Архив меток: клерык

Упершыню ў Беларусі пенсіянер паступіў у семінарыю

Гамяльчук Мікалай працаваў канструктарам і быў няверуючым, але раптам Бог увайшоў у ягонае жыццё. Такога ў Беларусі яшчэ не было: у 66 гадоў парафіянін гомельскай парафіі паступіў у семінарыю. Зараз Мікалаю Ермакову 69 гадоў, у яго за плячыма ўжо тры гады навучання ў семінарыі. Сёлета ён рыхтуецца стаць дыяканам, а ў наступным годзе, калі Мікалаю стукне 70, прыняць святарскае пасвячэнне. ...

Читать далее »

Дзень засяроджання прайшоў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне

Дзень засяроджання адбыўся ў гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі на пачатку новага навучальнага семестра. Духоўныя практыкаванні для клерыкаў правёў магістр тэалогіі кс. Ян Сарэла. Ён раскрыў сутнасць святарскага служэння і распавёў, адкуль яно бярэ сваю моц.  Дзень засяроджання – гэта асаблівы час фарміравання блізкіх адносінаў з Хрыстом, час, які патрабуе цішыні і інтэнсіўнай малітвы, дазваляе паглядзець на сваё жыццё з адлегласці, ...

Читать далее »

Семінарысты наведаюць парафіі Беларусі, каб падзякаваць вернікам за малітву і ахвярнасць

20 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Па традыцыі ў гэты дзень клерыкі наведаюць парафіі Беларусі, каб падзякаваць вернікам за духоўную і матэрыяльную дапамогу для семінарый. Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету з’яўляецца асаблівым днём малітвы за семінарыстаў і ўсіх пакліканых да Божай службы, а таксама днём збору ахвяраванняў на патрэбы духоўных семінарый. “Ва Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету мы дзякуем ...

Читать далее »

Ліст на семінарыйную нядзелю

Ліст на семінарыйную нядзелю Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету ад супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску Паважаны Ксёндз Пробашч! Дарагія вернікі! Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры! Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету ў Касцёле на Беларусі з’яўляецца асаблівым днём малітвы за клерыкаў і ўсіх пакліканых да Божай службы. Гэта таксама дзень збору ахвяраванняў на патрэбы духоўнай семінарыі. ...

Читать далее »

24 юнакі сталі «клерыкамі на ўік-энд» у Пінскай семінарыі

7-8 мая 2016 года ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшла акцыя “Стань семінарыстам на ўік-энд”, паведамляе сайт семінарыі. Такім чынам духоўная навучальная ўстанова далучылася да сусветнай ініцыятывы, асноўным прынцыпам якой з’яўляецца магчымасць паглядзець на жыццё тых, хто рыхтуецца да святарства, так бы мовіць, знутры. 24 юнакі, якія адважыліся зазірнуць ў гэтыя дні за семінарыйныя дзверы ...

Читать далее »

Пінская семінарыя запрашае юнакоў на дні адкрытых дзвярэй (+відэа)

Яны пройдуць у суботу і нядзелю 7 – 8 мая. Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску ад імя яе рэктара ксяндза Андрэя Рылкі запрашае маладых людзей, які адчуваюць у сабе голас паклікання, на дні адкрытых дзвярэй. У семінарыі можна будзе пазнаёміцца з жыццём тых людзей, якія ўжо ідуць па шляху да святарства. Прыехаць на гэта мерапрыемства можа кожны, хто хоча ...

Читать далее »

Пінская духоўная семінарыя правядзе акцыю «Стань семінарыстам на ўікэнд»

“Стань семінарыстам на ўікэнд” – пад такім дэвізам праходзіць міжнародная акцыя для юнакоў, якія адчуваюць у сваім сэрцы пакліканне да святарства. Сёлета да гэтай акцыі далучылася Міждыяцэзіяльная духоўная семінарыя ў Пінску. Стаць клерыкам на ўікэнд – гэта значыць пражыць адзін або некалькі дзён так, як жывуць семінарысты, акунуцца ў штодзённае жыццё духоўнай установы, якая рыхтуе будучых святароў. Гэта магчымасць пражыць ...

Читать далее »

У капліцы на бараўлянскай горцы клерык Юрый Пашкавец SDB аднавіў часовыя манаскія шлюбы

7 верасня ў капліцы на бараўлянскай горцы сабралася салезіянская сям’я з усіх куткоў Беларусі. Нагодай для сустрэчы стала аднаўленне часовых манаскіх шлюбаў клерыка Юрыя Пашкаўца SDB. Пасля казання, у якім дэлегат салезіянаў на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB адзначыў, як важна ў сучаснасці быць добрым знакам для іншага, клерык Юрый склаў перад Богам і людзьмі шлюб паслухмянасці, убоства і чыстасці. ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі