Архив меток: Карытас

У Шчучыне распачнецца Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект «YES!»

Міжнародны праект YES! – “Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі” рэалізуецца дабрачынным каталіцкім таварыствам Caritas Беларусь па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) з мэтай павышэння ўзроўню жыцця маладых беларусаў ва ўзросце 18-35 гадоў, якім патрабуецца падтрымка. Галоўная мэта праекту – скіраваць намаганні моладзі на працаўладкаванне і ажыццяўленне асабістых ідэй, ...

Читать далее »

Адпачынак для дзяцей і моладзі з Лынтупскай парафіі

21 жніўня сорак дзяцей з парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах наведалі з экскурсіяй парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула». Спачатку групу ўрачыста сустрэлі з конным эскортам пад жывую музыку і запрасілі акунуцца ў гісторыю Беларусі ў суправаджэнні экскурсавода. Дзеці і моладзь наведалі пляцоўку мегалітычнай культуры кромлех, пляцоўку язычніцтва і капішча. Далей чакала прыстань варагаў. Дзяцей пракацілі па рацэ на драккары, затым ...

Читать далее »

Касцёл у Беларусі гатовы аказваць дапамогу пацярпелым ад насілля

У выніку трагічных падзей, якія адбываліся на вуліцах нашых гарадоў і мястэчак 9–12 жніўня, шмат людзей пацярпелі фізічна і духоўна. Яны патрабуюць нашай дапамогі, прычым не толькі цяпер, але і ў будучыні. Каталіцкі Касцёл, Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр «Дабрачыннай місіі Добрага Самараніна» ўдзельнічаюць у ініцыятывах па падтрымцы пацярпелых, каб яны як найхутчэй маглі вярнуццца да ...

Читать далее »

Парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі і «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі дапамаглі мясцовым медыкам

У гэты цяжкі час, калі ўвесь свет, у тым ліку наша краіна, вядзе барацьбу з распаўсюджаннем вірусу, шмат неабыякавых людзей дапамагаюць службе аховы здароўя. Менавіта на яе працаўніках ляжыць цяжар ратавання чалавечага жыцця. Парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі і іўеўскі філіял дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі перадалі для шпіталя і санэпідстанцыі ахоўныя камбінезоны, маскі і бахілы, ...

Читать далее »

Міласэрнасць не ідзе на каранцін

«Праўду кажу вам: як што зрабілі вы гэта аднаму з братоў Маіх меншых, дык зрабілі Мне» (Мацвея 25:40). Словы з Евангелля вельмі добра акрэсліваюць рэалізацыю нашага хрысціянскага і проста чалавечага паклікання на гэтай зямлі. Асабліва актуальна гэта сёння, падчас пандэміі, якой церпяць як хворыя, так і  медыкі, якія мусяць працаваць у некалькі разоў больш, чым звычайна, каб уратаваць жыццё пацярпеўшым ад ...

Читать далее »

Пасхальныя кулічы і ахоўныя маскі. Caritas дапамог патрабуючым у Мінску і Бабруйску

16 красавіка супрацоўнікі Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» правялі велікодную дабрачынную акцыю ў падтрымку асоб без пэўнага месца жыхарства, паведамляе Catholic.by. Пастаяльцам дамоў начнога знаходжання для асобаў без пэўнага месца жыхарства ў Мінску і Бабруйску была перададзена гуманітарная дапамога ў выглядзе сухіх пайкоў, цукру, гарбаты, велікодных кулічоў і шматразовых ахоўных масак. Падчас паездкі па ўстановах ад Caritas таксама былі перададзеныя для ...

Читать далее »

Віцебскаму “Карытас” – 20 гадоў!

15 сакавіка 2020 г. – асаблівая дата для Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Менавіта ў гэты дзень яно адзначае юбілей – дваццаць гадоў існавання! У літургічным календары гэта таксама трэці тыдзень Вялікага Посту, дзень, калі ў парафіях Віцебшчыны збіраюцца ахвяраванні на дабрачынную дзейнасць нашай арганізацыі. “Карытас” нясе дапамогу тым людзям, каму яна найбольш патрэбная, нягледзячы на расавую, нацыянальную ці ...

Читать далее »

У Віцебскай дыяцэзіі абвешчаны конкурс дзіцячых малюнкаў “Святы Ян Павел ІІ – Слуга Міласэрнасці”

Polska Macierz Szkolna Oddział w Witebsku і «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі абвяшчаюць конкурс малюнкаў “Святы Ян Павел ІІ – Слуга Міласэрнасці”. Хто можа прыняць удзел? Дзеці з усіх парафій Віцебскай дыяцэзіі ва ўзросце 5-11 гадоў. Што трэба зрабіць? Выканаць малюнак у фармаце A4 у любой тэхніцы (акрамя выпуклых прац, напрыклад, з пластэліну) на тэму “Святы Ян Павел ІІ – Слуга Міласэрнасці”. ...

Читать далее »

Дабрачынныя калядныя акцыі прайшлі ў Віцебску

У інтэграцыйнай святліцы пры катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшлі калядныя мерапрыемствы, якія арганізавала ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі. 9 студзеня адбылася калядная вечарына для ўдзельнікаў Клуба для людзей з інваліднасцю пры «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі. 10 студзеня — калядная сустрэча для дзяцей-сірот, са шматдзетных сем’яў і тых, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Разам са студыяй Імпэт і Арт-студыяй Юрыя ...

Читать далее »

Семінарысты разам з дабрачынным таварыствам «Карытас» дораць радасць патрабуючым з нагоды надыходзячых святаў

10 снежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з духоўным айцом кс. Янам Сарэлам і супрацоўнікамі «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі наведалі дом міласэрнасці ў Камянцы. Гэтым прытулкам для састарэлых і хворых людзей апякуецца Кангрэгацыя Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Семінарысты падзяліліся з жыхарамі прытулка радасцю перажывання асаблівага часу ласкі, што вынікае з неспасцігальнай таямніцы Божага Нараджэння. Навучэнцы семінарыі сталі таксама ...

Читать далее »