Архив меток: малітва

Сутнасць Пасхальнага Трыдууму для вернікаў (+відэа)

Пра значэнне гэтых дзён у жыцці вернікаў распавядае ксёндз Павел Самсонаў, кіраўнік Пастаўскага дэканату. Гэта адбылося падчас моладзевай сустрэчы Пастаўскага дэканату, якая адбылася 8 красавіка ў парафіі святога Антонія Падуанскага ў Паставах.  

Читать далее »

Музыка для… Вялікага посту

Група таленавітых музыкантаў-католікаў стварылі праект VIGIL — анлайн-рэсурс, мэтай якога з’яўляецца дапамагчы веруючым людзям засяродзіцца на малітве сярод мітусні і клопатаў штодзённасці, паведамляе Credo. Для ўдзельнікаў VIGIL гэты праект не проста гурт, які стварае новыя кампазіцыі і гастралюе. Музыкі заўсёды падкрэсліваюць: іх творчасць — адбітак іх шляху веры, а таксама дапамога іншым у пілігрымцы да Бога. Гэта дапамога мае вельмі ...

Читать далее »

5 прычын правесці 5 хвілін на адарацыі

У нашым календары распісаны абавязкі на кожны дзень. У галаве кружацца бясконцыя спісы спраў да выканання. Мы працуем, робім пакупкі, клапоцімся пра дзяцей. А калі… спыніцца на пяць хвілін? Вось 5 прычын для 5 хвілін штодзённай глыбокай адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту: 1. ЦІШЫНЯ. Калі мы прыходзім у касцёл на працягу дня, тое, што нас перш за ўсё ўражвае, — цішыня. Гэта ...

Читать далее »

Заява Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча — старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі — адносна падзей 25-26 сакавіка 2017 г.

Аэрапорт г. Франкфурт-на-Майне, 26 сакавіка 2017 г. Знаходзячыся ў аэрапорце Франкфурта, па дарозе са Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусь, з вялікай занепакоенасцю я ўспрыняў сітуацыю, якая ўзнікла у Мінску і іншых гарадах падчас учарашніх і сённяшніх падзей. Недахоп часу не дазваляе цалкам асэнсаваць становішча, якое ўзнікла, але яно нагадвае пра складанасць выклікаў, якія сёння паўсталі перад нашай Бацькаўшчынай. Гісторыя беларускага народа ...

Читать далее »

У Звеставанне католікі пачалі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей

Вернікі паспрабуюць выратаваць ад абортаў дзяцей, штодня чытаючы малітву і здзяйсняючы добрую справу. У Каталіцкай царкве вернікі пачалі традыцыйную 9-месячную малітву аб ненароджаных дзецях, якім пагражае аборт. Штогод гэтая малітва доўжыцца са Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы да Раства Хрыстова (25 сакавіка — 25 снежня). Ва ўрачыстасць Звеставання Найсвяцейшая Панна Марыя даведалася аб тым, што народзіць Збаўцу, і дала згоду на гэта. ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для дзяўчат адбудуцца ў Адамавічах

Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат прыняць удзел у рэкалекцыях. Духоўныя практыкаванні пройдуць з 31 сакавіка па 2 красавіка ў доме сясцёр у Адамавічах (Гродзенскі р-н). Пачатак а 12 гадзіне. Неабходна мець з сабой спальнікі. За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне: +37529 26 71 303 (с. Паўліна).  grodnensis.by

Читать далее »

Дзень засяроджання прайшоў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне

Дзень засяроджання адбыўся ў гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі на пачатку новага навучальнага семестра. Духоўныя практыкаванні для клерыкаў правёў магістр тэалогіі кс. Ян Сарэла. Ён раскрыў сутнасць святарскага служэння і распавёў, адкуль яно бярэ сваю моц.  Дзень засяроджання – гэта асаблівы час фарміравання блізкіх адносінаў з Хрыстом, час, які патрабуе цішыні і інтэнсіўнай малітвы, дазваляе паглядзець на сваё жыццё з адлегласці, ...

Читать далее »

Святы абярэг Валянціны, сведкі росіцкай трагедыі

Жыхарка Верхнядзвінскага раёна Валянціна Марцінкевіч — адна з апошніх сведак жудаснай трагедыі вёскі Росіца. Валянціна Баляславаўна і да сёння адчувае той страх, які перажыла 9-гадовай дзяўчынкай падчас фашысцкай карнай аперацыі «Зімовы цуд», якая праводзілася ў Асвейскім, Расонскім, Полацкім і Верхнядзвінскім раёнах. З таго часу прайшло 74 гады, а жанчына ў лютаўскія дні зноў і зноў чуе несціханае рэха вайны, зноў не спіць ...

Читать далее »

Папа: маладушнасць паралізуе і не дазваляе ісці наперад

Маладушнасць паралізуе і не дазваляе хрысціянамі ісці наперад, адзначыў Францішак 27 студзеня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Спасылаючыся на літургічнае чытанне з Паслання да Габрэяў (Гбр 10, 32–39), ён заклікаў вернікаў усвядоміць каштоўнасць уласнага мінулага, быць мужнымі і з надзеяй глядзець у будучыню. У першую чаргу, Папа адзначыў, што па-сапраўднаму хрысціянскае жыццё немагчыма без памяці. Важна захоўваць ...

Читать далее »

Экуменічнае набажэнства прайшло ў Віцебску

Другі раз у гісторыі існавання Віцебскай дыяцэзіі адбылося экуменічнае набажэнства ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў. Падзея адбылася 24 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў. Набажэнства ўзначаліў канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч, а разам з ім за адзінства хрысціянаў маліліся пробашч катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага кс. Андрэй Аніскевіч і вікарый гэтай парафіі ...

Читать далее »