастралюе. Музыкі заўсёды падкрэсліваюць: іх творчасць — адбітак іх шляху веры, а таксама дапамога іншым у пілігрымцы да Бога. Гэта дапамога мае вельмі ...

Читать далее »