Вернікі разважалі пра пакліканне і ролю жанчын у сучасным свеце. Дзясяткі жанчын 8 сакавіка сабраліся ў гомельскім каталіцкім храме на святую Імшу і Набажэнства Крыжовага шляху. У гэтым годзе Жаночы дзень прыпаў на першую пятніцу Вялікага посту ў католікоў – дзень, калі хрысціяне ўспамінаюць пакуты і Крыжовы шлях Езуса Хрыста. У гэты трагічны дзень вернікі не рабілі застолля, а сабраліся ...
Читать далее »Архив меток: Крыжовы шлях
На мясцовай Галгоце ў Ашмянах усталявалі чарговы крыж
Пальмовая нядзеля, якая з’яўляецца нядзеляй Мукі Пана, у Ашмянах адзначаецца асаблівым і выключным чынам. Кожны раз у гэты дзень вернікі парафіяльнай супольнасці Св. Міхала Арханёла ідуць у Крыжовым шляху на мясцовую так званую Галготу. Штогод падчас гэтага набажэнства яны нясуць вялікі крыж, які на заканчэнне Крыжовага шляху ўстанаўліваюць. У гэтым годзе на ашмянскай Галгоце быў пастаўлены 23-і крыж. Крыж выразаюць ...
Читать далее »Крыжовы шлях вуліцамі Гродна: злучыць жыццё Езуса з нашым штодзённым жыццём
24 сакавіка сотні жыхароў Гродна прынялі ўдзел у Крыжовым шляху вуліцамі горада. Перад яго пачаткам яны традыцыйна сабраліся ў катэдры св. Францішка Ксаверыя на святой Імшы. Эўхарыстыю ўзначаліў кс. канонік Ян Кучынскі, пробашч катэдры. “Мы збіраемся сёння, каб усвядоміць, што кожны з нас з’яўляецца вучнем Езуса Хрыста і што мы хочам ісці за нашым Настаўнікам, які дае нам прыклад нясення ...
Читать далее »Экстрэмальны Крыжовы шлях адбыўся ў Львове
У ноч з 16 на 17 сакавіка ў Львове адбыўся экстрэмальны Крыжовы шлях. Галоўнымі арганізатарамі гэтай падзеі была моладзь парафіі Св. Яна Паўла II у Сакольніках каля Львова. Пасля сумеснай святой Імшы каля 70 удзельнікаў, нягледзячы на холад і моцны лівень, распачалі Крыжовы шлях, падчас якога пераадолелі шлях у 30 км і завяршылі яго пад сценамі храма Св. Тэрэзы ад ...
Читать далее »Крыжовы шлях у абарону жыцця прайшоў у гродзенскай катэдры
16 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбыўся Крыжовы шлях у абарону жыцця. Набажэнства правялі члены малітоўнай групы “У абарону жыцця”, якая дзейнічае пры гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці. У разважаннях, якія чыталіся падчас кожнай стацыі Крыжовага шляху, уздымалася тэма сям’і і важная праблема нашага часу – праблема абортаў. Прысутныя ў катэдральным касцёле супольна маліліся ў інтэнцыі абароны ...
Читать далее »Папа даверыў моладзі разважанні да Крыжовага шляху
Святы Айцец Францішак даручыў падрыхтаваць сёлетнія разважанні да Крыжовага шляху, які пройдзе ў Вялікую пятніцу ў рымскім Калізеі групе моладзі пад кіраўніцтвам прафесара Андрэа Монда, юрыста і рэлігіязнаўцы, пісьменніка і публіцыста. Маладыя людзі з’яўляюцца вучнямі аднаго з рымскіх ліцэяў, дзе прафесар Монда выкладае рэлігію. Традыцыя правядзення Крыжова шляху ў Калізеі сягае сваімі каранямі ў юбілейны 1750 год, калі Бэнэдыкт XІV ...
Читать далее »Крыжовы шлях – дарога ў вечнасць
Папяльцовай серадой у Касцёле распачаўся Вялікі пост. У добрым перажыванні пакаяннага перыяду вернікам садзейнічае ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху. Чаму так важна не абмінуць яго ўвагай, і які плён здабывае чалавек, засяроджана чэрпаючы са шматвекавой традыцыі? Гісторыя Крыжовага шляху Традыцыя велікапоснага набажэнства бярэ пачатак у першых стагоддзях хрысціянства. Напярэдадні гадавіны ўваскрасення Езуса Яго паслядоўнікі здзяйснялі паломніцтвы ў Святую Зямлю і ...
Читать далее »Catholic.by запрашае кожную пятніцу ўвечары на Крыжовы шлях анлайн
Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, прапануем прамыя трансляцыі з парафіі Св. Яна Евангеліста і Св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. На працягу Вялікага посту кожную пятніцу ў 19.00 запрашаем далучацца да малітвы праз інтэрнэт. Трансляцыі можна будзе глядзець на нашым партале, а таксама на ...
Читать далее »Крыжовым шляхам прайшла моладзь у Браславе
18 жніўня ўдзельнікі Дыяцэзіяльных дзён моладзі прайшлі Крыжовым шляхам. Абыходзячы прыпынкі дарогі Хрыста, маладыя людзі чыталі псальмы, разважаючы над словамі з Бібліі: “Цвёрда я спадзяваўся на Госпада, і Ён да мяне прыхіліўся і крык мой пачуў; падняў мяне са згубнага рова, з балоцістай багны, і паставіў на камені ногі мае, і ўмацаваў ступакі мае; і даў новую песню ў вусны ...
Читать далее »Названы аўтар разважанняў да Крыжовага шляху ў Калізеі
Святы Айцец даручыў падрыхтаваць разважанні да сёлетняга набажэнства Крыжова шляху, якое пройдзе 14 красавіка 2017 г. у рымскім Калізеі, французскаму тэолагу Ан-Мары Пелецье – першай, і на сённяшні дзень адзінай, жанчыне, якая атрымала прэмію “Ватыканскага фонду імя Ёзафа Ратцынгера – папы Бэнэдыкта XVI”, якую называюць “Нобелеўскай прэміяй па тэалогіі”. Гэта адбылося ў 2014 г. Ан-Марыі Пеліцье нарадзілася ў 1946 г. ...
Читать далее »