Святое Пісанне і Традыцыя “настолькі звязаны і злучаны паміж сабой, што без аднаго няма і другога, а ўсе разам – кожнае па-свойму пад натхненнем Духа Святога – дзейсна спрыяюць збаўленню душ”, — нагадаў Папа. Сувязі паміж Святым Пісаннем і Традыцыяй у святле дагматычнай канстытуцыі Другога Ватыканскага Сабора пра Божае Аб’яўленне “Dei Verbum” прысвяціў Пантыфік сваю катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі, якая ...
Читать далее »Архив меток: катэхеза
Пастырскі ліст Старшыні Камісіі ККББ па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы біскупа Уладзіміра Гуляя на новы навучальны і катэхетычны год 2025/2026
Біскуп Уладзімір Гуляй Старшыня Камісіі ККББ па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы Пастырскі ліст на новы навучальны і катэхетычны год 2025/2026 Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры! Сёння ў нас апошняя нядзеля лета. Застаўся ў мінулым час заслужанага адпачынку, і вось мы з новымі сіламі, адноўленай энергіяй вяртаемся з водпускаў і канікул да звычайнага рытму працы, да выканання нашых ...
Читать далее »Пост. Катэхеза
Пост можа здавацца чымсьці архаічным нават вернікам, тым больш што сучасныя модныя плыні прапануюць альтэрнатыву таго, што нагадвае пост, бярэ з яго пачатак, і хоць дае рэальныя эфекты, постам не з’яўляецца. Варта задумацца над тым, якое месца займае пост у нашым духоўным жыцці. Магчыма, нешта нам цяжка даецца таму, што мы да канца не разумеем мэты. Ведаем, што трэба пасціць. ...
Читать далее »Незвычайны пачатак навучальнага і катэхетычнага года ў парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску
8 верасня ў парафіі св. Уладзіслава ў Віцебску адбылося асвячэнне школьных прыладаў і ўрачыстае святкаванне пачатку новага навучальнага года. Падчас святой Імшы вучні атрымалі асаблівыя дзённічкі, прызначаныя не для запісу хатніх заданняў або выстаўлення адзнак: замест гэтага ў іх будзе адлюстроўвацца самае галоўнае – удзел у нядзельнай святой Імшы. Таксама падчас святой Імшы адбылося бласлаўленне школьных прыладаў, якія вучні, па ...
Читать далее »Папа: прабачэнне робіць свабоднымі, радаснымі, здольнымі любіць
Прабачэнне – гэта крыніца руплівасці, якая становіцца міласэрнасцю і кліча да пакорнай і радаснай святасці, — сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 11 кастрычніка 2023 года прайшла ў Ватыкане. Папа Францішак прысвяціў катэхезу постаці суданскай святой Жазэфіны Бакіты. Ён нагадаў, што на яе радзіме ўжо некалькі месяцаў трывае “жудасны ўзброены канфлікт, пра які мала гавораць”, а таксама заклікаў маліцца за ...
Читать далее »Пра старое і новае…
Мысленне стэрэатыпамі – спрошчанымі вобразамі тых ці іншых бакоў рэчаіснасці, заснаванымі на частковых або нават фальшывых ведах пра яе – стварае сур’ёзную праблему для ўзаемнага разумення, таму што не прадугледжвае ўсяго багацця навакольнага свету і замыкае на іншыя погляды, якія не маюць рацыі ў існаванні. Характэрнымі рысамі такога шаблоннага падыходу з’яўляюцца празмернае абагульненне, своеасаблівае наклейванне этыкетак на пэўныя групы людзей, ...
Читать далее »Папа на агульнай аўдыенцыі: раны могуць стаць крыніцай надзеі
Наблізіцца да крыжа і, стоячы перад распранутым і параненым Езусам, сказаць праўду пра сябе, пазбавіцца ад усяго лішняга і пачаць клапаціцца пра іншых, — заклікаў Папа Францішак у сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі, якая 5 красавіка 2023 года прайшла ў Ватыкане. У сваёй катэхезе Папа спаслаўся на нядзельны евангельскі ўрывак пра магілу Езуса, якую засцерагаюць, “запячатаўшы камень” (Мц 27, 66). ...
Читать далее »Папа: пазнаваць сябе, каб бараніцца ад маніпуляцый д’ябла
Добрае духоўнае распазнаванне патрабуе ведання самаго сябе, — падкрэсліў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 5 кастрычніка 2022 года ў Ватыкане. Папа Францішак працягнуў катэхетычны цыкл, прысвечаны распазнаванню, заўважаючы, што важную ролю ў ім грае пазнанне саміх сябе, у якім задзейнічаны розныя чалавечыя здольнасці: памяць, розум, воля, пачуцці. “Часта ў нас не атрымліваецца распазнаванне, бо мы не дастаткова ведаем ...
Читать далее »Як заахвоціць дзіця хадзіць у касцёл?
Часам людзі звяртаюцца да святара з пытаннямі: «Ці трэба прымушаць дзіця хадзіць у касцёл? Ці можна змушаць да катэхезы? Як заахвоціць да веры, малітвы, Касцёла?» Падобныя пытанні часта нараджаюцца на фоне агульнай абыякавасці да веры ў асяроддзі, дзе даводзіцца жыць і бацькам, і дзецям. Калі іншыя не ходзяць, то можа і нам не ісці? Некаторым даводзіцца яшчэ цяжэй, бо хтосьці ...
Читать далее »Пажылыя могуць навучыць моладзь паслядоўнасці ў веры
Пра важнасць паслядоўнага сведчання веры, якое даюць пажылыя людзі, нагадаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 4 мая 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Пантыфік прысвяціў катэхезу прыкладу біблійнага старца Элеязару, які “дае нам сведчанне асаблівых адносін, якія існуюць паміж старэчай вернасцю і шанаваннем веры”. “Я хацеў бы паразмаўляць менавіта пра шанаванне веры, не толькі пра паслядоўнасць, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!