Экстрэмальны Крыжовы шлях адбыўся ў Львове

У ноч з 16 на 17 сакавіка ў Львове адбыўся экстрэмальны Крыжовы шлях. Галоўнымі арганізатарамі гэтай падзеі была моладзь парафіі Св. Яна Паўла II у Сакольніках каля Львова.

Пасля сумеснай святой Імшы каля 70 удзельнікаў, нягледзячы на ​​холад і моцны лівень, распачалі Крыжовы шлях, падчас якога пераадолелі шлях у 30 км і завяршылі яго пад сценамі храма Св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у Брухавічах.

Маршрут праходзіў па вуліцах Львова, частка маршруту была асабліва складанай, бо праходзіла праз Высокі Замак. Улічваючы на ​​надвор’е, пераадольваць гэты адрэзак трасы было складана.

Удзельнікамі экстрэмальнага Крыжовага шляху былі людзі рознага ўзросту — ад 16 да 70 гадоў. Многія прыйшлі з уласнаручна зробленымі крыжамі і крыжыкамі, які неслі на працягу ўсёй дарогі.

CREDO

для друку для друку