Архив меток: Касцёл

Як стварыць новую сям’ю, калі ўжо браў шлюб?

“Я браў шлюб, але, на жаль, сям’ю захаваць не ўдалося. Зараз я пазнаёміўся з жанчынай, з якой хацеў бы стварыць сям’ю. Яна не брала шлюбу. Для яе шлюб вельмі важны. Для мяне таксама. Але, на жаль, гэта немагчыма. Жыць у граху мы не хочам. Што вы можаце параіць?” Сяргей На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD (Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ...

Читать далее »

Ці можна выбраць хросных бацькоў не з ліку католікаў, а сярод іншых хрысціянскіх канфесій?

«Ці можна выбраць хросных бацькоў не з ліку католікаў, а сярод іншых хрысціянскіх канфесій?» Надзея, 27 гадоў На пытанне адказвае ксёндз Андрэй Лішко: – У таямніцы хросту чалавек упершыню сустракаецца з Богам у Хрысце і Касцёле, адкрывае для сябе магчымасць прыступаць да іншых сакрамантаў. Адказнасць жа за ўзрастанне ў веры ахрышчанай асобы ляжыць не толькі на родных бацьках, але — ...

Читать далее »

Праект аднаўлення касцёла ў Будславе будзе агульнанацыянальным

Праект аднаўлення каталіцкай святыні Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе павінен стаць агульнанацыянальным, заявіў намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі. Ён паведаміў, што пакуль на рэстаўрацыю Нацыянальнага санктуарыя Божай Маці ў Будславе сабрана больш за 6 тыс. рублёў ахвяраванняў. Прычым, грошы сабраныя самімі католікамі — у асноўным, у мінскім катэдральным, «Чырвоным» і будслаўскім касцёлах. — Калі б да ...

Читать далее »

Што ўяўляе сабой касцёльны суд і якія пытанні ён разглядае?

Кожная сям’я за гады сумеснага жыцця перажывае не толькі радасныя моманты, але і крызісы. Хтосьці іх пераадольвае, успамінаючы шчаслівыя дні, пражытыя разам, і дадзеную шмат гадоў назад перад Богам клятву, а нехта разыходзіцца па розных сцежках. Вырашыць сямейныя і не толькі пытанні католікам можа дапамагчы касцёльны суд. Што гэта за інстанцыя, калі яна ўзнікла і якія справы там разглядаюцца – ...

Читать далее »

Як тэрмінова ўзяць шлюб?

“Скажыце, калі ласка, ці могуць маладыя асобы тэрмінова ўзяць шлюб у касцёле, без устаноўленага двух-трохмесячнага чакання, як таго патрабуюць рэлігійныя каноны? Яна – каталічка з сям’і вернікаў, была ў сёлетняй велікоднай споведзі, некалькі гадоў назад бежмаваная, ён – хрышчоны праваслаўны. Яны ўступілі ў афіцыйны шлюб (зарэгістраваліся ў ЗАГСе) і чакаюць нараджэння дзіцяці. Калі ёсць магчымасць, адкажыце, калі ласка, тэрмінова, бо ...

Читать далее »

У Беларусі пройдзе трактарнае ралі з Парыжу да касцёла ў Мосары

Незвычайнае відовішча ўпершыню арганізуюць у Пастаўскім і Глыбоцкім раёнах Віцебскай вобласці — трактарнае ралі «Парыж — Мосар». Гэта дзве вёскі на Віцебшчыне, адна з якіх, Мосар, вядомая дзякуючы прыгожаму мясцоваму каталіцкаму храму. А цёзка французскай сталіцы адметная, канешне ж, сваёй назвай. Як паведамляе Пастаўская раённая газета, ралі адбудзецца 28 студзеня з мэтай паляпшэння іміджу прадпрыемства «Мінскі трактарны завод» і павышэння ...

Читать далее »

Дзень святога Антонія: у касцёл з жывёламі

Тысячы хатніх жывёл і іх уладальнікаў прынялі ўдзел 17 студзеня ва ўрачыстасцях з нагоды дня памяці святога Антонія, які ў каталіцкіх краінах лічыцца заступнікам прыручаных чалавекам гадаванцаў. У гэты дзень у гарадах Іспаніі, Мексікі і іншых краін Лацінскай Амерыкі праходзяць цырымоніі дабраславення хатніх жывёл. Католікі гэтых краін прыносяць або прыводзяць сваіх улюбёнцаў у касцёл, і святары апырскваюць святой вадой катоў ...

Читать далее »

Францішак: не быць “прыпаркаванымі” хрысціянамі

Святы Айцец заклікаў вернікаў быць мужнымі, укарананёнымі ў надзеі і здольнымі зносіць цёмныя моманты. Аб гэтым ён казаў 17 студзеня падчас ранішняй Эўхырыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Паводле Папы, вызнаўцы Хрыста павінны ставіцца да жыцця як атлеты, якія рыхтуюцца да спаборніцтваў з цвёрдым намерам здабыць перамогу. Адваротным прыкладам з’яўляюцца “лянівыя” хрысціяне, якія не маюць жадання рухацца наперад, імкнуцца да ...

Читать далее »

Мужчыны ў Касцёле: ці мужчынская справа – малітва?

У гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці па ініцыятыве пробашча ствараюць мужчынскую групу «Жывога Ружанца». Такіх груп сярод жанчын у парафіі аж чатыры, а вось сярод мужчын – ніводнай. Гэта стала нагодай паразважаць аб праблеме ўдзелу мужчын у жыцці Касцёла, бо не сакрэт, што куды больш у святынях мы бачым жанчын. Ці мужчынская гэта справа – малітва, Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё ...

Читать далее »