Прывітаць маленькага Езуса прыйшлі тры мудрацы з усходу і прынеслі Дзіцятку свае дары: золата, ладан і смірну. І ў касцёл Святога Казіміра ў Лепелі да нованароджанага Пана 6 студзеня а шостай гадзіне вечара завітала шмат вернікаў. Парафіяне, як і ўсходнія вешчуны, прыйшлі не з пустымі рукамі: хто нёс ваду, хто ладан, а хто і проста чыстае сэрца і добрыя думкі. ...
Читать далее »Архив меток: Лепель
У першы дзень новага года лепельскія парафіяне ўшанавалі Багародзіцу Марыю
Першы дзень новага года лепельскія парафіяне сустрэлі ў касцёле Святога Казіміра шанаваннем святой Багародзіцы Марыі. Мінулы год стаўся для касцёла плённым: шмат чаго было набыта, несупынна аздаблялася памяшканне святыні, упрыгожваліся сам будынак і панадворак касцёла. У святым рэлікварыі з’явілася шмат новых рэліквій святых. Усё гэта цудоўна, але трэба яшчэ сказаць, што адным з важнейшых прыдбанняў каталіцкай святыні ў гэтым годзе ...
Читать далее »Вігілія Божага Нараджэння ў лепельскай парафіі Святога Казіміра
Ці ж гэта сотні бэтлеемскіх зорак заззялі ўвечары 24 снежня ў лепельскім касцёле Святога Казіміра? Не, гэта вочы парафіян напоўніліся празрыстым святлом у чаканні нараджэння Пана Езуса. Хоць афіцыйна на календары на сценцы вігілія Божага Нараджэння не выдзелена лічбай чырвонага колеру, але менавіта гэты вечар з’яўляецца часам сямейных сустрэч, узаемных цёплых пажаданняў сваім родным. Асвячоная аплатка, што лепельцы загадзя набылі ...
Читать далее »Лепельскія матулі далучыліся да руху «Маці ў малітве»
7 снежня пасля святой Імшы на ІІ нядзелю Адвэнту ва ўтульным прыкасцельным будынку адбылася чарговая сустрэча лепельскіх парафіянаў. Дакладней кажучы не парафіянаў, а парафіянак, бо спаткаліся жанчыны. Гэта сустрэча мела канкрэтную мэту – памаліцца за сваіх дзетак. Ініцыятыва малення за дзяцей пачалася з наведвання лепельскага касцёла 26 кастрычніка арганізатарак сусветнага руху «Маці ў малітве» з Віцебскай дыяцэзіі. Тады віцяблянкі заахвочвалі ...
Читать далее »У лепельскай парафіі св. Казіміра запалілі першую адвэнтовую свечку
30 лістапада лепельскія католікі запалілі першую адвэнтовую свечку. Навошта? Адвэнт – гэта чароўны час радаснага чакання нараджэння Езуса. Адвэнтовая свечка – гэта як бліскавіца ў цемры, якая паказвае, што мы цябе чакаем наш велічны Пан. Мы вось тут, асветленыя тонкім зіхаценнем маленькага агеньчыка, прыйдзі да нас на адвэнтовае святло. Першая нядзеля Адвэнту ў лепельскім касцёле Святога Казіміра пачалася з запалення ...
Читать далее »У Лепелі з удзелам біскупа Андрэя Зноскі адзначылі ўспамін святога Губерта
8 лістапада лепельскі касцёл святога Казіміра адзначыў ужо традыцыйнае штогадовае свята святога Губерта. На падыходзе да касцёла незвычайнасць сённяшняга кантынгенту чулася ўжо здалёк: звонка «размаўлялі» гаваркія гончыя ды нешта весела абмяркоўвалі ляпістыя паляўнічыя. Старажытнасці атмасферы свята надавалі гукі загадкавай дуды, што ліліся з выканання нейкага музычнага гурта ў сярэднявечным адзенні. Святочная Імша пачалася з урачыстага ўваходу ў касцёл святога Губерта. ...
Читать далее »Малітва за памерлых на Лепельшчыне
Месяц лістапад пачынаецца з двух светлых і прыгожых свят. 1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых і акурат на наступны дзень 2 лістапада – успамін усіх памерлых вернікаў. Касцёл як Цела Езуса Хрыста, нібы з жывых камянёў, складаецца з людзей: і тых, якія цяпер жывуць, і тых, якія ўжо адышлі ў вечнасць. І католікі лепельскай зямлі дужа шануюць сваіх памерлых, спачыўшых у вечным супакоі. Добра, што ...
Читать далее »У касцёле святога Казіміра ў Лепелі развіталіся з абразом св. Губерта
26 кастрычніка ў лепельскай парафіі святога Казіміра развіталіся з абразом святога Губерта. У гэтым абразе ён ахінаў сваёй светлай постаццю лепельскую парафію каля года, але надышоў час развітацца. Першародны лепельскі драўляны абраз святога Губерта вярнуўся ў сваю родную каталіцкую святыню. Святая Імша 26 кастрычніка 2025 года распачалася са спеваў каталіцкіх скаўтаў з Полаччыны. Наогул уся Святая Імша прайшла пад скаўцкія ...
Читать далее »Пілігрымка католікаў з Лепеля: за поўным адпустам па юбілейных святынях
18 кастрычніка 2025 года каталікі лепельскай парафіі здзейснілі Вялікую пілігрымку па юбілейных касцёлах Віцебшчыны. Паспелі своечасова, бо Святы Год у Віцебскай дыяцэзіі, абвешчаны Папам Францішкам, завяршаецца 28 снежня 2025 года. І ў гэты час у юбілейных святынях праз сакрамэнт пакаяння, праз падмацаванне святой Камуніяй і малітвай у інтэнцыях Святога Айца са скарбніцы Касцёла можна атрымаць поўны адпуст, прабачэнне і адпушчэнне ...
Читать далее »Пастырская сустрэча святароў прайшла ў юбілейнай святыні ў Лепелі
4 сакавіка ў касцёле св. Казіміра ў Лепелі адбылося спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Святой Імшы папярэднічала малітва і адарацыя Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце. Біскуп Алег Буткевіч на самым пачатку прывітаўшы прысутных, падзякаваў пробашчу кс. Уладзіміру Заянчкоўскаму за гасціннасць і падрыхтоўку да гэтага дня. Іерарх таксама адзначыў, што “традыцыйна збіраемся ў гэтай парафіі, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!