Касцёл не зменіць свайго навучання – гомасексуальныя саюзы не з’яўляюцца сужэнствам і не могуць называцца сям’ёй, адзначыў кардынал Вальтэр Каспер у інтэрв’ю італьянскаму інтэрнэт-парталу www.quotidiano.net. Памыляецца той, хто думае, што можна змяніць навучанне адносна сужэнства, падкрэсліў былы старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. На яго думку, гаворка можа ісці толькі пра павелічэнне павагі да асобаў, незалежна ад іх сексуальныя арыентацыі.“У ...
Читать далее »Архив меток: Касцёл
Права на ўласнасць — натуральнае права чалавека
Ці патрэбна чалавеку прыватная ўласнасць і якую ролю яна спаўняе ў яго жыцці? Адказваючы на гэтае пытанне, ў першую чаргу звернемся да гісторыі, якая паказвае, што ва ўсе часы існавала якая-небудзь форма ўласнасці. Гэта даказвае, што ўласнасць з’яўляецца выразам матэрыяльна-духоўнай натуры чалавека. Леў XIII у энцыкліцы „Rerum Novarum” на доказ таго, што прыватная ўласнасць з’яўляецца натуральным правам чалавека прыводзіць некалькі ...
Читать далее »Святар з Горак: Каталіцкая Царква — гэта перадусім не будынак, а людзі
За некалькі гадоў святарскага служэння кс. Андрэй Кеўліч, душпастыр парафіі Маці Божай Бялынцкай у Горках, паспеў папрацаваць у моцнай парафіі ў Вілейцы, падрыхтавацца да паступлення ў Падуанскі універсітэт і атрымаць прызначэнне ў парафію ў Горкі, якая дагэтуль існавала, хутчэй, намінальна. Пра нюансы пабудовы святыні і адраджэння парафіяльнай традыцыі з нуля распавядае малады святар. — Айцец Андрэй, змена святарамі месца служэння згодна ...
Читать далее »Калі каталік заключае шлюб у ЗАГСе, ці можа ён потым развесціся і браць шлюб у касцёле з другой?
Калі каталік заключае шлюб у ЗАГСе, ці можа ён потым развесціся і браць шлюб у касцёле з другой? Ці не супярэчыць гэта сцвярджэнню, што любы шлюб, нават грамадзянскі, з’яўляецца сапраўдным? Грамадзянскі шлюб, заключаны ў ЗАГСе або ў іншай публічнай форме паміж двума няхрышчаными, з’яўляецца сапраўдным і дзейсным шлюбам, таму што шлюб — гэта натуральны інстытут чалавечага жыцця. Але калі ахрышчаны ...
Читать далее »Вернікам Альшанкі праз тры гады дазволілі пабудаваць касцёл
Гродзенская рыма-каталіцкая парафія Святога Духа, у квартале Альшанка, атрымала дазвол на пабудову храма. На працягу трох год збіраліся парафіяне ля маленькай каплічкі. Іхнія звароты ў розныя ўстановы прынеслі плён. Кажа пробашч парафіі ксёндз Павел Салабуда: «На сённяшні дзень у нашай парафіі каля 3000 вернікаў. Сёння ўжо можна абвясціць такую вялікую, радасную навіну, што мы атрымалі пляц пад будову святыні. Тыя ...
Читать далее »Упершыню неакатэхумены Беларусі публічна вызнаюць веру
Першыя неакатэхумены ў Беларусі дасягнулі этапу “Reditio Simboli” – публічнага вызнання сваёй веры перад усёй парафіяй. Такі этап цяпер трывае ў гомельскай парафіі Нараджэння Маці Божай, дзе Неакатэхуменальны шлях пачаў дзейнасць у 1992 г. – упершыню ў Беларусі. Тройчы на тыдзень пасля св. Імшы вернікі з першай гомельскай супольнасці выходзяць да алтара, каб публічна вызнаць сваю веру. За 23 гады ...
Читать далее »Што цікавага ў Кеніі, і ці атрымаюць беларускія святары заробак ад дзяржавы?
Прапануем увазе чытачоў “Каталіцкага Весніка” гутарку з пробашчам парафіі ў Расонах, нястомным пілігрымам і эканомам Віцебскай дыяцэзіі кс. Вячаславам Барком. – Кс. Вячаслаў, колькі працую ў Віцебскай дыяцэзіі, памятаю, што Вы заўсёды былі там, дзе пілігрымкі. Што гэта? Асаблівая харызма ці проста выкананне душпастырскага абавязку? – Калі харызма супадае з душпастырскімі абавязкамі, то атрымліваецца цудоўная справа. У маім выпадку якраз ...
Читать далее »Касцёл святога Барталамея ў Вільні будзе цалкам беларускім
27 лютага дапаможны віленскі каталіцкі біскуп Арунас Панішкайціс прыняў у сябе прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый Вільні. Падчас аўдыенцыі біскуп зазначыў, што касцёл святога Барталамея мусіць стацца толькі беларускім і набажэнствы ў ім будуць адбывацца толькі па-беларуску. Зараз галоўная задача — знайсці для гэтай мэты адпаведнага душпастыра. Біскуп паабяцаў для гэтага ўсё зрабіць. Ён таксама перадаў словы прывітання і падтрымкі ад ...
Читать далее »Колькі беларускія католікі даюць на ахвяру ў касцёле?
Вядома, што парафіяльныя супольнасці ў Беларусі функцыянуюць толькі за кошт ахвяраванняў вернікаў. “Каталіцкі Веснік” цікавіцца, колькі беларускія католікі даюць на ахвяру ў касцёле ў нядзелі і абавязковыя святы. Цігран Латышаў: – Касцёл – гэта дом майго Нябеснага Айца. Я разумею, што ў гэтым свеце грошы адказваюць за многія рэчы і з неба не сыпяцца. Таму я лічу, што кожны хрысціянін ...
Читать далее »Традыцыі Вялікага посту ў гісторыі Касцёла
Святы Ірыней (памёр каля 202 г.) піша, што ў ягоны час звычай пасціць існаваў у Галіі: у гонар 40-дзённага посту Пана Езуса Хрыста быў наказаны 40-гадзінны пост (гэта значыць, што ён быў абавязковы ў Вялікую пятніцу і Вялікую суботу). У ІІІ ст. пост працягваецца ўжо цэлы тыдзень. Нарэшце, на пачатку IV стагоддзя быў уведзены 40-дзённы пост у памяць посту Хрыста. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!